"Найдарожшы куток на зямлі" для Івана Сяргеевіча Арабейкі – вёска Хмелева Жабінкаўскага раёна, дзе ён з'явіўся на свет 26 сакавіка 1942 года. У сям'і Сяргея Паўлавіча і Фядосіі Ільінічны, дзе нарадзіўся паэт, было дзевяць дзяцей, Іван быў сёмым па ліку дзіцём. Маці граматы не мела, але ўсім сваім жыццём перадавала дзецям вялікую сялянскую мудрасць – любіць працу, вучыцца, цярпліва і мужна пераносіць нягоды жыцця. Бацька меў сямігадовую адукацыю, скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю і працаваў у Хмелева настаўнікам, ведаў шмат мясцовых паданняў, легендаў, казак, любіў чытаць на памяць вершы А. Пушкіна, байкі І. Крылова.
Жылі небагата. У дзяцінстве Ваня з братам Вовай наймаліся пасвіць кароў, за працуплаціліжытам, што для сям'і было добрай падмогай.
З 1949 года Іван Арабейка вучыўся ў Хмелеўскай сярэдняй школе. Вельмі захапляўсямаляваннем, ён не толькі пісаў фарбай навакольныя пейзажы, але мог і партрэты. Недзе з чацвёртага класа пачаў пісаць вершы, спачатку на рускай мове. Падштурхнула да творчасці, запаліла іскрынку ў душы хлопца настаўніца Ганна Мікалаеўна Брашчук. У 1957 годзе ў газеце "Піянер Беларусі" быў аб'яўлены конкурс твораў пра Вялікую Айчынную вайну, і Іван асмеліўся паслаць у газету верш "Магіла партызан". Але атрымаў адказ з адмоўнай ацэнкай твора за подпісам Хведара Жычкі. Гэта на некаторы час прыглушыла цікавасць юнака да літаратуры.
Паэтычны дар у Івана межаваўся з дакладнымі навукамі. Таму ў 1959 годзе, пасля заканчэння дзесяцігодкі, ён паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут на хіміка-тэхналагічны факультэт. Будучы студэнтам старэйшых курсаў, наведваў пасяджэнні літаратурнага аб'яднання пры газеце "Чырвоная змена", у якой у 1963 годзе быў надрукаваны першы верш паэта "Клён". Публікацыя акрыліла паэта. З таго часу ён пачаў сур'ёзна працаваць над вершамі.
Пасля заканчэння інстытута ў 1964 годзе, атрымаўшы дыплом інжынера-тэхнолага сілікатнай прамысловасці, Іван Сяргеевіч трапіў па размеркаванні на шклозавод "Нёман" у пасёлак Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Таму ў кнігах Арабейкі, асабліва ў першым зборніку "Услед за сонцам", часта сустрэнеш вершы, прысвечаныя шкладувам, рабочаму класу. У 1968 годзе ён вярнуўся ў Брэст. Працаваў майстрам змены на заводах зборнага жалезабетону (1968–1969) і газавай апаратуры (1971–1973), выкладчыкам кафедры ачысткі прыродных і сцёкавых вод Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1967-1971), інжынерам камбіната па добраўпарадкаванню горада (1973–1975). З 1975 года Іван Арабейка працуе ў Бресцкім аддзяленні гандлёва-прамысловай палаты Беларусі.
У ліпені 1972 года Іван Сяргеевіч Арабейка ажаніўся з Вольгай Пятроўнай, у 1973 годзе ў сям'і нарадзіўся сын Аляксей, а ў 1976 – Іван.
З 1979 года Іван Арабейка – член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У1981 – 1983 гг. ён вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, куды яго рэкамендаваў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Гэта быў час, насычаны цікавымі падарожжамі па літаратурных мясцінах і сустрэчамі з многімі пісьменнікамі.
Свой першы паэтычны зборнік, які выйшаў у 1972 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура", Іван Арабейка назваў "Услед за сонцам". Вобраз сонца звязаны ў яго вершах найперш з сагрэтымі яго промнямі аколіцамі роднай вёскі Хмелева. Чым бы ні займаўся Іван Сяргеевіч, ён памятаў яркія фарбы маленства, водар вёскі і вобраз маці, якая так рана памерла.
У 1978 годзе І. Арабейка выдаў свой другі пэтычны зборнік "Асенні ранак", у які акрамя вершаў увайшла паэма пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Не мог Арабейка – дзіця вайны – абмінуць подзвіг бацькоў. Лірычная паэма "Сцяна" была напісана пад уплывам ад сустрэч з удзельнікамі абароны цытадэлі. "Арабейка, – як адзначае крытыка, – стварыў лірычную ў аснове паэму, галоўнай тэмай якой з'яўляецца даніна пашаны героям ад палявой і сялянскай берасцейскай зямлі."
З сярэдзіны 80-х Іван Сяргеевіч адышоў ад актыўнай паэтычнай дзейнасці амаль на 20 гадоў. Фактычна знік з літаратуры, зрэдку адорваў чытача невялікімі перакладамі на беларускую мову украінскіх паэтаў. Яго вершы друкаваліся ў перакладах на рускую, ўкраінскую і грузінскую мовы. Першая спроба вяртання Івана Арабейкі да паэзіі адбылася ў 2005 годзе вершам "І зноў вясна, і зноў цвітуць сады", у цэнтры якога – лёс земляка, прайшоўшага праз агонь вайны і пекла палону. Верш "І зноў вясна, і зноў цвітуць сады" быў апублікаваны ў Жабінкаўскай раённай газеце "Сельская праўда" да 60-годдзя Вялікай Перамогі. А ў пачатку 2007 года аўтар прынёс у рэдакцыю "Сельскай праўды" звыш двух дзясяткаў твораў, напісаных апошнім часам: "Даўняе", "Ліда", "Маліны", "Быў" і інш. Тэмы ўсё тыя ж, якія падымаліся ў Арабейкавых зборніках, усё тое ж уменне працаваць са словам, але творы гучаць па-філасофску абвострана.
Вершы Арабейкі друкаваліся ў літаратурных альманахах "Жырандоля" Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў і "Світязь" Валынскай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Украіны, у штогодніку "Дзень паэзіі", у літаратурным зборніку "Братэрства", у "Беларускім календары на 1970 год", у штотыднёвіку "ЛіМ", у часопісах "Полымя", "Маладосць", "Нёман", "Беларусь", "Роднае слова". Свае вершы паэту Івану Арабейку прысвяцілі Расціслаў Бензярук, Алесь Каско.
З новымі творчымі задумкамі Іван Сяргеевіч сустрэў свой сямідзесяцігадовы юбілей: сустракаўся ў Брэсце з сябрамі творчага саюза, выступаў перад аматарамі паэзіі. 29 сакавіка 2012 года ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў рамках пасяджэння клуба "Суразмоўнік" прайшоў паэтычны вечар Івана Арабейкі "I стала песняй назаўжды", прымеркаваны да 70-гадовага юбілею паэта, павіншаваць якога завіталі Алесь Каско і Аляксей Ганчук, а таксама навучэнцы ДУА "Хмелеўская сярэдняя школа" Жабінкаўскага раёна.
Трэці зборнік паэта – "Сказаць хачу" – выдадзены ў 2012 годзе. За яго ў лістападзе гэтага ж года аўтар атрымаў літаратурную прэмію імя У. Калесніка. І не выпадкова кніга мае такую назву, Івану Арабейку ёсць што сказаць чытачу, перадаўшы яму сваё бачанне свету, сваю любоў да роднай зямлі і яе людзей.
У лютым 2013 года на базе Жабінкаўскай школы мастацтваў супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі прэзентацыю новага зборніка вершаў Арабейкі "Сказаць хачу", на якой выступілі беларускія пісьменнікі Алесь Каско і Расціслаў Бензярук. У красавіку 2017года ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзена літаратурная вечарыны да 75-годдзя паэта. Сабралася нямала аматараў Арабейкавай паэзіі: былы выкладчык Брэсцкага дзяржуніверсітэта Уладзімір Барысюк, пісьменнікі Ярына Дашына і Расціслаў Бензярук, сябар маленства Аляксей Дошчык, члены клуба "Суразмоўнік" і вучні-старшакласнікі з першай гарадской школы. 27 сакавіка 2022 бібліятэкарХмялеўскайсельскайбібліятэкіАлаМікуцправялапаэтычнаерандэву, прысвечанаеюбілейнайдацепаэта-земляка, наведаўшыразамз прыхільнікамі таленту Івана Арабейкі яго сядзібу.
У цяперашні час Іван Сяргеевіч Арабейка жыве ў вёсцы Жыцін Жабінкаўскага раёна. Яго вершы і пераклады рэгулярна друкуюцца ў мясцовым друку.
Бібліяграфія
Бібліяграфія
Творы І.С. Арабейкі
Кнігі:
Арабейка, І. Сказаць хачу : вершы / Іван Арабейка ; [рэд. и прадм.: Алесь Каско]. – Брест : Альтернатива, 2012. – 91, [1] с. : іл.
Арабейка, І. Асенні ранак : вершы / Іван Арабейка ; [рэд. І.І. Калеснік]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 61, [3] с.
Арабейка, І. Услед за сонцам : [вершы] / Іван Арабейка ; [рэд. М. Ваданосаў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. – 56 с., [1] л. парт. – (Першая кніга паэта).
Арабейка, І. “Не, я не ўмер, я ўглыб сябе зашыўся” : [верш] / Іван Арабейка // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. – С. 181.
Арабейка, І. Жабінка: Васілю Гарошку ; “Цаню спакой і цішыню” ; “Сяджу ля печы, грэю лоб і плечы” : [вершы] / Іван Арабейка // Жырандоля : літ. альманах Бресцкага абл. аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, № 5, 2013 / [рэд.кал.: Мікола Сянкевіч (гал. рэд.) і інш.]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2013. – С. 121-124 : фота.
Арабейка, І. Жабінка: Васілю Гарошку ; “Жывуць жукі” ; “Кутузаў, Ганібал і сам Цыклоп” ; “Гісторыю штудзіруючы упарта” ; У вянок класіку ; Міколу Пракаповічу ; Аляксею Філатаву ; Алесю Каско : [вершы] / Іван Арабейка // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абл. аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў, № 3, 2010 / [рэд.кал.: Лявон Валасюк (гал. рэд.) і інш.]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. – С. 67-70 : фота.
Арабейка, І. “ Выйду ў вечаровае сутонне” ; Пісьмо рабочым шклозавода “Нёман” ; “Не, я не з тымі, хто куе” ; “Прыснілася: я ладным дзецюком” ; “Меў я крылы і здароўя не прасіў” ; “Навошта гэты ранні снег?” ; “Не, я не умер, я ўглыб сябе зашыўся” ; “Выйду на вуліцу, гляну на зоркі” : [вершы] / Іван Арабейка // Жырандоля : літ. альманах Бресцкага абл. аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, № 2, 2009 / [рэд.кал.: Ніна Мацяш (укл. і гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – С. 92-95.
Арабейка, І. “Нізінны край, мой кут абраны” ; Запавет ; Курапатка ; Ў акне – на сук сарока ладзіцца” : [вершы] / Іван Арабейка // Жырандоля : літ. альманах Бресцкага абл. аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, № 1, 2008 / [рэд.кал.: Ніна Мацяш (укл. і рэд.) і інш.]. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – С. 72-74 : фота.
Арабейка, І. Хмелева : [верш] / Іван Арабейкі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Брэсцкага абл. выкан. камітэта, кафедра методыкі выкладання бел. літ. і краязнаўства, вучэбная літаратурна-краязнаўчая лабароторыя УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”, Брэсцкае абл. аддзял. Саюза пісьмен. Беларусі ; [рэд. і укл. Анатоль Крэйдзіч]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – С. 208-210.
Оробейко, И. Журавлиные обозы ; “Мне туда не доехать” ; “Отрывается – вон уже – стая” : [стихотворения] / Иван Оробейко // Белой Вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца / [ред. А.К. Каско]. – Брест : Академия, 2005. – С. 85-86.
Арабейка, І. Драмлёва ; Хмелева : [вершы] / Іван Арабейка // Топонимическая связь времён / Н.С. Мицкович. – Мозырь : Белый Ветер, 2002. – С. 95-96.
Арабейка, І. Осінній ранок ; “Батькі мені все кажуть – не пиши” : [віршы] / Іван Арабейка // “Зоря з криничної води” : поезії / Василь Гей. – Луцьк : Волинська обласна друкарня, 2002. – С. 194-195.
Арабейка, І. Відліт буслів : [вірш] / Іван Арабейка ; пер. на укр. В. Гей // Світязь : альманах Волинської організації Національної Спілки письменників України. Випуск 8 / [редкол : Василь Гей (ред.-упор.) та інш.]. – Луцьк : Надстир’я, 2001. – С. 120.
Арабейка, І. У хаце сонечна было : [верш] / Іван Арабейка // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укл. Р.Я. Смірнова ; рэдкал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 470-471.
Арабейка, І. “Можа, варта на міг прыпыніцца” ; Драмлёва ; “З кім цяпер словам дзяліцца?” “Па дарозе мяце лістапад” : [вершы ; карот. біягр.] / Іван Арабейка // Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 3 : Вершы і паэмы / [уклад. У. Гніламёдаў ; рэдкал.: Р. Барадулін і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – С. 339-342.
Арабейка, І. Нам кожен день… : [вірш] / Іван Арабейка ; переклад Йосипа Струцюка. У хаті сонячно було ; Відліт буслів ; Стіна ; “Моя вина, моя біда” : [віршы] / Іван Арабейка ; переклад Василя Гея // Світязь : літературний збірник Волинської організації Спілки письменників України / [редкол.: Василь Гей (упорядник) та інш.]. – Київ : Український письменник, 1992. – С. 68-70 : фото.
Гэй, В. Ад Палесся да Байканура : [верш] / Васіль Гэй ; перакл. з укр. Іван Арабейка // Братэрства – 88 : літаратурны зборнік / [рэдкал.: Рыгор Барадулін (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – С. 211-212.
Арабейка, І. У шліфоўні : [верш] / Іван Арабейка // Люблю будзённы дзень : вершы беларускіх паэтаў : [для сярэд. і старэйш. шк. ўзросту] / [уклад. У. Васілевіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 287 с.
Арабейка, І. Святыня : урывак з паэмы / Іван Арабейка // Рэха ў граніце : вершы пра Брэсцкую крэпасць / [склад., аўт. прадм. Л.І. Храмава]. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1975. – 344 с. : іл.
Арабейка, І. “А тут ні свят, ні хат, ні слова” : [верш] / Іван Арабейка // Дзень паэзіі – 72 : [зборнік : да 50-годдзя ўтварэння СССР / рэдкалегія: Б. Спрынчан (уклад.), А. Грачанікаў (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. – С. 111.
Арабейка, І. “Нам кожны дзень даецца толькі з боем” : [верш] / Іван Арабейка // Беларускі каляндар на 1970 год / рэд. Гайдук Мікола. – Беласток : Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, 1969. – С. 128 : фота.
Арабейка, І. Драмлёва : [верш] / Іван Арабейка // Дзень паэзіі – 67 / [рэд. Х. Жычка ; маст. Б. Забораў]. – Мінск : Беларусь, 1967. – С. 113.
Перыёдыка:
Арабейка, І.Сінічка : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2022. – 19студзеня. – С. 6.
Арабейка, І. У белым доме ля сіняй бухты : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2021. – 1 снежня. – С. 5.
Арабейка, І. “Мой самы час удач і плёну” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2021. – 22 верасня. – С. 6.
Арабейка, І.Мая пара: [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2021. – 7 ліпеня. – С. 5.
Арабейка, І. “Пакрыўдзіць бліжні” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2021. – 3 лютага. – С. 5.
Арабейка, І.На лузе : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2020. – 1 красавіка. – С. 5.
Арабейка, І. Журавлиные обозы : [верш] / Іван Арабейка ; перакл. В. Грышкавец // Сельская праўда. – 2019. – 10 ліпеня. – С. 5.
Арабейка, І. “І нічога няма” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2019. – 16 студзеня. – С. 5.
Арабейка, І. “Па дарозе мяце лістапад” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2018. – 21 лістапада. – С. 4.
Арабейка, І. Тры вёскі : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2018. – 8 мая. – С. 5.
Арабейка, І. Калядны дождж : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2018. – 10 студзеня. – С. 5.
Арабейка, І.”Паэту невядомы перадых” ; “Я, можа, дрэвам падымуся гонкім” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2017. – 2 жніўня. – С. 4.
Арабейка, І. На прадвесні ; “Жыла ўва мне мара адна” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2017. – 29 красавіка. – С. 3.
Струцюк, Ё. Попел Картэліс : [верш] / Ёсып Струцюк ; перакл. з укр. мовы Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2016. – 28 верасня. – С. 5.
Арабейка, І. “Паэту невядомы перадых” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2014. – 29 кастрычніка. – С. 4.
Арабейка, І. “Злягло, склубілася кругом” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2012. – 18 жніўня. – С. 3.
Оробейко, И. Отец : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 2012. – 19 апреля. – С. 18.
Арабейка, І. Запавет ; Сакавік ; Маці ; “Мая віна, мая бяда” ; Асенні ранак ; “Поўдзень. Дымок. Аднапутка” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2012. – 28 сакавіка. – С. 3.
Арабейка, І. “У акне – на сук сарока ладзіцца” ; Курапатка ; “А мы вакол кастра сядзім” ; “Цаню спакой і цішыню” : [вершы] / Іван Арабейка // Брестский курьер. – 2012. – Март (№ 12). – С. 21.
Арабейка, І. “А мы вакол кастра сядзім” ; Калядны дождж ; “Цаню спакой і цішыню” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2012. – 28 студзеня. – С. 3.
Арабейка, І. Тры вёскі ; “Цішыня, лагода ля ракі” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2011. – 12 лютага. – С. 3.
Арабейка, І. Люба ; Сінічка ; Рэквіем па салдату : [вершы] / Іван Арабейка // Брестский курьер. – 2011. – 20 января. – С. 24.
Арабейка, І. “Стаіць зіма ў раскошнай шэрані” : [верш] / Іван Арабейка // Брестский калейдоскоп. – 2011. – Январь (№ 1). – С. 3.
Арабейка, І. “Гісторыю штудзіруючы ўпарта” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2010. – 27 кастрычніка. – С. 3.
Арабейка, І. Люба : вершаванае апавяданне / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2010. – 22 верасня. – С. 4.
Арабейка, І. “Ты ўся ў ранах, Брэстчына мая” : [верш] / Іван Арабейка // Брестский курьер. – 2010. – 6 мая. – С. 21.
Арабейка, І. “Паркан і яблыні ўсе ў шэрані” ; “Свет, як ніколі, перакулены” ; “Сяджу ля печы, грэю лоб і плечы” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2010. – 10 красавіка. – С. 7.
Арабейка, І. Сінічка : [верш] / Іван Арабейка // Вечерний Брест. – 2010. – 24 марта. – С. 3.
Арабейка, І. Эйнштэйн : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2009. – 26 верасня. – С. 7.
Арабейка, І. Курапатка : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2009. – 8 жніўня.
Арабейка, І. “Нізінны край, мой кут абраны” ; “Ў акне – на сук сарока ладзіцца” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2009. – 29 ліпеня. – С. 4.
Арабейка, І. “Я з тых мясцін” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2009. – 25 красавіка.
Арабейка, І. На пачатку вайны : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2009. – 11 красавіка.
Арабейка, І. “Выйду ў вечаровае сутонне” ; “Навошта гэты ранні снег?” ; “Прыснілася: я ладным дзецюком” ; “Меў я крылы і здароўя не прасіў” ; “Не, я не з тымі, хто куе” ; “Не, я не ўмер, я ўглыб сябе зашыўся” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2009. – 21 сакавіка.
Оробейко, И. “И спешат подуставшие ноги” : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 2009. – 22 января. – С. 17.
Оробейко, И. След войны : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 2008. – 9 октября. – С. 8.
Арабейка, І. “Нізінны край, мой кут абраны” ; “У акне – на сук сарока ладзіцца” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2008. – 20 верасня. – С. 6.
Оробейко, И. “В Брестской крепости” ; Хмелево : [стихотворения] / Иван Оробейко // Заря. – 2008. – 31 июля. – С. 8.
Оробейко, И. “Небес межоблачная просинь” : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 2008. – 26 июня.
Арабейка, І. “Навошта гэты ранні снег?” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2008. – 9 красавіка. – С. 3.
Оробейко, И. “Луч солнца скользит по осоке” : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 2007. – 20 декабря. – С. 8.
Арабейка, І. “У хаце сонечна было” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2007. – 12 кастрычніка.
Арабейка, І. Сёмуха : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2007. – 18 ліпеня.
Арабейка, І. Быў ; “Там, у двары, рабочы люд бурліць” ; Эйнштэйн : [вершы] / Іван Арабейка // Брестский курьер. – 2007. – Март (№ 13). – С. 28.
Арабейка, І. Маліны ; У белым доме ля сіняй бухты ; Быў : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2007. – 24 сакавіка. – С. 5.
Арабейка, І. Зіма–2007 : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2007. – 27 студзеня.
Арабейка, І. “Можа, варта на міг прыпыніцца” : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 2006. – 10 августа.
Арабейка, И. Журавлиные обозы ; “Мне туда не доехать” : [стихотворения] / Иван Арабейка ; перевод с бел. В. Гришковца // Нёман. – 2005. – № 9. – С. 145-146.
Арабейка, І. “І зноў вясна, і зноў цвітуць сады” : П.І. Старыкевічу : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2005. – 7 мая.
Оробейко, И. Хата : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 2004. – 28 декабря.
Оробейко, И. “Подлечиться сходи в лес сосновый” : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 2003. – 12 августа.
Оробейко, И. Бор : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 2002. – 7 сентября.
Арабейка, І. Хмелева ; Адухаўленне ; У завадской сталовай : [вершы] / Іван Арабейка // Народная трыбуна. – 2002. – 20 красавіка.
Арабейка, І. “Ціхая споведзь прыроды” ; Жыццё ; “Мая віна, мая бяда” : [вершы] / Іван Арабейка // Заря над Бугом. – 2002. – 30 марта.
Арабейка, І. “У хаце сонечна было” ; “З кім цяпер словам дзяліцца” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 2002. – 27 сакавіка.
Гэй, В. “Я ў роднай хаце, быццам немаўля” : [верш] / Васіль Гэй ; пер. з укр. Іван Арабейка // Голас часу. – Маларыта, 2001. – 19 снежня.
Оробейко, И. Земля : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 2001. – 2 августа.
Арабейка, І. “З кім цяпер словам дзяліцца” : [верш] / Іван Арабейка // Чырвоная змена. – 1994. – 5 сакавіка.
Арабейка, І. “У акне – на сук сарока ладзіцца” : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1994. – 1 марта.
Арабейка, І. Хмелева ; Вятрак ; Жыццё ; “У хаце сонечна было” ; “Тут мне не спіцца” ; Дзяды ; “Адыходзяць, мінуюць гады” : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1992. – 21 сакавіка. – С. 2.
Арабейка, І. “Няблага жыў” ; “Калодзеж, агарод…” : [вершы] / Іван Арабейка // Народная трыбуна. – 1992. – 1-5 студзеня. – С. 2.
Гэй, В. “Я ў роднай хаце” : [верш] / Васіль Гэй ; пер. з укр. Іван Арабейка // Лунінецкія навіны. – 1991. – 30 красавіка.
Арабейка, І. Драмлёва : [верш] / Іван Арабейка // Народная трыбуна. –1991. – 16-22 верасня. – С. 6.
Оробейко, И. Осень : [стихотворение] / Иван Оробейко // Заря. – 1991. – 5 февраля.
Оробейко, И. Завещание ; С кем поделиться мне словом : [стихотворения] / Иван Оробейко // Нёман. – 1989. – № 9. – С. 63.
Арабейка, І. Блок на Палессі : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1986. – 19 апреля.
Арабейка, І. Маліны : [верш] / Іван Арабейка // Полымя. – 1984. – № 8. – С. 100.
Арабейка, І. Быў… : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1981. – 9 октября.
Арабейка, І. Калі ломяцца ў небе маланак нажы” : [верш] / Іван Арабейка // Голас Радзімы. – 1981. – 14 мая.
Арабейка, І. Курапатка ; “Нашы продкі гібелі” : [вершы] / Іван Арабейка // Заря. – 1981. – 20 февраля.
Арабейка, І. Ода справам ; Успамін ; “Наші продкі гібелі” ; Курапатка; Акіян : [новыя вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1981. – 7 лютага. – С.4.
Арабейка, І. Зямля азёр і курганоў ; “Ростань, роздум, пыл і камень” : [вершы] / Іван Арабейка // ЛіМ. – 1981. – 6 лютага. – С. 10.
Арабейка, І. “Хадзіць між гэтых дрэў і траў” : [верш] / Іван Арабейка // Чырвоная змена. – 1980. – 25 лістапада.
Арабейка, І. “Хадзіць між гэтых дрэў і траў” ; “Калі ломяцца ў небе маланак нажы” ; Пад Млечным Шляхам ; Запавет : [вершы] / Іван Арабейка // Маладосць. – 1980. – № 8.
Арабейка, І. “Нізінны кут, мой край абраны” : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1980. – 9 июля.
Арабейка, І. “А мы вакол агню сядзім” : [верш] / Іван Арабейка // Беларусь. – 1980. – № 1. – С. 17.
Арабейка, І. “А мы вакол кастра сядзім” : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1979. – 7 декабря.
Арабейка, І. Запавет ; Балада пра барану ; У пушчы : [новыя вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1979. – 20 кастрычніка.
Арабейка, І. “Маўчы – як лёд у берагах” : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1979. – 26 сентября.
Струцюк I. Доля : [верш] / І. Струцюк ; перакл. з укр. мовы Іван Арабейка // Заря. – 1979. – 18 сентября.
Арабейка, І. Балада пра барану : [верш] / Іван Арабейка // ЛіМ. – 1979. – 6 ліпеня. – С. 4.
Арабейка, І. Хата ; Дзяцінства : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1979. – 23 чэрвеня.
Арабейка, І. У пушчы : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1979. – 9 июня.
Арабейка, І. Запавет ; Пад Млечным Шляхам ; На экскурсіі : [вершы] / Іван Арабейка // Заря. – 1979. – 13 января.
Струцюк I. Попел Картэліс : [верш] / І. Струцюк ; перакл. з укр. мовы Іван Арабейка // Заря. – 1978. – 2 декабря.
Арабейка, І. Асенні ранак ; Маркіяну Германовічу : [вершы] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1978. – 23 верасня.
Арабейка, І. Драмлёва : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1978. – 29 чэрвеня.
Арабейка, І. “Часта са сланечнікавых цыбукоў…” : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1977. – 15 октября.
Гей, В. “Заўтра скрыпне сасна прывітальна” : [верш] / В. Гей ; перакл. з укр. мовы Іван Арабейка // Заря. – 1977. – 16 сентября.
Струцюк I. Попел Картэліс : [верш] / І. Струцюк ; перакл. з укр. мовы Іван Арабейка // Заря. – 1977. – 16 сентября.
Арабейка, І. Пісьмо рабочым шклозавода “Нёман” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1977. – 28 мая.
Арабейка, І. “Напрасткі, па траве, без дарогі” : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1977. – 4 февраля.
Арабейка, І. Асенні ранак : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1975. – 22 ноября.
Арабейка, І. Сцяна : паэма / Іван Арабейка // Маладосць. – 1975. – № 5. – С. 28-32.
Арабейка, І. “Не знаю я прекраснее судьбы” : [рэц. на кн.: Ласковіч В. “Тайными тропами”. Мн., 1974] // Заря. – 1975. – 19 февраля.
Арабейка, І. “Адплываюць далёкія гады” ; “Так і пражыў без болю, без надзей” : [вершы] / Іван Арабейка // Заря. – 1974. – 26 декаря.
Арабейка, І. Павшим воинам : [верш] / Іван Арабейка // Сельская газета. – 1974. – 19 мая.
Арабейка, І. Рабочым шклозавода “Нёман” ; “Поўдзень. Дымок. Аднапутка” : [вершы] / Іван Арабейка // Беларусь. – 1974. – № 3.
Арабейка, І. На добрую память : [верш] / Іван Арабейка // Чырвоная змена. – 1974. – 12 сакавіка.
Арабейка, І. “У хаце сонечна было” : [верш] / Іван Арабейка // Знамя юности. – 1974. – 6 января.
Арабейка, І. Станцыя абезжалезвання : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1974. – 5 января.
Арабейка, І. Наш хлопец : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1973. – 22 декабря.
Арабейка, І. Сцяна : урывак з паэмы / Іван Арабейка // Заря. – 1973. – 10, 11 октября.
Арабейка, І. Ладони земли : [верш] / Іван Арабейка // Сельская газета. – 1973. – 16 сентября.
Арабейка, І. Мая пара : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1973. – 25 августа.
Арабейка, І. Невядомы пагранічнік ; “Я з тых мясцін” : [вершы] / Іван Арабейка // Заря. – 1973. – 1 мая.
Арабейка, І. Земли широкие ладони : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1973. – 14 апреля.
Арабейка, І. “А месяц быў, як сам не свой” : [верш] / Іван Арабейка // Маладосць. – 1972. – № 5. – С. 60.
Арабейка, І. “Вярнуцца сіняй раніцай” ; “Хочацца цішы…” : [вершы] / Іван Арабейка // Заря. – 1972. – 11 марта.
Арабейка, І. “Як азарт, захапляла работа”: [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1972. – 29 января.
Арабейка, І. “Як азарт, захапляла работа” ; “Ад прасторы жаўрук адурэў” : [вершы] / Іван Арабейка // Заря. – 1971. – 31 декабря.
Арабейка, І. “Цяпер няма цябе нідзе” ; “Ці то выйду на прагал асенні” ; “Яшчэ ні смутку, ні нуды” / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1971. – 25 снежня.
Арабейка, І. “Поўдзень. Дымок. Аднапутка” : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1971. – 23 октября.
Арабейка, І. “Сонечны прамень расы” ; “3 кім сваім горам дзяліцца” : [вершы] / Іван Арабейка // ЛіМ. – 1971. – 13 жніўня.
Арабейка, І. Брэст : [верш] / Іван Арабейка // Заря. – 1971. – 10 июля.
Арабейка, І. “А я, як нейкі скарб нажыў” : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1971. – 30 студзеня.
Арабейка, І. Роздум : [верш] / Іван Арабейка // Сельская праўда. – 1970. – 31 снежня.
Арабейка, І. “Я з тых мясцін” ; Клён ; На свяшчэннай зямлі ; Невядомы пагранічнік : [вершы] / Іван Арабейка // Заря. – 1969. – 25 окт.
Арабейка, І. У Брэсцкай крэпасці : [верш] / Іван Арабейка // ЛіМ. – 1969. – 21 кастрычніка.
Арабейка, І. Сэрца раіла так : паэма / Іван Арабейка // Маладосць. – 1969. – № 7. – С. 32-36.
Арабейка, І. У Брэсцкай крэпасці ; Салавей ; На здымак у “Комсомольской правде” : [вершы] / Іван Арабейка // Заря. – 1969. – 15 февр.
Арабейка, І. Ранак ; “Сухі скразняк, як кот свавольнік” ; Чырвонае зрушэнне ; “Я іду, адхіляючы вецер” ; “Струмень за шыяй халодна казыча” : [вершы] / Іван Арабейка // Маладосць. – 1968. – № 6.
Арабейка, І. Зроблена ў БССР : [верш] / Іван Арабейка // Беларусь. – 1968. – № 1.
Арабейка, І. Песня начлежніка : [верш] / Іван Арабейка // Полымя. – 1968. – № 1.
Арабейка, І. Партрэт Курчатава : [верш] / Іван Арабейка // Гродненская правда. – 1968. – 18 января.
Арабейка, І. Зроблена ў БССР : [верш] / Іван Арабейка // ЛіМ. – 1968. – 9 студзеня.
Арабейка, І. Адлёт буслоў : [верш] / Іван Арабейка // Голас Радзімы. – 1967. – № 40.
Арабейка, І. На лагерных зборах: [верш] / Іван Арабейка // Гродненская правда. – 1967. – 9 сентября.
Арабейка, І. “У хаце сонечна было” ; Адлёт буслоў ; “Я слова нітую са словам”; Жыта ; Адухаўленне : [вершы] / Іван Арабейка // ЛіМ. – 1967. – 1 верасня.
Арабейка, І. Мой атамнік : [верш] / Іван Арабейка // Беларусь. – 1967. – № 6.
Арабейка, І. Каваль : [верш] / Іван Арабейка // Гродненская правда. – 1967. – 15 апреля.
Арабейка, І. Спее хмель ; “Ночь прайшла, і дзень – на сцэну” : [вершы] / Іван Арабейка // Полымя. – 1967. – № 3.
Арабейка, І. Хмелева ; Маці ; Паэзія ; “Нам кожны дзень даецца толькі з боем” ; “У шліфоўні” : [вершы] / Іван Арабейка // Маладосць. – 1967. – № 1.
Арабейка, І. Хмелева : [верш] / Іван Арабейка // ЛіМ. – 1967. – 6 студз.
Арабейка, І. Жураўліныя абозы ; Прадчуванне : [вершы] / Іван Арабейка // ЛіМ. – 1966. – 22 ліпеня.
Арабейка, І. Іду ў музей ; “Ты ўся ў ранах, Брэстчына мая”: [вершы] / Іван Арабейка // Знамя юности. – 1966. – 10 июля.
Арабейка, І. Верасень ; Трактарысты ; “Героям не патрэбны словы ўзнёслыя” ; “Вось і лета з прыпарам адвечным” : [вершы] / Іван Арабейка // Маладосць. – 1965. – № 5. – С. 102-104.
Арабейка, І. Трактарысты : [вершы] / Іван Арабейка // ЛіМ. – 1965. – 18 мая.
Арабейка, І. Белая вежа ; “На раўніну сінюю” : [вершы] / Іван Арабейка // Чырвоная змена. – 1963. – 28 лістапада.
Арабейка, І. Клён : [верш] / Іван Арабейка // Чырвоная змена. – 1963. – 5 мая.
Аб жыцці і творчасці І.С. Арабейкі
Кнігі:
Бензярук, Р. Найбольш зямны : аповесць-эсэ / Расціслаў Бензярук // Сардэчны абярэг : аповесці-эсэ, нарысы, эсэ / Расціслаў Бензярук. – Мінск : Звязда, 2024. – С. 45-82 : фат.
Сянкевіч, М. “Нечаканая вобразнасць” Івана Арабейкі : да 75-годдзя І. Арабейкі / Мікола Сянкевіч // Жырандоля : літ. альманах Бресцкага абл. аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, № 9 / [рэд.кал.: Мікола Аляхновіч (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : Кнігазбор, 2018. – С. 216-222.
Валасюк, Л. Я тут запоем зноў пішу… : [пра І. Арабейку] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. – С. 180 : фат.
Іван Арабейка (нар. у 1942 годзе) : [біяграфія і творчасць І. Арабейкі] // Літаратурная карта Берасцейшчыны / Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Брэсцкага абл. выкан. камітэта, кафедра методыкі выкладання бел. літ. і краязнаўства, вучэбная літаратурна-краязнаўчая лабароторыя УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”, Брэсцкае абл. аддзял. Саюза пісьмен. Беларусі ; [рэд. і укл. Анатоль Крэйдзіч]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – С. 208-210 : фат.
Арабейка Іван Сяргеевіч : [кароткая біяграфія] // Памяць. Брэст : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2 кнігах. Кн. 2 / [укладальнік А.П. Кондак ; рэдкалегія: Г.К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. ; мастак Э.Э. Жакевіч]. – Мiнск : БЕЛТА, 2001. – С. 651.
Іван Арабейка : [кароткая біяграфія] // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укл. Р.Я. Смірнова ; рэдкал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 470 : фат.
Арабейка Іван Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1 : А – Аршын / рэд.кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1996. – С. 443.
Іван Арабейка // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 23 : фат.
Арабейка Іван / У.М. Ларчанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнiк. У 6 т. Т. 1 : Абуховіч – Ватацы / [рэд. кал.: І.Э. Багдановіч і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992. – С. 93-94 : фат.
Арабейка Іван Сяргеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5т. Т.1 : Акапэла – Габелен / рэд. кал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш]. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. – С. 154.
Іван Арабейка // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі ; [рэд. І.У Саламевіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – С. 17 : фат.
Бензярук, Р. …І стала песняй назаўжды : [пра жыццё і творчасць І. Арбейкі] / Расціслаў Бензярук // Аўтографы : эсэ, абразкі, вершы / Расціслаў Бензярук. – Брэст : Альтернатива, 2008. – С. 79-82.
Ляшук, В.Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В.Я. Ляшук, Г.М. Снітко. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – 318, [2] с. – Са зместу : [І. Арабейка]. – С. 234, 261, 270, 274, 277.
Бензярук, Р. Стала песняй назаўжды : Арабейка Іван Сяргеевіч : [пра жыццё і творчасць І. Арабейкі] / Расціслаў Бензярук // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. – Брэст : Альтернатива, 2007. – С. 77-81.
Іван Арабейка : [творчасць] // Паэтычныя галасы Брэстчыны : у дапамогу настаўніку бел. мовы і літаратуры / склад. А.А. Майсейчык, М.Я. Крашаніннікава. – Брэст : БрДПІ, 1991. – С. 16-19.
Калеснік,У. Зорны спеў : літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды / Уладзімір Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 398, [2] с. – Са зместу : [Пра твочасць І. Арабейкі]. – С. 382-387.
Перыёдыка:
Бензярук, Р. Найбольш зямны : Івану Арабейку – 75 / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2017. – 29 сакавіка. – С. 4 : фат.
Бензярук, Р. Матулін наказ: не напускай у хату холаду! : [прэзентацыя зборніка “Сказаць хачу” І. Арабейкі ў Жабінкаўскай школе мастацтваў] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2013. – 16 сакавіка. – С. 3 : фат.
Бензярук, Р. “Лунінская восень” называе адрасы : [І. Арабейка атрымаў літаратурную прэмію імя У. Калесніка за кнігу “Сказаць хачу”] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2012. – 5 снежня. – С. 1 : фат.
Грышкавец, В. “Лунінскай восені” яркія фарбы: [прэміяй імя У. Калесніка ў галіне паэзіі адзначан зборнік вершаў “Сказаць хачу” паэта І. Арабейкі] / Валерый Грышкавец // Заря. – 2012. – 4 декабря. – С. 1, 4.
Мінкевіч, Л. Натхненне “Лунінскай восені” : [пра абласны літаратурны фестываль, у тым ліку ўручэнне І. Арабейку за зборнік “Сказаць хачу” прэміі імя У. Калесніка] / Людміла Мінкевіч // Народная газета. – 2012. – 4 снежня. – С. 8 : фат.
Каско, А. Сіла зерня і слова : [рэцэнзія на зборнік І. Арабейкі “Сказаць хачу”] /Алесь Каско // Сельская праўда. – 2012. – 20 кастрычніка. – С. 3 : фат.
Ганчук, А. Вяртанне : паэту Івану Арабейку – 70 /Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. – 2012. – 20 красавіка. – С. 3 : фат.
Каско, А. Новая паэтава зямля : [паэтычны вечар І. Арабейка ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы] / Алесь Каско // Сельская праўда. – 2012. – 7 красавіка. – С. 2 : фат.
Івану Арабейку – 70 : [карот. інф-цыя] // Сельская праўда. – 2012. – 28 сакавіка. – С. 3 : фат.
Сянкевіч, М. Чысты голас з Хмелева : да 70-годдзя паэта Івана Арабейкі / Мікола Сянкевіч // Брестский курьер. – 2012. – Март (№ 12). – С. 21 : фат.
Філатаў, А. Стамлёны вырай прытуліў : штрыхі да творчага партрэта Івана Арабейкі / Аляксей Філатаў // Сельская праўда. – 2011. – 23 красавіка. – С. 3.
Старычонак, В. “І птушкі, і хмары, і дрэвы, як людзі” : [пра творчасць І. Арабейкі] / В. Старычонак // Роднае слова. – 2007. – № 9. – С. 18-21.
Бензярук, Р. Гучаць вершы свежа, молада : Івану Арабейку – 65 / Р. Бензярук // Сельская праўда. – 2007. – 24 сакавіка : фат.
Філатаў, А. Надзеямі жыве душа : да 65-годдзя паэта Івана Арабейкі / Аляксей Філатаў // Брестский курьер. – 2007. – Март (№ 13). – С. 28 : фат.
Бензярук, Р. …І стала песняй назаўжды : [пра творчасць І. Арабейкі] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 2006. – 24 мая.
Барысюк, У. І прарастала зерне ўдач на чорных скібінах няўдачы…: [пра творчасць І. Арабейкі] / У. Барысюк // Заря над Бугом. – 2002. – 30 марта.
Сахарчук, В. Івану Арабейку – 60 / В. Сахарчук // Сельская праўда. – 2002. – 27 сакавіка : фат.
Каско, А. Каб вяртацца да слова : І. Арабейку – 50 / А. Каско // Заря. – 1992. – 26 марта.
Каско, А. Каб вяртацца да слова : Івану Арабейку – 50 / А. Каско // Сельская праўда. – 1992. – 21 сакавіка. – С. 2 : фат.
Прыняты ў Саюз пісьменнікаў : [аб І. Арабейку] // ЛіМ. – 1979. – 15 чэрвеня.
Моисейчик, А. Второе кольцо : [рецензия на сборник И. Оробейки “Асенні ранак”] / А. Моисейчик // Заря. – 1978. – 24 июня.
Хвалей, Я. Што хвалюе цябе, паэт? : [творчасць І. Арабейкі] / Я. Хвалей // ЛіМ. – 1974. – 18 студзеня.
Гіль, М. Услед за сонцам, але – па зямлі : [рэцэнзія на зборнік І. Арабейкі “Услед за сонцам”] / М. Гіль // Маладосць. – 1973. – № 2. – С. 142-144.
Колесник, В. Гармония, проверенная алгеброй : [рецензия на сборник И. Оробейки “Услед за сонцам”] / Владимир Колесник // Заря. – 1972. – 21 октября.
Горба, М. Знаёмцеся: Іван Арабейка : [паэт з в. Хмелева] / М. Горба // Сельская газета. – 1970. – 31 снежня. – С. 4.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram