Знаўцы беларускай мовы

Знаўцы беларускай мовы

22 лютага ў Хмелеўскай сельскай бібліятэцы ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы адбыўся турнір знаўцаў беларускай мовы «Каб мова родная гучала».

Мерапрыемства прайшло ў форме бяседы-гульні. Удзельнікі разбілісь на каманды «Беларусачка» і «Каласок» і паспаборнічалі ў ведах роднай мовы, літаратурных твораў беларускіх аўтараў. Яны рабілі бліц-пераклад з рускай на беларускую мову, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, паказалі веданне беларускіх пісьменнікаў па буквах алфавіта, адгадалі загадкі. Дзеці зрабілі падборку кніг «Беларуская мова сярод моў свету».

Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава-заклік «Час чытаць кнігі роднай краіны!»