5 мая ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў Крыўлянскай сярэдняй школы прайшла літаратурная сустрэча «Вішнёвая квецень паэта» з мясцовым паэтам і пісьменнікам, лаўрэатам прэміі У.Калесніка Расціславам Бензеруком. Разам з ім наведаў бібліятэку і сын Анатоль, таксама пісьменнік, журналіст, краязнаўца.
Вядучыя Валянціна Цыбуля і Кацярына Піваварук прадставілі гасцей, пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй Расціслава Мацвеевіча і перадалі слова пісьменніку.
Расціслаў Мацвеевіч успамінаў дзяцінства, што прыйшлося на ваенную пару, калі яны разам з братам засталіся без бацькі, які загінуў у Польшчы, рассказаў як і калі адчуў прагу да творчасці і пісьменства, аб сваёй першай працы настаўнікам у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна, адказваў на пытанні вучняў, чытаў вершы “Шапка медзякоў” і “Бастынь”.
Анатоль Расціслававіч распавёў пра сумесную працу з бацькам над кнігай “Сорак дарог” і засяродзіў увагу на збоніку “Сустрэча з пісьменнікам”, які выйшаў у 2021 годзе, і куды ўвайшлі шматлікія беларускія аўтары, у тым ліку Анатоль і Расціслаў Бензерукі.
Прыемным падарункам для Расціслава Мацвеевіча стала выкананне ягоных вершаў школьнікамі.
Да мерапрыемства падрыхтавана аднайменная кніжная выстава, на якой прадстаўлены зборнікі паэта, кнігі аб ім, артыкулы з перыядычнага друку.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека