Васіль Быкаў – майстар ваеннай прозы

Васіль Быкаў – майстар ваеннай прозы

22 лютага бібліятэкар Мацеевіцкай сельскай бібліятэкі Ганна Асокіна правяла гульню-віктарыну «Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава» для вучняў 8-га і 9-га класаў Мацеевічскай базавай школы.

Ганна Мікалаеўна расказала аб жыцці і творчым шляху Васіля Быкава, які прайшоў вайну.Відавочна, гэта адзін з буйнейшых і прызнаных у свеце пісьменнікаў з адметным, яскравым, магутным індывідуальным мастацкім стылем. Тэма вайны з’яўляецца галоўнай у пісьменніцкім лёсе аўтара. Сваімі творамі Васіль Уладзіміравіч папярэджвае нас і наступныя пакаленні аб недапушчальнасці новай вайны, якая можа стаць апошняй для чалавецтва.

Падчас вечарыны паглядзелі кінастужку «Васіль Быкаў: паміж пісьменнікам і мастаком» з цыклу дакументальных фільмаў «Цыдулкі на палях».

Пасля прагляда фільма вучні адказвалі на пытанні віктарыны аб пісьменніку і за кожны правільны водгук атрымлівалі салодкі прыз.