Сёстры Хатыні

Сёстры Хатыні

11 верасня ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна незабыцця “Сёстры Хатыні”, прымеркаваная да дня трагедыі ў вёсцы Драмлёва.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 8-га класа СШ № 3 з настаўніцай Істнай Ірынай Барысаўнай. Вядучыя Марыя Пратасюк і Надзея Юхімук пад гукі “Рэквіема” Моцарта распачалі мерапрыемства вершам “Тепло. Как будто осень посетила лето…”. З дапамогай прэзентацыі і аповеду бібліятэкараў удзельнікі мерапрыемства з хваляваннем даведаліся, колькі весак і людзей на Беларусі спасціг горкі гнёт гітлераўскай навалы.

Гледачы здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс Драмлёва, даведаліся аб гісторыі ўзнікнення помніка, пра жалобныя мітынгі, на якія кожны год збіраюцца сотні людзей, з цікавасцю прагледзелі і абмеркавалі тэматычны відэаролік, падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі.

У зале бібліятэкі “прагучалі” ўспаміны сведак трагедыі, сабраныя гісторыкам і пісьменнікам Анатолем Расціслававічам Бензяруком у кнізе “Галавасек”, у якой знайшлі адлюстраванне падрабязнасці драмлёўскай трагедыі.

Прысутныя падзяліліся ўспамінамі аб сваіх родзічах, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар Валянціна Цыбуля распавяла аб жыцці сваёй бабулі Жук Анны Васільеўны, а васьмікласнік Яўген Ількіў – аб сваёй бабулі Марыі, якія прайшлі праз жахі нямецкіх канцлагераў.

У завяршэнне ўсе разам ушанавалі памяць бязвінна забітых хвілінай маўчання.