Памятныя і юбілейныя даты
2023 год

510 гадоў (1513 г.)

як існуе вёска Вежкі, якая была цэнтрам аднайменнай воласці і ўваходзіла ў склад Кобрынскага княства.


460 гадоў (1563 г.)

з правядзення на Жабінкаўшчыне рэвізорамі Дзмітрыем і Іванам Сапегамі першага перапісу насельніцтва.


305 гадоў (1718 г.)

з часу першай згадкі ў гістарычных дакументах пра праваслаўны храм ў Мацеевічах, пабудаваны ў гонар Іаана Хрысціцеля (Прадцечы Гасподняга). Раней назва гучала інакш: “Царква ў імя Святога Іаана Хрысціцеля, Сімяона Стоўпніка і Велікамучаніцы Варвары”. Сродкі на будоўлю храма выдаткаваў прадстаўнік роду Касцюшкаў-Сяхновіцкіх – Антоній.


180 гадоў (1843 г.)

назад пачала дзейнічаць сельская бальніца ў маёнтку Непакойчыцы  першая па часе медычная ўстанова на Жабінкаўшчыне. Заснавальнікамі былі Сцяпан і Алена Райскія.


135 гадоў (13 верасня 1883 г.)

як адкрыты  чыгуначны рух у напрамку Жабінка – Пінск.


135 гадоў (2 снежня 1888 года-1956 гг., в. Здзітава)

з дня нараджэння Андрэя Раманавіча Васілюка педагога і бібліятэкара.


125 гадоў (6 кастрычніка 1898-1966 гг., в. Рачкі)

з дня нараджэння Івана Раманавіча Валошкі  удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.


120 гадоў (1903 г.)

як Жабінка атрымала статус мястэчка, што паспрыяла развіццю населенага пункта.


115 гадоў (12 ліпеня 1908-1944 гг., в. Шчэглікі)

з дня нараджэння Івана Дзмітрыевіча Філіпука – сакратара Жабінкаўскага падпольнага райкома КПЗБ, сувязнога атрада ім. Чарнака, Фрунзэ і Чапаева.


115 гадоў (жнівень 1908 г.)

як у сяле Хмелева запрацавала першая на Жабінкаўшчыне грамадская бібліятэка, пабудаваная на ахвяраванні кнігавыдаўца і мецэната Фларэнцыя Паўленкава.


115 гадоў (кастрычнік 1908 г.)

як ў Жабінцы пачалі збірацца Пакроўскія кірмашы. Традыцыя шырока праводзіць гандаль сельскагаспадарчымі вырабамі напярэдадні свята Пакрава Прасвятой Багародзіцы захоўваецца дасюль.


95 гадоў (23 сакавіка 1933 г.)

Жабінка зрабілася цэнтрам Жабінкаўскай гміны палескага ваяводства.


90 гадоў (4 красавіка 1933-2017 гг., в. Арэпічы Жабінкаўскага раёна)

з дня нараджэння Будзько Рыгора Рыгоравіча — беларускага архітэктара, аўтара праектаў будынкаў у г. Мінск, Брэст, Пінск, Жабінка і інш.


85 гадоў (16 сакавіка 1938 года, в. Вярхі Жабінкаўскага раёна)

з дня нараджэння Данііла Юльянавіча Крыўчэні — прафесара кафедры дзіцячай хірургіі Нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта ім. А.А. Багамольца, доктара навук, акадэміка Вышэйшай школы АН Украіны. 


80 гадоў (1 студзеня 1943 года, в. Стрыганец Жабінкаўскага раёна)

адзначаецца з дня нараджэння Івана Пракопавіча Герасевіча – акцёра-лялечніка Брэсцкага тэатра лялек, заслужанага артыста Беларусі.



70 гадоў (10 ліпеня 1953-2003 гг., в. Свадзьбічы Бярозаўскага раёна)

 з дня нараджэння Васіля Якаўлевіча Сахарчука  пісьменніка, перакладчыка, журналіста, які жыў у Жабінцы і працаваў у раённай газеце “Сельская праўда”.


70 гадоў (22 лістапада 1953 г.)

з часу адкрыцця ў гарадскім пасёлку Жабінка раённай дзіцячай бібліятэкі.


60 гадоў (снежань 1963 г.)

як здадзены ў эксплуатацыю ААТ Жабінкаўскі цукровы завод.


35 гадоў (1 верасня 1988 г.)

з часу адкрыцця трэцяй гарадской школы. 


25 гадоў (1998 г.)

з часу пабудавання касцёлаў гонар святога Юзэфа ў горадзе Жабінка.


15 гадоў (2 снежня 2008 г.)

з часу падпісання прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка ўказу № 659 абзацвярджэнні герба і сцяга Жабінкаўскага раёна.