Тамашук Анатоль Андрэевіч
Майстар па дрэве і лозапляценні
Тамашук Анатоль Андрэевіч

Тамашук Анатоль Андрэевіч нарадзіўся 13 ліпеня 1956 года ў вёсцы Алізараў Стаў Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 

Бацька – Андрэй Захаравіч – быў першым бібліятэкарам у хаце-чытальні вёскі Сцяпанкі з 1946 па 1949 гады, пазней працаваў у калгасе брыгадзірам. У 1963 годзе на конкурсе па гадоўлі кукурузы атрымаў у падарунак гадзіннік. У вольны час плёў з лазы кошыкі, клаў печы, будаваў дамы. Маці – Любоў Емяльянаўна – працавала ў калгасе. Ёсць старэйшы брат Валерый. 

З 1963 па 1972 гады Анатоль вучыўся ў Сяхновіцкай васьмігадовай школе, з 1972 па 1974 гады – у Белаазёрскім ПТВ электратэхнікі № 82. Пасля заканчэння вучылішча працаваў у Брэсце ў СМУ № 1. У маі 1975 года прызваны ў рады Узброенных Сіл СССР. Пасля заканчэння службы ў 1977 годзе працаваў на электрамеханічным заводзе горада Брэста. З 1981 па 2016 год – электрык у калгасе «Усход» вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. 

Анатоль Тамашук займаўся мастацкай самадзейнасцю ў ансамблі народнай музыкі «Раніца” пры Сцяпанкаўскім Доме культуры, які часта браў удзел у раённых і абласных фестывалях, у тым ліку і ў абласным фэстывалі-кірмашы працаўнікоў сяла «Дажынкі» ў горадзе Бяроза щ 2011 годзе. 

Бацька навучыў Анатоля не толькі моцна трымаць сякеру ў руках, але і прывіў велізарнае каханне да сваёй малой Радзімы. Сын з маленства зразумеў, што ў вёсцы без мазольных рук не пражыць. У вольны час пачаў плесці кошыкі. С 2011 года захапіўся вырабамі з дрэва, пачаў ствараць палічкі, падстаўкі пад кветкі, рамкі для фотаздымкаў. А як з'явіліся ўнукі, так узніклі і новыя вобразы: церамкі, млыны, казачныя замкі, цэрквы, вясковыя падворкі. 

Для стварэння сваіх шэдэўраў Анатоль Тамашук выкарыстоўвае нож, скурку, разцы па дрэве, нажоўку, малаточкі, электралобзік, электрагэбель, дрыль і, вядома, свае «залатыя рукі». Гледзячы на яго працы, цяжка ўявіць, што зроблены яны з ляснога смецця. Майстар для сваіх вырабаў выкарыстоўвае дошкі, рэечкі, мох, карчакі, чарот, грыб-чагу і іншыя прыродныя матэрыялы. Кожная праца па-свойму ўнікальная.

Майстра браў удзел у раённым конкурсе «Арт-Ёлка-2017», дзе стаў пераможцам у намінаціі «Кій дзеда Марозу».

Вырабы ўмельца кожны год прадстаўляюцца на выставах раённых свят-кірмашей працаўнікоў сяла “Дажынкі”, упрыгожваюць падворкі родных і знаёмых, у памяшканні Сцяпанкаўскай сельскай бібліятэкі і Крыўлянскай сярэдняй школы.

Жонка Соф'я Ксенафонтаўна з 1975 года працавала ў калгасе «Усход» эканамістам, зараз на пенсіі і мае свае захапленні – гафтуе і вяжа.

Дзеці, Андрэй і Людміла, працуюць у ААТ «Арэпічы». Унук Максім займаецца боксам с дзевяці гадоў, мае першы разрад па боксу. Унучка Вікторыя – повар.