На працягу тыдня, з 13 па 16 сакавіка, у Жабінкаўскай раёнай бібліятэцы прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: урок грамадзянскасці “Звяраем жыццё па Канстытуцыі” і прававая гадзіна “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Прававыя ўрокі наведалі вучні: 7-11 класаў Якаўчыцкай СШ з настаўнікам Скабуком У.Г., 10 “Б” і 11 класаў ліцэя з настаўніцамі Юрчук Г.В. і Чарнецкай Э.В., 8 “В” з настаўніцай Белых Т.А., 9 “В” з настаўніцай Мядзведзь М.А., 8 “Б” з настаўніцай Міхайлоць Л.С., 10 “Б” з настаўніцай Іпатавай М.А. СШ № 1 і 8 класа школы-інтерната.
На мерапрыемствах прысутныя даведаліся аб гісторыі ўзнікнення і развіцця Канстытуцыі, разгледзелі асноўныя палажэнні галоўнага прававога дакументу краіны. З дапамогай вядучых гледачы здзейснілі віртуальнае падарожжа: пабывалі на экскурсіі ў Магілёўскай ратушы, дзе захоўваецца Статут Вялікага Княства Літоўскага, “папрысутнічалі” ў зале пасяджэнняў Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.
Навучэнцы ўспомнілі свае правы і абавязкі, замацаваныя ў Канстытуцыі, і прадэманставалі свае веды, прыняўшы ўдзел у прававых віктарынах “Ці ведаеш ты закон?” і “За ці супраць”.
Па завяршэнні мерапрыемстваў прагучаў адказ на галоўнае пытанне – навошта вывучаць Канстытуцыю?
“Канстытуцыю трэба вывучаць, каб ведаць свае правы, выконваць свае абавязкі і быть годным грамадзянінам сваёй краіны”, – такі вывад зрабілі госці бібліятэкі.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram