15 студзеня 2015 года Жабінкаўскі раён адзначыў 75-годдзе з часу стварэння. З гэтай нагоды у фае Жабінкаўскай раённай бібліятэцы пачала работу выстава-панарама «Гэта наша з табой біяграфія».
Выстава складаецца з некалькіх разделаў.
Першы раздзел «З крыніц спрадвечных» прадстаўляе гістарычную спадчыну Жабінкаўшчыны да 1940 года.
Другі раздзел «Дарогамі вызвалення» расказвае аб краі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе прадстаўлены фотаздымкі і кароткія біяграфічныя звесткі аб людзях, загінуўшых у баях за нашу зямлю і імёны якіх носяць вуліцы горада Жабінка, дакументальныя звесткі аб баявых падзеях, якія праходзілі на Жабінкаўшчыне.
У раздзеле «Шчыра на ўспамін…» прадстаўлены фотаздымкі, кнігі, артыкулы, справаздачы савецкіх часоў.
Раздзел «Маленькі раён – вялікія людзі» знаёміць са знакамітымі нараджэнцамі нашага раёну і людзьмі, якія сваёй працай і справамі ўславілі наш край.
У раздзеле «Найноўшая спадчына» прадстаўлены розныя матэрыялы аб сучасным сацыяльна-эканамічным стане раёна, паказаны дасягненні ў розных галінах гаспадаркі. Адлюстравана дзейнасць буйных заводаў Жабінкаўшчыны – цукровага, камбікармавога.
Жабінкаўшчына літаратурная адлюстравана ў раздзеле «Роднай зямлі галасы», на якой прадстаўлены выданні з творчасцю нашых землякоў.
Раён на старонках прэсы, пачыная з 1940-х гг. да сучаснасці, прадстаўлены ў раздзеле «Навіны жыцця».
Архіўныя матэрыялы сацыяльна-эканамічнага стану раёна пры яго стварэнні прадстаўлены ў раздзеле «1940», лічбы сучаснага стану эканомікі – у раздзеле «2015».
Запрашаем усіх да прагляду!
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram