Злая зорка

Злая зорка

17, 20 і 27 красавіка ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі адбылася гутарка-напамін “Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, памяць”, прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе, які адзначаецца 26 красавіка.

На мерапрыемствах прысутнічалі вучні 8 “В” і 10 “Б” класаў СШ № 1 з настаўніцамі Белых Т.А. і Іпатавай М.А., 10 “Б” і 11 “А” класаў гарадскога ліцэя з настаўніцамі Чарнецкай Э.В. і Юрчук А.В.

Прысутныя разам з вядучай Марыяй Пратасюк успомнілі асноўныя моманты, прычыны і наступства аварыі, ушанавалі памяць тых, чые жыцці скараціў і забраў Чарнобыль – супрацоўнікаў станцыі, пажарных-ліквідатараў і звычайных жыхароў зоны паражэння.

Удзельнікі гутаркі-напаміна прадэманстравалі атрыманыя веды, адказаўшы на пытанні тэматычнай віктарыны, распрацаванай супрацоўнікамі бібліятэкі.

Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава з аднайменнай назвай. У экспанаванай на ей перыёдыцы, мастацкіх і навукова-папулярных выданнях знайшлі адлюстраванне найбольш значныя старонкі з гісторыі і сучаснасці Чарнобыльскай АЭС.