Свой родны край не забывай

Свой родны край не забывай

7 мая 2023 года Азяцкія сельскія бібліятэка і Дом культуры правялі літаратурна-музычную сустрэчу «Славутыя людзі Азяцкай зямлі», прысвечаную памяці вучонага Юльяна Крачкоўскага і заснавальніка мясцовага храма святара Адама Лехачэўскага. Адкрыла мерапрыемства Міхайлоўская Марыя з песняй «Беларусь – мой дом». Працягам свята стала выступленне моладзевага хору «Пакроў» пад кіраўніцтвам рэгента Наталлі Маркоўскай, якi iснуе пры храме Покрыва Прасвятой Багародзіцы г. Жабінка, і хора пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворца аг. Азяты пад кіраўніцтвам Ніны Бокач. Свае творы, прысвечаныя Юльяну Крачкоўскаму і Адаму Лехачэўскаму, прачыталi мясцовыя паэткi Вольга Друшчыц і Любоў Пабядзінская. Госць сустрэчы гісторык, пісьменнік і журналіст Анатоль Бензярук распавёў аб славутасцях азяцкай зямлі. Парадавалі ўсіх прысутных і калектывы Жабінкаўскага Дома культуры – «Каларыт» і дуэт Вольгі і Сяргея Аксютаў. Завяршылі свята выступленнi дабрачыннага цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэя Сергія Петрусевіча і настаяцеля храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аг. Азяты іерэя Вадзіма Літвінюка. 

З 5 па 7 мая 2023 года ў Азяцкай сельскай бібліятэцы экспанавалася кніжная выстава-падарожжа ў гістрыю «Азірнуцца назад скрозь гады», прысвечаная памяці вучонага Юльяна Крачкоўскага і заснавальніка мясцовага храма Адама Лехачэўскага. Выстава складалася з трох раздзелаў. Першы – «Свой родны край не забывай» – знаёміў з гісторыяй і сучаснасцю аг. Азяты. Другі – «Гісторыя аднаго храма» – прысвечаны храму свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аг. Азяты і яго заснавальніку Адаму Лехачэўскаму. Трэці раздзел выставы «Вучоны з вёскі Азяты» распавядаў пра гісторыка, этнографа, фалькларыста Юльяна Крачкоўскага, нашага земляка. Бiблiятэкар Iрына Буднiк зрабіла агляд выставы «Азірнуцца назад скрозь гады» для прысутных i гасцей святочнага мерапрыемства «Славутыя людзі Азяцкай зямлі».