Нарадзілася 17 студзеня 1934 года ў вёсцы Крыўляны Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька – Худзік Гаўрыіл Нічыпаравіч, маці – Худзік Ганна Феадос’еўна. Сям'я была небагатая, выхоўваліся яшчэ два браты – старэйшы Фёдар і малодшы Васіль.
Марыя Гаўрылаўна скончыла чатыры класы пачатковай школы. Працавала ў калгасе «Бальшавік» і дапамагала дома па гаспадарцы. Узяла шлюб з Фёдарам Сарокам і пераехала ў в. Гарэлкі. Муж Фёдар быў на ўсе рукі майстар, умеў і цясляваць, і печы класць. Сам пабудаваў хату, у якой і зараз жыве Марыя. У сям’і нарадзілася два сыны. Старэйшы сын – Іван (Сарока Іван Фёдаравіч), малодшы – Васіль (Сарока Васіль Фёдаравіч).
Яшчэ з дзяцінства Марыя Гаўрылаўна любіла спяваць песні. З'яўлялася актыўным удзельнікам раённых, абласных, міжнародных аглядаў, конкурсаў і фестываляў.
За сваю творчую дзейнасць неаднаразова ўзнагароджвалася. У яе скарбонцы маецца Грамата за ўдзел у мастацкай самадзейнасці Крыўлянскага сельскага Дома культуры (2001), Ганаровая грамата аргкамітэта за ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі рэгіянальнага фальклору «Палескі карагод» (2002), Ліст падзякі за асабісты ўклад у развіццё песеннага народнага мастацтва ад Жабінкаўскага райвыканкама (2004), Падзяка музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах за ўдзел у ІІ фэстывалі вясновага фальклору «Там па маёвуй росі» (2005), Грамата аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама за ўклад у развіццё традыцыйнай народнай творчасці Жабінкаўскага раёна (2009) і Падзячны ліст Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта за значны асабісты ўклад у развіццё песеннай народнай творчасці (2009).
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram