90 гадоў (1936 г.)
з дня ўтварэння першай народнай бібліятэкі ў Жабінцы.
265 гадоў (1761 г.)
як ў вёсцы Арэпічы ўзведзены храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
460 гадоў (1566 г.)
як адбыўся першы афіцыйны перапіс насельніцтва на жабінкаўскіх землях, што ўваходзілі ў склад Берасцейскага ваяводства.
515 гадоў (1511 г.)
адзначыць вёска Старое Сяло Жабінкаўскага раёна.
105 гадоў (6 студзеня 1921 г.)
з дня нараджэння Фёдара Канстанцінавіча Валасюка (1921, в. Багуславічы (зараз Залуззе) Жабінкаўскага раёна – 2000), гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы.
115 гадоў (13 студзеня 1911 г.)
з дня нараджэння МІХАІЛА МАКАРАВІЧА ШАЎЧУКА (1911, в. Вялікія Якаўчыцы Жабінкаўскага раёна – 1994), легендарнага савецкага разведчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана органаў бяспекі і органаў унутраных спраў.
55 гадоў (25 студзеня 1971 г.)
з часу ўтварэння Ленінскага сельскага Савета.
510 гадоў (27 студзеня 1516 г.)
адзначыць аграгарадок Азяты Жабінкаўскага раёна.
395 гадоў (14 мая 1631 г.)
таму ў хроніках Вялікага Княства Літоўскага з’явілася першая згадка пра вёску Сакалова.
80 гадоў (17 мая 1946 г.)
з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ГАДУЛЬКІ (1946–1993, в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна), паэта, педагога.
350 гадоў (24 мая 1676 г.)
як выдадзены першы фундуш на ўзвядзенне кляштара кармелітаў у Крупчыцах (у цяперашні час – вёска Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна). Будынак яго не захаваўся, аднак засталася багатая гісторыя кармяліцкага манастыра.
280 гадоў (26 мая 1746 г.)
з часу самай даўняй згадкі Жабінкі, выяўленай у архівах на гэты час.
290 гадоў (12 чэрвеня 1736 г.)
з часу першай згадкі пра вёску Панцюхі Жабінкаўскага раёна.
130 гадоў (15 чэрвеня 1896 г.)
з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІГНАТАВІЧА КІТАЕЎСКАГА (1896, в. Стаўпы Жабінкаўскага раёна – 1940), паэта.
85 гадоў (у ноч з 24-га на 25-ае чэрвеня 1941 г.)
таму быў створаны Старасельскі партызанскі атрад, які пазней насіў імя легендарнага разведчыка Міхаіла Мікітавіча Чарнака.
50 гадоў (1 ліпеня 1976 г.)
як аб’яднаны ўсе дзяржаўныя масавыя бібліятэкі Жабінкаўскага раёна ў цэнтралізаваную сістэму з агульным кніжным фондам, адзіным штатам, адміністрацыйна-гаспадарчым кіраўніцтвам на базе раённай бібліятэкі.
60 гадоў (30 ліпеня 1966 г.)
як зноў адроджаны Жабінкаўскі раён, які быў скасаваны ўлетку 1959 г.
115 гадоў (16 жніўня 1911 г.)
з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ТРАФІМУКА (1911, в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна – 1999), расійскага вучонага-геолага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка АН СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1950), дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1994), Героя Сацыялістычнай Працы (1944).
60 гадоў (1 верасня 1966 г.)
адзначыць вучэбна-спартыўная ўстанова «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Жабінкаўскага раёна».
60 гадоў (12 кастрычніка 1966 г.)
з часу ўтварэння Жабінкаўскай райсельгастэхнікі (сучасная назва ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка»).
115 гадоў (1 лістапада 1911 г.)
з дня нараджэння МІХАІЛА МІКІТАВІЧА ЧАРНАКА (1911–1943, в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна), удзельніка падпольнай барацьбы ў перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Брэстчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніка разведкі Старасельскага партызанскага атрада, які пасля гібелі Чарнака названы яго імем.
60 гадоў (16 лістапада 1966 г.)
з дня ўтварэння ПМК-10 (першапачаткова называлася «Жабінкаўская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя»).
130 гадоў (21 лістапада 1896 г.)
з дня асвячэння Храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Булькова.
155 гадоў (28 лістапада 1871 г.)
як праз станцыю Жабінка прайшоў першы цягнік і пачаўся рух па Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы.
75 гадоў (10 снежня 1951 г.)
з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА) КАСКО (1951–2017, в. Чудзін Ганцавіцкага раёна), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова (1995), Літаратурнай прэміі імя У.Калесніка (2008).
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека