1 верасня супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі ладзілі свята кнігі “А ўсё таму, што родам з лістападу”, прысвечанае 75-годдзю выдатнай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц, на якім прысутнічалі вучні 10-х і 11-х класаў гарадскога ліцея і 10 класаў СШ № 3.
Вядучыя Алеся Рамановіч і Валерый Рэмеш распавялі пра жыццёвы і творчы шлях “Палескай ластаўкі”, Галіна Дулевіч і Алена Радкевіч чыталі вершы Яўгеніі Іосіфаўны. Аздобіла свята электронная прэзентацыя з аднайменнай назвай.
Сапраўднай разынкай імпрэзы сталі песні на вершы Яўгеніі Янішчыц. Прагучалі кампазіцыі “І тчэ жыццё гады…”, “Бэз апаў”, “Ты пакліч мяне, пазаві…” у выкананні Марыны Манішка і Данііла Яўташука.
Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Непрыручаная птушка”, якая працуе да лістапада 2023 года. У раздзеле “Пражыла жыццё, як птушка…” прадстаўлены вершы “Палескай летуценніцы”, у разделе “Тчэцца памяць ніткай суровай…” – літаратура пра жыццё і творчасць паэткі. Запрашаем пазнаёміцца з выстаўнай літаратурай, заўсёды рады бачыць вас у нашай бібліятэцы!
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека