«Поверь – не умер я. Я был и есть всегда. Я – лес! Я – луг! Я – ветер! Я – вода!»
Іван Дацкевіч нарадзіўся 7 сакавіка 1938 года ў вёсцы Сады Сямяціцкага раёна Беластоцкай вобласці (цяпер – тэрыторыя Польшчы).
Бацькі паэта паходзяць з Жабінкаўшчыны, дзе ў вёсцы Сцяброва гадавалася маці, ды з Камянеччыны, адкуль бацька. Аднак пазнаёміліся яны не на радзіме, а ў далёкай Казані. Маці, Ганна Антонаўна Іванюк, у 19І4 годзе з бацькамі выехала ў бежанцы ў Расію, куды перабраўся і Трафім Пятровіч Дацкевіч з першай сям’ёй – жонкай і двума дзецьмі. Аднак жонка захварэла і памерла, а Трафім ажаніўся з Іванавай маці.
Калі пасля заканчэння вайны бежанцам дазволілі вярнуцца на радзіму, Дацкевічы прыехалі ў родныя мясціны, але жыць было няма дзе. Родная хата маці ў Сцяброве згарэла, а хата бацькі ў Падомшы зруйнавана. Сям’я знаходзіць прытулак у вёсцы Сады каля Драгічына, у доме цёткі Трафіма. Жылі бедна і цяжка. Урэшце Трафіму Пятровічу ўдалося сабраць трохі грошай, купіць зямлю і збудаваць дом. Тут і нарадзіўся будучы паэт. Іван быў шостым дзіцём, пазней з’явіўся яшчэ Іосіф.
Пажыць спакойна Дацкевічам давялося нядоўга. Другая сусветная вайна прынесла зноў у іх дом бяду. Спачатку старэйшага брата Віктара і сястру Насцю забралі на працу ў Германію, адкуль яны ўсё ж вярнуліся ў канцы вайны. 4 сакавіка 1944 года, калі бацька па гападарскіх справах пайшоў у лес, немцы застрэлілі яго, западозрыўшы ў сувязі з партызанамі.
Пасля вызвалення Беласточчыны гэтыя землі адышлі да Польшчы. У Садах застаўся старэйшы сын Трафіма, які ажаніўся к таму часу, а маці Івана вырашыла вярнуцца на родную Жабінкаўшчыну. Доўга прыйшлося шукаць сабе жыллё, пакуль сям’я Дацкевічаў не апынулася на хутары Палубачкі, што знаходзіўся побач з вёскай Шчэглікі, непадалёку ад Мухаўца. Домік быў стары, але мясціны побач цудоўныя. У той час на хутары налічвалася шэсць хат, цяпер яны бясследна зніклі.
Ганна Антонаўна ўладкавалася на працу ў мясцовы калгас «Чырвоны бераг», за працадні амаль не плацілі, і людзі выжывалі дзякуючы асабістым агародам і хатняй жывёле, што трымалі. Сёстры Насця і Вольга паехалі працаваць у Пінск, а браты Пётр і Уладзімір падаліся ў Расію.
Каб дапамагчы маці, Іван рана стаў пастушком. Школу наведваў толькі зімой, калі не пасвіў кароў, але выдатная памяць дазваляла хлопчыку добра вучыцца. Менавіта маці прывіла цікавасць да сапраўднай паэзіі, калі знаёміла сына з творчасцю Пушкіна, Лермантава, яна вучыла любіць літаратуру і цаніць паэтычнае слова. Жыццёвыя нягоды і нялёгкая праца падарвалі здароўе Ганны Антонаўны, і ў 1954 годзе яе не стала. Найменшага Юзіка забралі ў дзіцячы дом. Іван некаторы час жыў пры адным з братоў, у 1955 годзе скончыў 7 класаў Жабінкаўскай сярэдняй школы і па набору разам з аднагодкамі паехаў на Урал, у горад Молатаў (зараз Перм, Расія), у рачное рамеснае вучылішча. Праз два гады атрымаў пасведчанне рулявога рачнога і азёрнага плавання, пачаў працаваць рулявым на пасажырскім параходзе «Софья Перовская».
У канцы 1950-х гадоў Дацкевіч адпраўляецца ў Казахстан на цаліну, дзе ўжо працавалі яго тры браты: Пётр, Уладзімір і Іосіф. Не здолеўшы прыстасавацца да жыцця ў іншых прыродных умовах, праз год вярнуўся ў Перм і ўладкаваўся ў «Камлесасплаў» на маламерны цеплаход памочнікам капітана.
У 1960-ыя гады Дацкевіч паступіў на завочнае аддзялене Горкаўскага інстытута воднага транспарту, які давялося пакінуць з-за жыццёвых абставін. Пазней скончыў Новаільінскую лесатэхнічную школу і ў 1968 годзе атрымаў дыплом капітана-механіка маламернага флоту.
Трыццаць чатыры гады Іван Трафімавіч пражыў на Урале, працаваў у рачным суднаходстве на рацэ Кама, ажаніўся, у сям'і нарадзілася дачка Галіна. У красавіку 1989 года выканаў сваю даўнюю мару – вярнуўся ў Беларусь. Каб не траціць сувязі з ракой, звярнуўся у Пінскі Днепра-Бужскі тэхнічны ўчастак, дзе яму прапанавалі прыняць карабель, але ён пажадаў знаходзіцца бліжэй да родных мясцін і ўладкаваўся акумулятаршчыкам на гідравузел № 9 «Навасады» ў Жабінкаўскім раёне. З 1993 года да пенсіі працаваў яго начальнікам, затым яшчэ пэўны час – суднапрапускніком. Недалёка ад працы атрымаў жыллё.
Услед на бацькаву радзіму прыехала дачка з мужам і ўнучкай. Галіна і Віктар былі музыкантамі і сталі працаваць у Ракітніцкім СДК (Жабінкаўскі раён), але праз некаторы час маладыя вярнуліся ў Перм. Пазней Галіна зноў прыедзе да бацькі.
Здольнасць складаць рыфму перадалася Івану на генным узроўні ад дзядулі па матчынай лініі Антона Сямёнавіча Іванюка, які пісаў вершы. Аднойчы лёс падорыць капітану парахода Івану Дацкевічу сустрэчу з расійскімі паэтамі, якія, падарожнічаючы па Каме і паслухаўшы яго вершы, параілі развіваць сваю творчасць. Першая падборка вершаў Івана Трафімавіча выйдзе ў пермскай газеце «Большая Кама», потым у абласной «Звезде».
Актыўна паэт пачаў друкавацца пасля вяртання на радзіму: у раённай газеце «Сельская праўда», а таксама ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы: «Заря», «Народная трыбуна, «Преображение», «Чистый мир», «Вестник культуры», часопісах: «Западная Двина», «Приокские зори» (Тула) и «Метаморфозы» (Гомель), літаратурных альманахах: «Славянская лира-2015», «Жырандоля», «Своя стихия», «Гоман», «Берасцейская скарбніца», у калектыўных зборніках: «Фантазии серебряного облака», «Дазволь прычасціцца», «Літаўра», «Своя Стихия». Верш «Возвращаются аисты» ўвайшоў у кнігу «Памяць» Жабінкаўскага раёна.
Пісаў у асноўным па-руску, але некаторымі творамі паэт засведчыў добрае валоданне мовай сваёй зямлі, напрыклад, сваім вершамі «Філасофскі камень» і «Гумар з любоўю», прысвечанымі жабінкаўскім паэтам Васілю Сахарчуку і Васілю Гадульке. Акрамя лірычных твораў, якія падпісваў уласным прозвішчам, аўтар складаў і гумарыстычныя пад псеўданімам Трафім Вясёлы.
У маі 2001 года Дацкевіч уступіў ў рады Беларускага літаратурнага саюза «Полоцкая ветвь». Прымаў удзел у Міжнародным Літаратурным фестывалі «Славянская ліра» ў Полацку, з аўтарскай кнігай вершаў «Небесный океан» намінаваўся на міжнародную літаратурную прэмію ім. Сімяона Полацкага. Ён аўтар зборнікаў паэзіі: «Возвращение» (2011), «Принимаю жизнь, как чудо» (2011), «Жизни нет предела» (2018), «Душа всегда стремится к свету» (2021) і «Небесный океан» (2014), на вокладцы якога дзіўна гарманіруючы з вершамі вобраз Хрыста – работа рана памерлай дачкі паэта Галіны. У 2016 годзе Іван Трафімавіч выдаў кнігу разважанняў аб сутнасці чалавечага жыцця – «Постижение земных и вселенских реалий». У ягонай творчасці ёсць усё, што перажыў і чым жыве чалавек. Гэта любоў да роднай вёскі, сваёй зямлі, матулі, каханай. Ёсць творы на ваенную тэму, роздум пра ўласную чалавечую годнасць, лірычныя эцюды, гумар і сатыра. Аднак найбольш вершаў у аўтара на духоўную тэматыку. Высокім паэтычным словам творца-духаўнік сцвярджае аб вечнасці чалавечай душы, бясконцасці яе жыцця, аб дасканаласці і бязмежнасці Духоўнага Сусвету. Мовай паэзіі аўтар пераконвае нас у неабходнасці насычаць сваю душу хрысціянскімі каштоўнасцямі: любоўю, міласэрнасцю і дабрынёй.
Іван Трафімавіч быў частым госцем на літаратурных вечарах і прэзентацыях новых кніг у бібліятэках і школах Жабінкаўшчыны і Брэста. У 1991 годзе ў дзень святкавання 120-годдзя Жабінкі Дацкевіч чытаў свой прысвечаны любімаму гораду верш «Жабінка». Летам 2014 года ў Ракітніцкай сельскай бібліятэцы ладзіўся вечар-сустрэча са знакамітымі землякамі «Мае землякі – мой гонар», падрыхтаваны супрацоўнікамі Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. У ліку ганаровых гасцей прысутнічаў Дацкевіч Іван Трафімавіч. Напачатку 2016 года ў Доме культуры аграгарадка Радванічы адбылася сустрэча з паэтам, у якой прыняў удзел настаяцель праваслаўнага прыходскага храма ў гонар святой блажэннай Матроны Маскоўскай айцец Аляксандр Яфімаў. У лістападзе 2021 года Іван Дацкевіч падараваў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы свой новы зборнік «Душа всегда стремится к свету» з асабістым аўтографам.
10 студзеня 2022 года перастала біцца сэрца Івана Трафімавіча Дацкевіча. Пахаваны на Булькоўскіх могілках (Жабінкаўскі раён), побач з дачкой Галінай.
Бібліяграфія
Бібліяграфія
Творы І. Т. Дацкевча
Душа всегда стремится к свету : стихи, поэмы / Иван Дацкевич ; [предисловие А. Нарейко]. – Брест : Альтернатива, 2021. – 107, [1] с.
Жизни нет предела : духовная поэзия / Иван Дацкевич ; [предисловие Н. Парчук]. – Брест : Брестская типография, 2018. – 87, [1] с.
Постижение земных и вселенских реалий : размышления о сущности человеческой жизни / Иван Дацкевич ; [предисловие Н. Парчук] . – Брест : Альтернатива, 2016. – 79, [1] с.
Небесный Океан : духовная поэзия / Иван Дацкевич ; [вступительная статья Надежды Парчук]. – Брест : Альтернатива, 2014. – 203, [1] с.
Принимаю жизнь как чудо! : духовная поэзия / Иван Дацкевич ; [предисловие Надежды Парчук ; художник обложки Г.И. Дацкевич]. – Брест : Альтернатива, 2011. – 88, [3] с.
Возвращение : стихи / Иван Дацкевич ; [предисловие Н. Парчук]. – Брест : Альтернатива, 2011. – 200, [6] с.
Возвращаются аисты : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укл. Р.Я. Смірнова ; рэдкал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 474.
Высший дар ; Основа веры ; Песочница ; Глиняные кони : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Читающий бульвар : поэтический марафон / [сост. Н.П. Ефтифеева]. – Кобрин : Ефтифеева Н.П., 2022. – С. 51–54.
Курильщик ; Пауки в банке ; Учёный червь : басня ; Синица и журавль : басня-притча / Иван Дацкевич // Берасцейская скарбніца : літаратурна-мастацкі альманах Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» / составитель С.С. Мартынюк. – Брест : Редакция Брестской областной газеты «Заря», 2019. – Вып. 2. – С. 60–65 : фат.
Картинки детства ; Память детства ; На берегу ; Я вернусь ; Исток любви ; Весенняя ноченька ; Пойду в луга ; Синяя птица ; Закат ; Коричневая ночь : Р.С. : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Берасцейская скарбніца : альманах / Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; рэд.-укладальнік С.С. Мартынюк. – Брест : Альтернатива, 2018. – Вып. 1. – С. 44–53.
Никто стихов мне с неба не диктует : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Гоман : літаратурны альманах / [гал. рэд. Юлія Савіцкая]. – Смаленск : Ноопресс, 2015. – Вып. 2. – С. 61–62 : фат.
Ответ на письмо : Наташе Стариковой ; Ночная гроза ; Ни красный, ни белый : [стихотворения] ; Судьба соловья : [сказка] // ЛітАўра : зборнік паэзіі і прозы / Літаратурны клуб «Літара» ; [укладальнік Т. Дземідовіч]. – Брэст : Альтернатива, 2015. – С. 84, 108–109, 236–240
В Сиянии Святом : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Паэзія 2012 : штогодны дадатак да літаратурнага альманаха «Гоман» : [калектыўны зборнік / рэдкал.: М.М. Трафімчук і інш.]. – Смаленск : Наапрас, 2013. – С. 64–67 : фат.
Сустрэчы з Васілём Сахарчуком : [успаміны] ; Развітальнае : Васілю Сахарчуку : [верш] / Іван Дацкевіч // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў / [рэдкалегія : М. Сянкевіч (гал. рэд.) і інш.]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2013. – № 5. – С. 14–17.
Кара : отклик на притчу поэта и писателя Баснерука : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Жырандоля-2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў / [рэдкал. Ніна Мацяш і інш.]. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – С. 258–259.
Здравствуй, мой край белорусский ; Небесная река : Марии Колесник ; «Триста лет не проживёшь…» ; «Я пойду той дорогой…» : Войтюк Вере Ивановне ; На Мухавецких заливах : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Своя Стихия : альманах / [сост.: Т.А. Демидович]. – Брест : Альтернатива, 2009. – С. 14–17.
Джоконда ; Сказка о заблудившемся ангеле : Василю Годулько ; Синяя птица ; Память детства ; Вечный зов ; Осенний мотив : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Своя Стихия = Свая Стыхія : альманах : [изд. лит. клуба при Брест. ГДК. Публ. крат. биогр. авт. / сост.: Т.А. Демидович]. – Брест : Альтернатива, 2008. – С. 58–65.
Публікацыі ў перыядычным друку
Смысл жизни : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2023. – 12 красавіка. – С. 5.
Планета Земля : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2022. – 16 лютага. – С. 8.
«Люблю свободный пир ума…» : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2020. – 19 жніўня. – С. 5.
«Ясным днём и тёмной, мрачной ночью…» : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 16 студзеня. – С. 5.
Глиняные кони : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2017. – 25 кастрычніка. – С. 5.
Сяброўства з «ціхім» паэтам : [успамины пра паэта В. Гадульку] / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2017. – 2 жніўня. – С. 4.
«Кто такие земляне – откуда они появились…» : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2017. – 29 красавіка. – С. 3.
«Кто такие земляне – откуда они появились…» : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 30 лістапада. – С. 5.
Грозны пасажыр : з цыкла «Тайговыя гісторыі» / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 28 верасня. – С. 5.
Планета Земля : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 27 ліпеня. – С. 5.
Пространство : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 23 сакавіка. – С. 5.
Паляванне на рабчыка : з цыкла «Тайговыя гісторыі» / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 18 верасня. – С. 5.
Ночная гроза ; Затворник : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 9 верасня. – С. 5.
Цішка : апявяданне / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 12 жніўня. – С. 5.
«Когда ушёл он из земного мира…» ; «Им не открылась таинства завеса…» : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 22 ліпеня. – С. 5.
Пилюли зла : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 25 сакавіка. – С. 5.
Небесный Океан ; Рождение стихов : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 3 снежня. – С. 8.
Поэт : памяти Василя Гадульки : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 26 лістапада. – С. 4.
Итог жизни : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 30 красавіка. – С. 5.
Новая ступень : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 23 красавіка. – С. 8.
Зялёны веласіпед : быль / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 19 лютага. – С. 5.
Першае паляванне на зайца : апавяданне / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 23 кастрычніка. – С. 4.
«Всю жизнь мы ждём судьбы свой исход…» : Николаю Исаеву : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 21 жніўня. – С. 4.
Крылата артыстка : з тайговых замалёвак / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 12 чэрвеня. – С. 5.
Творчество : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 24 красавіка. – С. 4.
Память детства ; На берегу ; Исток любви ; Я вернусь : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 13 сакавіка. – С. 4.
Человек : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2012. – 19 снежня. – С. 3.
Ночные мысли : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2012. – 20 кастрычніка. – С. 3.
Жартоўны экспромт : [верш] / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2012. – 18 жніўня. – С. 3.
Жыцінец : Івану Арабейку да юбілею : [верш] / Іван Дацкевіч // Заря. – Брэст, 2012. – 19 апреля. – С. 18.
Жыцінец : Івану Арабейку : [верш] / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 2012. – 28 сакавіка. – С. 3.
Знания мира ; Небесный суд ; Мудрец : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2011. – 5 лістапада. – С. 8.
Гумар з любоўю : светлай памяці Васіля Гадулькі : [верш] / Іван Дацкевіч // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 6 жніўня. – С. 10.
Спрэчка : [верш] / Іван Дацкевіч // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 21 мая. – С. 11.
Жанчына з мары : Валянцне Ліпскай : [верш] / Іван Дацкевіч // Народная трыбуна. – Брэст, 2011. – 30 сакавіка. – С. 11.
Мой путь ; На солнечном ветру : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Акно : літаратурна-мастацкі і публ. часопіс. – 2011. – № 1. – С. 9.
Древнелатинский параллелизмус ; Эпиграмма : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2010. – 10 красавіка.
Маринотерапия : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2009. – 1 красавіка. – С.3.
Тень начальника : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2008. – 9 красавіка.
Красавице : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2008. – 7 сакавіка.
Надежда : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2008. – 26 студзеня.
Ироничное : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2007. – 24 сакавіка.
Небесная книга : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2007. – 27 студзеня.
Глупый кабан : басня / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2006. – 1 лістапада.
Важному человеку : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2006. – 27 мая.
Мудрец : К.Н.А. : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2006. – 18 студзеня.
Бессмертие : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2005. – 3 жніўня.
Птичья песня ; Осенний мотив ; Девчонке из моего детства : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Весник культуры. – 2005. – № 7. – С. 6.
Огневолосая моя : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2005. – 13 ліпеня.
Соловей и попугай : басня-притча / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2005. – 23 лютага.
Трав отцветающих мёд: Простые слова ; В осеннем бору ; Синяя птица ; Картинки детства ; Собаке Тузику ; Джоконда ; Осенний мотив ; Птичья песня : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Западная Двина – 2005. – № 2. – С. 64–66.
Есть справедливость : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2003. – 11 чэрвеня.
Я пойду по дороге : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2003. – 11 студзеня.
Джоконда ; Вечный зов : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2002. – 14 жніўня.
Под пологом января : стихи из детства / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2002. – 17 ліпеня.
Картинки детства ; Память детства ; Осенний мотив ; В осеннем бору : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2002. – 26 студзеня.
Раздумье : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2001. – 28 лістапада.
Курица и орёл : песенка-басенка / Трафім Вясёлы // Сельская праўда. – Жабінка, 2001. – 7 ліпеня.
Пауки в банке : [стихотворение] / Трафім Вясёлы // Сельская праўда. – Жабінка, 2001. – 31 сакавіка.
В библиотеке : библиотекарькам Жабинковской РЦБС : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2001. – 7 сакавіка.
Брату Иосифу : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 2000. – 30 снежня.
Предназначение поэта : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1998. – 30 верасня.
На солнечном ветру : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1998. – 2 верасня.
Стихи из старой тетради : Веронике Н-овой : лирическая юмореска ; Девчонке из моего детства : пастораль / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1998. – 7 сакавіка. – С. 4.
Закат : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1992. – 16 снежня.
Мой уголок ; Память детства ; Синяя птица : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1992. – 5 верасня.
Матырінска пісня : [верш] / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. – Жабінка, 1992. – 20 чэрвеня.
«Пойду в луга, пойду в дубравы…» ; «Я в мир пришел с душою нежной…» ; «К небесам взлетела фуга Баха…» : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1992. – 6 чэрвеня.
Зайчишка : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1991. – 21 верасня.
Жабинка : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1991. – 24 жніўня.
Сказка о заблудшем ангеле : [стихотворение] / Трафім Вясёлы // Сельская праўда. – Жабінка, 1991. – 3 жніўня.
Возвращение : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1991. – 20 ліпеня.
Баллада о памяти ; Ветеранам войны ; Солдатская каша : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1991. – 8 мая.
Борьба : алкогольный фельетон / Трафім Вясёлы // Сельская праўда. – Жабінка, 1991. – 2 лютага.
Рок : астрологический фельетон / Трафім Вясёлы // Сельская праўда. – Жабінка, 1991. – 1 студзеня.
Две зари : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1990. – 2 кастрычніка.
Осеннее : [стихотворение] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1990. – 15 снежня.
На бывшем хуторе ; Возвращаются аисты ; Уральский город ; Когда я вернусь ; Зарядчик : [стихотворения] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. – Жабінка, 1990. – 5 мая.
Аб жыцці і творчасці І.Т. Дацкевіча
Іван Дацкевіч : [кароткая біяграфія] // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укл. Р.Я. Смірнова ; рэдкал.: А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 473–474 : фат.
Дацкевіч Іван // Жырандоля-2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў / [рэдкал. Ніна Мацяш і інш.]. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – С. 267.
Ладаражанка, Н. Свята духоўнай кнігі : [прэзентацыя кнігі І. Дацкевіча «Нябесны Акіян» у Брэсцкай спецыяльнай бібліятэцы-філіяле №12] / Надзея Ладаражанка // Гоман : літаратурны альманах / [гал. рэд. Юлія Савіцкая]. – Смаленск : Ноопресс, 2015. – Вып. 2. – С. 91–94 : фат.
Парчук, Н. Вернасць прызванню : да 75-годдзя паэта Івана Дацкевіча / Надзея Парчук // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў / [рэдкалегія : М. Сянкевіч (гал. рэд.) і інш.]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2013. – № 5. – С. 131–133.
ПЕРЫЁДЫКА:
Брестская, М. Объединил «Читающий бульвар» : [в Брестской городской библиотеке имени А.С. Пушкина состоялась презентация коллективного сборника «Читающий бульвар», куда вошли стихи жабинковских поэта И. Дацкевича] / Мира Брестская // Сельская праўда. – Жабінка, 2022. – 14 верасня. – С. 8.
Бензярук, Р. Душа імкнецца да святла : [пра новы зборнік вершаў «Душа всегда стремится к свету» жабінкаўскага паэта І. Дацкевіча] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2022. – 12 студзеня. – С. 5.
Ніканчук, Д. Давайце завітаем у бібліятэку – тут шмат навін! : [І. Дацкевіч падараваў Жабінкаўскай раёнай бібліятэцы свой новы зборнік «Душа всегда стремится к свету»] / Дар'я Ніканчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2021. – 4 снежня. – С. 8.
Ростаў, А. «Жніво» на творчай ніве : [пра калектыўны зборнік «Берасцейская скарбніца», у які ўвашлі творы пісьменнікаў Берасцейшчыны, у т.л. І. Дацкевіча] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. – Жабінка, 2020. – 1 лютага. – С. 8.
Парчук, Н. Мовай паэзіі пра самае сакральнае : [пра зборнік духоўных вершаў І. Дацкевіча «Жизни нет предела»] / Надзея Парчук // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 16 студзеня. – С. 5.
Дземідовіч, Т. Святлінкі душы : [пра калектыўны зборнік «Берасцейская скарбніца», у які ўвашлі творы пісьменнікаў Берасцейшчыны, у тым ліку І. Дацкевіча] / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і Мастацтва. – 2018. – 23 лістапада. – С. 16.
Ладаржанка, Н. Літаратурная аўра Берасцейшчыны : [пра калектыўны зборнік «ЛітАўра», у які ўвашлі творы пісьменнікаў Берасцейшчыны, у тым ліку І. Дацкевіча] / Надзея Ладаржанка // Літаратура і Мастацтва. – 2016. – 25 сакавіка. – С. 6.
Кніжка светапогляду паэта : [пра новую кнігу І. Дацкевіча «Постижение земных и вселенских реалий»] // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 23 сакавіка. – С. 5.
Бяляк, С. Сустрэча праводзілася ў сяброўскай атмасферы : [у Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Небесный Океан»жабінкаўскага паэта І. Дацкевіча] / Cвятлана Бяляк // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 20 студзеня. – С. 4.
Васілюк, Т. Сустрэча праводзілася ў сяброўскай атмасферы : [у аг. Радванічы Брэсцкага раёна адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Небесный Океан» жабінкаўскага паэта Івана Дацкевіча; фота] / Тамара Васілюк // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 20 студзеня. – С. 4.
Ладаражанка, Н. Святло духоўнай кнігі : [прэзентацыя кнігі І. Дацкевіча «Небесный Океан» у Брэсцкай спецыяльнай бібліятэцы-філіяле № 12] / Надзея Ладаражанка // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 8 красавіка. – С. 8.
Павлова, Л. «Небесный океан» и его автор-мечтатель Иван Дацкевич : [о встрече с поэтом И. Дацкевичем в Брестской городской библиотеке-филиале № 12] / Любовь Павлова // Брестский курьер. – 2015. – 26 марта. – С. 22.
Божуль, А. У акіяне святла і любові : [пра зборнік вершаў Івана Трафімавіча Дацкевіча «Небесный Океан»] / Андрэй Божуль // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 25 сакавіка. – С. 5.
Паэтычны куток : [пра кнігу І. Дацкевіча «Небесный Океан»] // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 3 снежня. – С. 8.
«Судьу свою не сам я выбирал…» : 7 сакавіка Івану Дацкевічу споўнілася 75 // Сельская праўда. – Жабінка, 2013. – 13 сакавіка. – С. 4.
Парчук, Н. Вернасць прызванню : да 75-годдзя паэта Івана Дацкевіча / Надзея Парчук // Брестский курьер. – 2013. – 7 марта. – С. 10.
Парчук, Н. У светлай душы не можа быць цёмнай паэзіі : [да 75-годдзя І. Дацкевіча] / Надзея Парчук // Брестский вестник. – 2013. – 7 марта. – С. 23.
Парчук, Н. Творчая зорка паэта : [аб другім зборніку вершаў І. Дацкевіча «Возвращение»] / Н. Парчук // Брестский вестник. – 2013. – 10 января. – С. 11.
Бензярук, Р. Дзе лунае птушка надзеі? / Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. – 2011. – 30 красавіка. – С. 3.
Бензярук, Р. Дзе крыляе птушка надзеі? : нарыс / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2008. – 12 сакавіка. – С. 2.
Васілюк, С. Ко дню рождения Ивана Дацкевича : [стихотворение] / Светламіра Васілюк // Сельская праўда. – Жабінка, 2002. – 7 сакавіка.
Зіноўева, Г. Прымаю жыццё, як цуд… : [у Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбылась сустрэча аматарскага аб’яднання «Суразмоўнік» з паэтам І. Дацкевічем] / Г. Зіноўева // Сельская праўда. – Жабінка, 2000. – 30 снежня.
Сахарчук, В. Дзе крыляе сіняя птушка?.. : або штрыхі да партрэта Івана Дацкевіча / В. Сахарчук // Сельская праўда. – Жабінка, 1994. – 1 судзеня.
Сахарчук, В. Два прысвячэнні. Палон : Івану Дацкевічу : [верш] // Сельская праўда. – Жабінка, 1993. – 19 чэрвеня.
«Я на поклон пришёл к своим истокам…» : [краткое представление поэта И. Дацкевича] // Сельская праўда. – Жабінка, 1990. – 5 мая.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram