У лістападзе кіраўнік раённай пярвічнай арганізацыі Беларускага фонду міру, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў Шалтанюк Анатоль Вітальевіч падараваў Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы кнігі, выдадзеныя па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Мір у душы – мір у краіне!».
У чарговы раз Беларускі фонд міру выяўляе новыя імёны маладых таленавітых аўтараў і мастакоў з розных гарадоў і мястэчак нашай Радзімы. У 2022 годзе конкурс праводзіўся сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках творчага праекта «Шчасце жыць у мірнай краіне».
У зборніках, куды ўвайшлі і работы юных жабінкаўцаў, сабраны лепшыя творы, якія прайшлі рэгіянальныя адборы і былі адзначаны высокім журы. У намінацыі «Проза» – эсэ Вікторыі Масіевіч, навучэнкі сярэдняй школы № 2 г.Жабінка; у намінацыі «Паэзія» – верш «Вёсачка» Вольгі Друшчыц са Старасельскай сярэдняй школы; у намінацыі «Жывапіс» – Кацярына Бакун з работай «Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Жабінцы» з Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната і Дзямчук Арцемій з работай «Свята-Мікіцкая царква ў Жабінцы» з сярэдняй школы № 1 г.Жабінка.
Запрашаем усіх у Жабінкаўскую дзіцячую бібліятэку для знаёмства з работамі юных талентаў нашага раёна і ўсёй рэспублікі.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека