Нарадзіўся 17 чэрвеня 1980 года ў г. Жабінка Брэсцкай вобласці ў сям’і ваеннага. Бацька – Уладзімір Вітальевіч – служыў старэйшым прапаршчыкам у вайсковай часткі 44502, якая забяспечвала прыёмку, захоўванне і выдачу нафтапрадуктаў і лічілася ў савецкі час самай вялікай базай паліва ва Узброеных Сілах СССР. Маці – Ларыса Васільеўна – працавала кандытарам у магазіне «Кулінарыя».
Усе мужчыны ў сям’і Батуляў з годнасцю насілі форму, тата – ваенную, дзядзька – Батуля Аляксандр Вітальевіч, старэйшы прапаршчык – пажарнага, гэта, вядома, паспрыяла і на выбар будучай прафесіі юнага Сашы. Дзядуля – Козіч Васіль Сямёнавіч – працаваў інструктарам Межгаспадарчага апорнага пункта пажарнай аховы калгаса «Беларусь», займаўся пажарна-прафілактычнай работай, многія яго фотаработы з месцаў здарэнняў выкарыстоўваліся як наглядныя дапаможнікі.
Аляксандр Уладзіміравіч пасля заканчэння ў 2000 годзе Салігорскага горна-хімічнага тэхнікума ім. М.Торэза па спецыяльнасці «Пажарная тэхніка і бяспека» размеркаваны пажарным у пажарную аварыйна-выратавальніцкую часць 2-га разрада аб’ектаў Западнага раёна г. Кобрын пажарнага аварыйна-выртавальніцкага атрада г. Кобрын. З 2001 года ён ужо начальнік каравула пажарнага аварыйна-выратавальніцкага атрада г. Жабінка і Жабінкаўскага раёна. Здольнасць лёгка наладжваць зносіны з людзьмі не засталася незаўважанай і ў снежні 2001 года Аляксандра назначаюць на пасаду інспектара прапаганды і навучання інспекцыі дзяржаўнага пажарнага надзору Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям, з 2004 года – інспектарам інспекцыі дзяржаўнага пажарнага надзора Жабінкаўскага РАНС.
У 2007 годзе завочна скончыў УА «Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайным сітуацыям Рэспублікі Беларусь» па спецыяльнасці «Прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», у 2013 годзе – ДУА «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2014 годзе назначаны старэйшым інжынерам групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Жабінкаўскага РАНС, з 2019 года – намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Жабінкаўскага РАНС. У 2021 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія», з 2022 годза – намеснік начальніка Жабінкаўскага РАНС.
Дзякуючы зладжаным, умелым і вывераным дзеянням Аляксандра і яго калег на адным з пажараў у горадзе ўдалося выратаваць жыццё двух малышоў, якія былі пакінуты без дагляду бацькоў і паспеўшых надыхацца прадуктамі гарэння.
У вольны час захапляецца чытаннем і валейболам. Любімыя аўтары – А.С.Пушкін, Ф.М.Дастаеўскі, І.А.Яфрэмаў.
У калекцыі ўзнагарод Аляксандр Уладзіміравіч мае медаль «За бездакорную службу» III ступені (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 343 ад 22 верасня 2017 года), Падзяку міністра МНС Рэспублікі Беларусь, якую атрымаў у 2022 годзе.
Жанаты. Жонка Наталля. У сям’і выхоўваецца 2 дзяцей.
Лепшай узнагародай Аляксандр Батуля лічыць удзячнасць людзей: «Калі твая дапамога выратавала нечае жыццё ці зрабіла яго больш шчаслівым – гэта і ёсць самая каштоўная ўзнагарода».
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека