Святло бацькоўскай любові

Святло бацькоўскай любові

Напярэдадні самага светлага і добрага свята – Дня маці – супрацоўнікамі Азяцкіх бібліятэкі і Дома культуры падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Святло бацькоўскай любові”.

Ганаровымі гасцямі свята сталі настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца аг. Азяты святар Вадзім Літвінюк, старшыня Азяцкага сельскага Савета Алена Зінкевіч і загадчыца ДУА “Азяцкі дзіцячы сад” Людміла Яшчук.

Адкрылі мерапрыемства вядучыя Аляксандра Мелюх і Аляксандра Семянюк, якія павіншавалі ўсіх прысутных жанчын са святам любові, дабрыні і мудрасці. Кранальныя вершы і песню “Осень – чудная пора” падаравалі гасцям выхаванцы дзіцячага сада, а інсцэніроўка “Пад грыбком” зрабіла свята запамінальным і яркім. Добрыя і нежныя словы аб нашых мамах прагучалі ад удзельнікаў факультатыва “Асновы праваслаўнай культуры” Старасельскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам Алены Бычак. У іх выкананні прагучала песня “Залатая мама”. Парадавалі сваім вакалам і ўдзельнікі дзіцячай вакальнай групы Азяцкага СДК пад кіраўніцтвам Таццяны Хамук: Марыя Міхайлоўская, Арыстарх і Іуліта Літвінюкі, Эрыка Русецкас і Анастасія Мелюх, выканаўшы песні “Мамочка моя”, “Мама”, “Дом родной” і “Маков цвет”.

Бібліятэкарам Ірыный Буднік да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Прекрасен мир родительской любовью”, якая гэтак жа не засталася без увагі. Прысутныя жанчыны паўдзельнічалі ў святочнай латарэі, а пераможцы атрымалі салодкія прызы.