Праект «Хата з матчынай душою»
Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэкі па нацыянальна-патрыятычнаму выхаванню

(цыкл інтэрактыўных офлайн і онлайн экскурсій-заняткаў у этнаграфічным пакоі)

Арганізатар праекта

Жабінкаўская дзіцячая бібліятэка.

Кіраўнік праекта

Гурыш Вольга Дзмітрыеўна, намеснік дырэктара ДУК “Жабінкаўская раённая бібліятэчная сістэма”.

Мэта

Выхаванне пачуцця любові да Радзімы, паважлівых адносін да нацыянальных традыцый і культуры Беларусі, прабуджэнне пачуцця годнасці за свой народ у дзяцей і падлеткаў раёна з дапамогай інтэрактыўных офлайн і онлайн заняткаў.

Задачы

  1. Пашырэнне ведаў пра гісторыю і традыцыі беларускага народа.
  2. Развіццё нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення, пашырэнне кругагляду, цікавасці да народнай творчасці, культурнай спадчыны свайго народа ва ўмовах бібліятэкі.
  3. Фарміраванне патрыятычных пачуццяў падрастаючага пакалення праз знаёмства з літаратурай, культурай, побытам, традыцыямі беларускага народа.
  4. Распрацоўка і правядзенне комплексных пазнавальных офлайн і онлайн заняткаў, звязаных з культурай, побытам, традыцыямі беларускага народа.
  5. Стварэнне віртуальнай экскурсіі па этнаграфічным пакоі "Хата з матчынай душою".
  6. Фарміраванне і развіццё сацыяльназначных каштоўнасцей у падрастаючага пакалення праз кнігу і чытанне.
  7. Стварэнне спрыяльных умоў для заняткаў, зносін і правядзення вольнага часу юных чытачоў.
  8. Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці бібліятэкараў у пытаннях грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў.

Удзельнікі праекта

Дзеці, бацькі, настаўнікі.

Актуальнасць

Зніжэнне цікавасці да народнай культуры, звычаяў, абрадаў, фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашых продкаў у падрастаючага пакалення паступова зніжае выхаваўчае ўздзеянне беларускай культуры, як важнейшага фактару фарміравання патрыятызму.

Адзначым, што знаёмства дзяцей з гісторыяй і нацыянальнай культурай з'яўляецца асновай патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, такім чынам, неабходна падабраць такія метады работы, якія дазволяць выклікаць эмацыянальны водгук дзяцей і жаданне самастойна атрымліваць веды.

Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх ўспрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалодалі правільным беларускім маўленнем.

Праца па фарміраванні патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення павінна быць сістэматычнай і ўключаць у сябе актыўную дзейнасць саміх дзяцей, бібліятэкараў, а таксама бацькоў. Патрыятычнае выхаванне ў бібліятэцы нацэлена на далучэнне дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, да гісторыі і культуры Радзімы ў цэлым і роднага краю ў прыватнасці, на развіццё ў іх дапытлівасці, пазнавальнай актыўнасці, што дапамагае забяспечваць інтэлектуальнае развіццё дзіцяці, стварэнню ўмоў для развіцця асобы грамадзяніна. Не маючы дастатковай колькасці ведаў у дзяцей, цяжка сфарміраваць паважлівае стаўленне да гісторыі і культуры Радзімы.

Распрацоўка дадзенага праекта абумоўлена імкненнем развіцця ў дзяцей навыка бачыць гісторыю вакол сябе, выхоўваць павагу і гонар да роднай зямлі, да беларускага слова.

Праект Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэкі па стварэнні інтэрактыўных афлайн і онлайн экскурсій-заняткаў у этнаграфічнай пакоі "Хата з матчынай душою" накіраваны на вырашэнне гэтых праблем.

Апісанне праекта

Для ажыццяўлення праекта ў Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы аформлены этнаграфічны пакой “Хата з матычнай душою”. У этнаграфічным пакоі створаны інтэр’ер традыцыйнай сялянскай хаты, сабраны экспанаты, якія даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў. Яны былі выраблены ў канцы XIX стагоддзя (качалка, калаўрот, куфар і інш.) і ў пачатку XX стагоддзя (ільняныя ручнікі, абрус, палатно саматканае, дываны, гліняны посуд і інш.).

Этнаграфічны пакой пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, распрацоўваюцца разнастайныя мерапрыемствы. Тут можна пачуць беларускую казку, цікавую гісторыю пра старыя рэчы, пагуляць у народную гульню, пашырыць прадстаўленне аб творах дэкаратыўна-прыкладного мастацтва Беларусі, пазнаёміцца з традыцыямі беларускага народа.

Аналіз работы дзіцячай бібліятэкі паказаў, што не ў поўнай меры выкарыстоўваецца патэнцыял беларускай літаратуры, кніг на роднай мове у накірунку выхавання павагі да сваёй краіны, фарміравання пачуцця этнічнай прыналежнасці, жадання карыстацца роднай мовай.

У выніку распрацаваны адпаведны план дзейнасці ўстановы на бліжэйшы час. Ён складаецца з тэматычных беларускамоўных экскурсій-заняткаў, якія праводзяцца па наступным напрамкам: “Культура і побыт нашых продкаў”, “Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю!”, “Народныя святы і абрады беларусаў”, “Беларускія прысмакі”. Кожны такі занятак мае сваю назву, да якой прымеркаваны мерапрыемствы з дзецьмі, бацькамі і настаўнікамі. Пры распрацоўцы заняткаў выкарыстоўваюцца пазнавальныя гутаркі, гучныя чытанні, народныя гульні, святы і забавы, якія насычаны малымі формамі дзіцячага фальклору – загадкамі, прымаўкамі, прыказкамі, легендамі і казкамі. 

Першыя заняткі носяць аглядны характар, што дапамагае сфарміраваць паняцце аб этнаграфічным пакоі, дзе захоўваюцца прыгожыя рэчы, асвоіцца ў прасторы. Першапачаткова праходзіць знаёмства з прадметамі побыту, іх назвамі, прызначэннем, спосабамі дзеянняў з імі; затым — з гісторыяй прадмета, яго ўзнікненнем, акцэнтуецца ўвага на залежнасць прадметаў ад ладу жыцця людзей. Дзеці не толькі знаёмяцца з прадметамі побыту продкаў, але і вучацца імі карыстацца, пазнаюць іх прызначэнне, атрымліваюць практычныя навыкі і ўяўленні аб хатняй працы. Азнаямленне са старонкамі гісторыі ў выглядзе гутарак, гульняў дазваляе паказаць адметнасць беларускай зямлі, традыцыі беларускага народа, жыццё і побыт беларусаў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы і як яны жылі раней.

Беларуская дзiцячая лiтаратура i фальклор займаюць асаблiвае, пачэснае месца ў сiстэме духоўнага, мастацкага i патрыятычнага выхавання дзяцей, таму вельмi важна далучаць іх да роднай мовы і літаратуры. У дзіцячай бібліятэцы добрай традыцыяй па захаванні каштоўнасцей нацыянальнай культуры, прапагандзе творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў стала індывідуальная форма работы з чытачом «гучныя чытанні». У працэсе слухання лiтаратурных твораў у маленьких слухачоў назiраецца асаблiвая цiкавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго рытмiчнасць, мiлагучнасць, заўважаюць i паўтараюць трапныя выразы, удалыя параўнаннi. А кнiга пры гэтым — найлепшы памочнiк: яскравыя малюнкi дапамагаюць «ажывiць» прачытанае. Для наведвальнікаў у этнаграфічным пакоі прадстаўлены “Кошык весялосці”, дзе змешчаны казкі, легенды, паданні, творы беларускай дзіцячай літаратуры, якія варта прачытаць дзецям.

Адзін з выхаваўчых сродкаў, які дазваляе актывізаваць нацыянальныя інтарэсы дзяцей і ўвесці іх у беларускамоўную стыхію, — вывучэнне народных свят і абрадаў. Яны наладжваюцца з дзецьмі старэйшага школьнага ўзросту. Зразумела, не ўсе аспекты святаў і абрадаў беларускага народа даступныя нам, таму мы выбіраем тыя, у якіх дзеці могуць прыняць ўдзел. Бібліятэкары выконваюць вядучую ролю, а дзеці маюць магчымасць спяваць, ладзіць гульні і інш.

У 2021 годзе распрацавана віртуальная экскурсія па этнаграфічным пакоі “Хата з матычнай душою”.

На афіцыйным сайце ДУК “Жабінкоўская раённая бібліятэчная сістэма” размешчаны віртуальныя заняткі ў выглядзе гульняў і віктарын: “Арнаменты роднага краю”, “Беларусь у маім сэрцы”, “Адзін з двух”, “Свет беларускіх народных загадак”, “Міфічныя істоты Беларусі”, “Кнігі аб Беларусі і беларусах”. Радзел папаўняецца новымі матэрыаламі. 

Аб выхаванні падрастаючага пакалення, фарміраванні ў яго патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі сёння можна гаварыць амаль што бясконца. Так, гадаваць дзяцей няпроста. Гадаваць дзяцей па-беларуску ў сённяшніх умовах больш складана і адказна. Менавіта праца ўсяго калектыву Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэкі дапамагае кожнаму дзіцяці з маленства адчуць сябе грамадзянінам сваёй Айчыны.

Чаканыя вынікі

  1. Стымуляванне павагі і цікавасці да выкарыстання беларускай мовы сярод падрастаючага пакалення.
  2. Фарміраванне інтарэсу дзяцей да беларускай кнігі, фальклору, беларускай народнай творчасці, знаёмства дзяцей з побытам, традыцыямі беларускага народа.
  3. Пашырэнне і замацаванне ведаў пра гісторыю і культуру роднага краю.
  4. Выхоўванне пачуцця гордасці за сваю краіну.
  5. Дапамога ў авалоданні першымі сацыяльнымі ралямі «Я — грамадзянін», «Я — беларус».
  6. Развіццё пачуццяў этнічнай прыналежнасці, патрыятызму, любові да Радзімы, павагі і ўдзячнасці да родных мясцінаў.
  7. Творчая самарэалізацыя бібліятэкараў у прафесійнай дзейнасці.
  8. Магчымасць Жабінкаўская дзіцячай бібліятэцы заняць годнае месца ў інфармацыйнай прасторы па кірунку нацыянальна-патрыятычнага выхавання ў раёне.

Інфармацыя аб праекце ў СМІ

  1. У раздзеле “Навіны” на сайце ДУК “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
  2. На сайце раённай газеты “Сельская праўда”
    http://www.zhabinka.by/?p=55222
  3. Ніканчук, Д. З матчынай душой і родным словам / Дар’я Ніканчук // Сельская праўда. – 2021. – 15 верасня. – С.3.