Памятныя і юбілейныя даты
2021 год

455 гадоў (1566 г.)

як адбыўся першы афіцыйны перапіс насельніцтва на жабінкаўскіх землях, што ўваходзілі ў склад Берасцейскага ваяводства.


260 гадоў (1761 г.)

як у вёсцы Арэпічы Жабінкаўскага раёна быў пабудаванаы храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы.


110 год

з дня нараджэння МІХАІЛА МАКАРАВІЧА ШАЎЧУКА (1911–1994, в. Вялікія Якаўчыцы Жабінкаўскага раёна), легендарнага савецкага разведчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана органаў бяспекі і органаў унутраных спраў.


50 гадоў (25 студзеня 1971 г.)

з часу ўтварэння Ленінскага сельскага Савета.


505 гадоў (27 студзеня 1516 г.)

адзначыць сяло Азято Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (цяпер аграгарадок Азяты).


510 гадоў (1471 г.)

адзначыць вёска Старое Сяло Жабінкаўскага раёна.


275 гадоў (4 лютага 1746 г.)

з дня нараджэння КАСЦЮШКІ ТАДЭВУША АНДРЭЯ БАНАВЕНТУРЫ (1746–1817, па версіі біёграфа Карла Фалькенштэйна месцам нараджэння з’яўляецца маёнтак Сяхновічы ў Берасцейскім павеце), у цяперашні час в. Малыя Сяховічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) – дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтенанта, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., нацыянальнага героя Беларусі, Літвы, Польшчы, ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі.


10 гадоў (19 мая 2011 г.)

з часу адкрыцця Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея (в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна).


390 гадоў (14 мая 1631 г.)

у хроніках Вялікага Княства Літоўскага з’явілася першая згадка пра вёску Сакалова Жабінкаўскага раёна.


75 гадоў (18 мая 1946 г.)

з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ГАДУЛЬКІ (1946–1993, в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна) – паэта, педагога, аўтара лірычных вершаў, санэтаў.


345 гадоў (24 мая 1676 г.)

як заснаваны Крупчыцкі каталіцкі кляштар (у цяперашні час вёска Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна). Будынак яго не захаваўся, аднак засталася багатая гісторыя кармяліцкага манастыра.


285 гадоў (12 чэрвеня 1736 г.)

з часу першай згадкі пра вёску Панцюхі Жабінкаўскага раёна.


80 гадоў (25 чэрвеня 1941 г.)

назад быў створаны Старасельскі партызанскі атрад, што насіў пазней імя легендарнага разведчыка Міхаіла Мікітавіча Чарнака.


125 гадоў (15 чэрвеня 1896 г.)

з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІГНАТАВІЧА КІТАЕЎСКАГА (1896–1940, в. Стаўпы Жабінкаўскага раёна) – паэта, аўтара вершаў на рускай і ўкраінскай (палескай) мовах.


110 гадоў (16 жніўня 1911 г.)

з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ТРАФІМУКА (1911–1999, в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна) – расійскага вучонага-геолага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка АН СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1950), дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1994), Героя Сацыялістычнай Працы (1944).


55 гадоў (1 верасня 1966 г.)

адзначыць школа алімпійскага рэзерву (былая Жабінкаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа).


55 гадоў (12 кастрычніка 1966 г.)

з часу ўтварэння Жабінкаўскай райсельгастэхнікі (сучасная назва ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка»).


110 гадоў (1 лістапада 1911 г.)

з дня нараджэння МІХАІЛА МІКІТАВІЧА ЧАРНАКА (1911–1943, в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна) – удзельніка падпольнай барацьбы ў перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху на Брэстчыне, кіраўнік разведкі Старасельскага партызанскага атрада. Пасля яго гібелі атрад названы яго імем.


55 год (16 лістапада 1966 г.)

з дня ўтварэння ПМК-10 (першапачатковая назва Жабінкаўская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя).


150 год (28 лістапада 1871 г.)

як праз станцыю Жабінка прайшоў першы цягнік і пачаўся рух па Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы.


70 гадоў (10 снежня 1951 г.)

з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА (АЛЕСЯ) КАСКО (1951–2017, в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) – паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова (1995), Літаратурнай прэміі імя У.Калесніка (2008).