Памятныя і юбілейныя даты
2022 год

530 гадоў (1492 г.)

у старадаўніх летапісах упершыню згадваецца вёска Дзяменічы Хмелеўскага сельскага Савета.


520 гадоў (1502 г.)

з часу пабудовы найстарэйшага драўлянага храма велікамучаніка Мікіты ў горадзе Жабінка (Здзітаўская царква).


440 гадоў (11 сакавіка 1582 г.)

як з’явіліся першыя звесткі аб населеных пунктах Філіпавічы і Рагозна Ленінскага сельскага Савета.


445 гадоў (12 мая 1577 г.)

з часу ўзнікнення вёскі Алізараў Стаў Сцяпанкаўскага сельскага Савета.


445 гадоў (3 ліпеня 1577 г.)

з часу ўзнікнення вёскі Федзькавічы Ракітніцкага сельскага Савета.


445 гадоў (10 ліпеня 1577 г.)

як была першая пісьмовая згадка пра вёску Вярхі Сцяпанкаўскага сельскага Савета.


455 гадоў (23 верасня 1567 г.)

як упершыню ў дакументах Вялікага Княства Літоўскага згадваецца вёска Пятровічы Ракітніцкага сельскага Савета.


295 гадоў (1727 г.)

з часу пабудовы храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Вялікія Сяхновічы.


210 гадоў (1812 г.)

з часу заснавання ў вёсцы Пятровічы першага паштовага аддзялення – пачатак паштовай службы на Жабінкаўшчыне.


205 гадоў (1817 г.)

назад, падчас перапісу насельніцтва, з’яўляюцца першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча Жабінка.


160 гадоў (1862 г.)

як заснавана бібліятэка ў вёсцы Сцяпанкі.


120 гадоў (1902 г.)

як вёска Жабінка становіцца мястэчкам.


115 гадоў (1907 г.)

з часу ўтварэння ў Жабінцы пазыкова-ашчаднага таварыства – пачатак банкаўскай справы на Жабінкаўшчыне.


110 гадоў (1912 г.)

як пачала дзейнічаць бібліятэка ў вёсцы Азяты.


220 гадоў (22 студзеня 1802-1872 гг., в. Сяхновічы Жабінкаўскага раёна)

з дня нараджэння ЖАЛЯЗОЎСКАГА ЯКАВА (ІГНАЦІЯ) ФЁДАРАВІЧА – рэлігійнага праваслаўнага дзеяча, у будучым пад імем уладыкі Ігнація ён стаў праваслаўным епіскапам Брэсцкім.


65 гадоў (18 сакавіка 1957-1988 гг., в. Хмялёўка Жабінкаўскага раёна)

з дня нараджэння ГРУДНІЦКАГА Сяргея Антонавічавоіна-інтэрнацыяналіста, узнагароджанага медалём за “Баявыя заслугі”. Загінуў на вайне ў Афганістане.


80 гадоў (26 сакавіка 1942 г., в. Хмелева Жабінкаўскага раёна)

з дня нараджэння АРАБЕЙКІ ІВАНА СЯРГЕЕВІЧА, паэта, лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя У.Калесніка, аўтара зборнікаў паэзіі “Услед за сонцам”, “Асенні ранак”, “Сказаць хачу”.


205 гадоў (2 красавіка 1817 г.)

як генерал Тадэвуш КАСЦЮШКА напісаў завяшчанне, па якім вызваляў сялян Сяхновіцкага маёнтка ад прыгоннай залежнасці.


70 гадоў (16 красавіка 1952 г.)

як вёска Жабінка афіцыйна становіцца гарадскім пасёлкам.


155 гадоў (20 красавіка 1867 г.)

з часу заклада храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Азяты.


115 гадоў (24 красавіка 1907-1942 гг., в. Сцяброва Жабінкаўскага раёна)

з дня нараджэння ДЗМІТРУКА АЛЯКСЕЯ ДАНІЛАВІЧА, першага начальніка міліціі ў м.Жабінка, удзельніка рэвалюцыйнага руху Западнай Беларусі і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


130 гадоў (28 красавіка 1892-1939 гг., в. Пятровічы Жабінкаўскага раёна)

з дня нараджэння ДЗЯКОНСКАГА АЛЬБІНА МІХАЛА, байкапісца, паэта, аўтара зборнікаў паэзіі: “Байкі. Сатыры. Лірыка” (1926), “Элегія” (1929), “Эклогі” (1931), “Гарадскія матывы” (1931), “На захад” (1932), “Два галасы” (1933), “Драма Люцыфера” (1934), “Падгледжаныя рэчы” (1936).


45 гадоў (3 мая 1977 г.)

з часу адкрыцця дома адпачынку Санаторый Буг”, які з 1 кастрычніка 1982 г. дзейнічае ў якасці санаторыя (ў цяперашні час – даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Санаторый Буг”).


20 гадоў (13 мая 2002 г.)

як у горадзе Жабінка пачаў дзейнічаць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (Дзяржаўная ўстанова “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”).


50 гадоў (10 чэрвеня 1972 г., в. Макраны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці)

з дня нараджэння ВАСІЛЮК СВЕТЛАМІРЫ ВАЛЕРЬЕЎНЫ, паэтэсы, пісьменніцы, старшыні Брэсцкага аддзялення саюза пісьменнікаў “Полацкая галіна”.


55 гадоў (15 жніўня 1967 г.)

з часу адкрыцця дзіцячай музычнай школы ў горадзе Жабінкау 2005 годзе пераўтворана ў дзіцячую школу мастацтваў (у цяперашні час – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Жабінкаўская дзіцячая школа мастацтваў”).


80 гадоў (11 верасня 1942 г.)

з дня жудаснай трагедыі, ў час якой фашыцкія карнікі спалілі вёску Драмлёва разам з жыхараміПасля вайны вёска не адрадзілася.


40 гадоў (16 верасня 1982 г.)

з дня гібелі ў Афганістане гвардыі яфрэйтара МІГЕЛЯ Валерыя Уладзіміравіча (1963 г., в. Заполье Івацэвіцкага раёна), узнагароджаны пасмяротна ордэнам Чырвонай Зоркі.


65 гадоў (кастрычнік 1957 г.)

як уведзены ў строй Жабінкаўскі камбікормавы завод (у цяперашні час – адкрытае акцыянернае таварыства “Жабінкаўскі камбікормавы завод”).


140 гадоў (21 кастрычніка 1882 г.)

як распачаўся чыгуначны рух ад станцыі Жабінка да Пінска.


90 гадоў (25 кастрычніка 1932 г., в. Мацеевічы Жабінкаўскага раёна)

з дня нараджэння ГРЫЦУКА ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА, міністра сувязі і інфарматыкі Беларускай ССР з 22 студзеня 1980 г.-16.09.1994 г., узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём “За доблесную працу”.


65 гадоў (7 лістапада 1957 г., в. Баранцы Жабінкаўскага раёна)

з дня нараджэння БРЫТУНА АНАТОЛЯ АРЦЁМАВІЧА, пісьменніка, публіцыста, лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя У.Калесніка, аўтара кніг: “Пах мускусу”, “Сяліба”, “Трылогія прыгод тысачагоддзя”.


65 гадоў (15 лістапада 1957 г., горад Жабінка)

з дня нараджэння ДАНІЛЮК ТАМАРЫ ПАЎЛАЎНЫ дырэктара ўстановы культуры “Брэсцкая абласная бібліятэка імя А.М. Горкага” з 1997 па 2018 гг. Узнагароджана Ганаровым Знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


65 гадоў (13 снежня 1957 г.)

як пачаў дзейнічаць дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 103 (ДЭУ-103), (у цяперашні час – філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблдарбуд” “Жабінкаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 103”).