Нарадзіўся 13 сакавіка 1983 г. у горадзе Жабінка. Бацькі Андрэя па роду дзейнасці былі звязаны з гандлем. Маці – Галіна Ігнатаўна – бухгалтар Жабінкаўскага раённага спажывецкага грамадства, бацька – Міхаіл Рыгоравіч – старшыня рэвізійнай камісіі Жабінкаўскага раённага спажывецкага грамадства.
У Андрэя ёсць яшчэ два браты – старэйшы Сяргей і малодшы Аляксандр. Дарэчы, Аляксандр таксама звязаў свае жыццё з харэаграфіяй, працуе ў заслужыным калектыве Рэспублікі Беларусь, ансамблі танца, музыкі і песні “Белыя росы” (г. Гродна).
З 4-х гадоў Андрэй танцаваў ва ўзорным харэаграфічным калектыве “Каруначкі” пад кіраўніцтвам Ірыны Феафанаўны Румко пры Жабінкаўскім гарадскім Доме культуры. У 1999 годзе паступіў ва ўстанову адукацыі “Пінскае вучылішча мастацтваў” на спецыяльнасць “Харэаграфія” па спецыялізацыі “Народны танец” да настаўніка Наталлі Арсеньеўны Чакун. Падчас навучання танцаваў у заслужаным аматарскім калектыве Рэспублікі Беларусь народным ансамбле танца “Пінская шляхта” пад кіраўніцтвам Валерыя Віктаравіча Жыльцова.
Пасля заканчэння Пінскага вучылішча мастацтваў у 2003 годзе па размеркаванню пачаў працаваць у Беларускім дзяржаўным акадэмічным заслужаным харэаграфічным ансамблі “Харошкі”, папярэдне прайшоўшы адбор у Гаявой Валенціны Іванаўны, стваральніка і мастацкага кіраўніка ансамбля.
Адразу з пачатку свайго залічэння ў калектыў задзейнічаны ва ўсіх без выключэння тэатралізаваных праграмах ансамбля, так як з’яўляецца не толькі выдатным танцоўшчыкам, але і таленавітым акцёрам. Яго персанажы заўжды яркія, каларытныя, пазітыўныя.
Напрыклад, у праграме “Фальклор” артыст выдатна выконвае сольныя партыі гумарыстычнага накірунку ў такіх нумарах як “Гусарыкі”, “Лянсей”, “Камарынская”, “Юрь’еў конь”, “Віцебская полька”. Відовішчнымі сталі і сольныя партыі артыста ў харэаграфічных кампазіцыях “Субота”, “Весялуха”, “Закаханы стражнік”, “Пілігрымы” і іншых. У некаторых нумарах грае на гармоніку і бубне, якія асвоіў самастойна.
Сумесна з ансамблем гастраляваў у Кітаі, Венесуэле, Арабскіх Эміратах, шматлікіх краінах Еўропы і СНД.
Больш пяці гадоў выкладаў народны танец у гуртках па інтарэсах пры Навасельскім цэнтры культуры і вольнага часу Мінскага раёна.
У 2012 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 320 ад 16 ліпеня 2012 года), а ў 2020 годзе за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва прысвоена званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 191 ад 3 ліпеня 2020 года).
У 2021 годзе завочна скончыў установу адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія”.
Жанаты. Жонка Алена з’яўляецца артысткай балета вышэйшай катэгорыі ансамбля “Харошкі” і, разам з мужам, стварае на сцэне высокамастацкія вобразы.
Увогуле, гэты творчы сямейны саюз – прыклад высокай самааддачы і любові да сваёй прафесіі. Андрэй и Алена з кожным выхадам на сцэну даруюць гледачам радасць, цеплыню і вялікае эстэтычнае задавальненне.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека