7 снежня ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча “Жыві і помні” з пісьменнікам, гісторыкам, журналістам Анатолем Расціслававічам Бензеруком, прысвечаная выданню яго новай кнігі “Галавасек”, якая выйшла ў выдавецкім доме “Звязда” ў лістападзе 2023 года. Дакументальная аповесць-эсэ прысвечана трагічнай гісторыі вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Ва ўтульнай зале сабраліся аматары і прыхільнікі творчасці жабінкаўскага пісьменніка. Удзельнікамі і гасцямі прэзентацыі сталі: старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў Анатоль Вітальевіч Шалтанюк; беларускі пісьменнік, журналіст, ураджэнец Жабінкаўшчыны Расціслаў Бензярук, бацька аўтара прэзентуемай кнігі; актыўны ўдзельнік раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Раіса Міхайлаўна Маргевіч. Яны выказалі сваі меркаванні аб актуальнасці і значнасці выбранай тэмы, павіншавалі Анатоля Бензерука з выхадам новай кнігі.
Анатоль Расціслававіч падзяліўся ўспамінамі са свайго дзяцінства, падкрэсліўшы моманты, якія сталі адпраўнымі кропкамі для фарміравання асобы пісьменніка. Аўтар паведаміў, як узнікла ідэя стварэння кнігі “Галавасек”, расказаў пра нялегкі шлях напісання твора, паведаміў малавядомыя факты, адказаў на пытанні прысутных. Удзельнікі прэзентацыі высока ацанілі працу аўтара і падкрэслілі, што трагічная гісторыя Драмлёва прымушае нас памятаць, якой цаной заваяваны нашы шчасце і мір.
Па заканчэнні мерапрыемства Анатоль Расціслававіч падпісаў для бібліятэкі сваю новую кнігу.
На падрыхтаванай да сустрэчы з пісьменнікам выставе “Пісьменнік, гісторык, журналіст” прадстаўляліся кнігі з творамі аўтара.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека