15 студзеня 2015 года Жабінкаўскі раён адзначыў 75-годдзе з часу утварэння. З гэтай нагоды 16 студзеня 2015 года Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка да ўрачыстага мерапрыемства падрыхтавала выставу-панараму “Гэта наша з табой біяграфія”.
Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў.
Першы раздзел “З крыніц спрадвечных” прадстаўляе гістарычную спадчыну Жабінкаўшчыны да 1940 года.
Другі раздзел “Дарогамі вызвалення” расказвае аб Жабінкаўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у ім прадстаўлены фотаздымкі і кароткія біяграфічныя звесткі аб людзях, загінуўшых у баях за нашу зямлю і імёны якіх носяць вуліцы горада Жабінка, дакументальныя звесткі аб баявых падзеях, якія праходзілі на Жабінкаўшчыне.
У раздзеле “Шчыра на ўспамін…” прадстаўлена Жабінкаўшчына ў гады савецкай улады ў фотаздымках, кнігах, артыкулах, справаздачах савецкіх часоў.
Раздзел “Маленькі раён – вялікія людзі” знаёміць са знакамітымі нараджэнцамі нашага раёну і людзьмі, якія сваёй працай уславілі наш край.
У раздзеле “Найноўшая спадчына” прадстаўлены розныя матэрыялы аб сучасным сацыяльна-эканамічным стане раёна, паказаны дасягненні ў розных галінах гаспадаркі. Адлюстравана дзейнасць буйных заводаў Жабінкаўшчыны – цукровага, камбікормавага, торфабрыкетнага. Асобным падраздзелам акрэслена “Жабінкаўшчына турыстычная”. У ім прадстаўлены матэрыялы аб санаторыях “Буг” і “Надзея”, аграэкасядзібах, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, розных турыстычных аб’ектах.
Жабінкаўшчына літаратурная адлюстравана ў раздзеле “Роднай зямлі галасы”, на якой прадстаўлены выданні з творчасцю нашых землякоў.
Жабінкаўшчына на старонках прэсы, пачыная з 1940-х гг. да сучаснасці, прадстаўлена ў раздзеле “Навіны жыцця”.
Архіўныя матэрыялы сацыяльна-эканамічнага стану раёна пры яго стварэнні прадстаўлены ў раздзеле “1940”, лічбы сучаснага стану эканомікі – у раздзеле “2015”.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram