12 лютага ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна «Ідзі па зямлі, памнажай багацце яе...», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі.
Для вучняў 8 «В» класа СШ N 3 арганізаваны прагляд і абмеркаванне выпуску аўтарскай праграмы Аляксандра Дамарацкага «Святло далёкай зоркі», якая распавядае аб жыццёвым і творчым шляху народнага пісьменніка Беларусі.
Самы ўлюбёны ў пісьменніка ўзрост, якім ён надзяляе сваіх герояў, – сямнаццаць гадоў. Ён стварыў адметны вобраз-тып юнака, які сустракаецца з жорсткімі жыццёвымі выпрабаваннямі і, нягледзячы на супярэчнасці лёсу, захоўвае рамантычны погляд на рэчаіснасць. Маладыя героі прозы Івана Навуменкі крочаць ваеннымі дарогамі, уваходзяць у студэнцкія аўдыторыі, перажываюць радасці і расчараванні кахання. Побыт, прыватнае, інтымна-душэўнае жыццё – тая сфера, у апісанні якой І. Навуменка паказвае сябе добрым знаўцам псіхалогіі.
Наведвальнікі пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай Івана Якаўлевіча і прадэкламавалі ўрыўкі з яго раманаў «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах».
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram