АAТ «Торфабрыкетны завод «Гатча-Осаўскі» знаходзіцца на тэрыторыі Ленінскага сельскага Савета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Ажыццяўляе здабычу фрэзернага торфу і яго перапрацоўку для вытворчасці паліўных брыкетаў. Вядзецца праца па арганізацыі вытворчасці торфу-сапрапелевых угнаенняў магутнасцю 1000 тон у год.
Праектнае заданне на будаўніцтва торфабрыкетнага завода «Гатча-Осаўскае» з сыравіннай базай распрацавана інстытутам «Белдзяржпраторф» Упраўлення тарфяной прамысловасці СНГ БССР на падставе задання на праектаванне, узгодненага з Дзяржпланам БССР ад 5 лютага 1965 году і зацверджанага Саўнаргасам БССР ад 9 лютага 1965 года.
Будаўніцтва торфабрыкетнага прадпрыемства «Гатча-Осаўскае» пачата ў 1966 годзе. Назва паходзіць ад злучэння назваў двух радовішчаў торфу, уключаных у сыравінную базу прадпрыемства.
«Пляцоўка для будаўніцтва брыкетнага завода і прамзоны размешчана на малапрыдатных ворных землях саўгаса «Рагазнянскі» Кобрынскага раёна (цяпер Жабінкаўскі р-н) і знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад вёскі Рыкавічы (цяпер в. Чыжэўшчына) на адлегласці 600 м і на поўдзень ад аўтамагістралі Масква-Брэст на адлегласці 400 м. Выбар пляцоўкі зроблены камісіяй…» (акт выбару ад 17 ліпеня 1964).
У адпаведнасці з заданнем на праектаванне і дазволам Дзяржбуда БССР ад 18.02.1965 года будаўніцтва торфабрыкетнага завода прынята па паўторна-ужывальнаму праекту дзеючага торфабрыкетнага завода «Радзічава» (Слуцкі раён Мінскай вобласці).
Кіраваў будаўніцтвам завода дырэктар торфабрыкетнага завода «Кобрынскі» Патоня В.М.
На першым этапе будаваўся брыкетных цэх. У якасці асноўнага тэхналагічнага абсталявання брыкетнага цэха служылі тры парагазавыя сушылкі, тры прэсы і тры грохаты (прылада, якая ўжываецца на прадпрыемствах па перапрацоўцы торфу і прызначаецца для падзелу сыпучых матэрыялаў па памерах кавалкаў). Усё тэхналагічнае абсталяванне айчыннай вытворчасці.
Для забеспячэння аб'ектаў торфабрыкетнага завода, прамзоны і пасёлка цяплом, гарачым водазабеспячэннем пачалося таксама будаўніцтва кацельні, якая знаходзілася ў блоку з галоўным корпусам брыкетнага цэха.
Акрамя таго вялося будаўніцтва блока дапаможных службаў: рамонтна-механічнай майстэрні, лакаматыўна-вагоннага дэпо, пажарнага дэпо, матэрыяльнага склада і заводакіраўніцтва.
Брэсцкім аблвыканкамам і Міністэрствам сельскай гаспадаркі БССР прынята рашэнне аб адводзе Міністэрству тарфяной прамысловасці БССР пад сыравінную базу торфабрыкетнага завода «Гатча-Осаўскае» зямельнага ўчастка агульнай плошчай 2016 га з зямель саўгаса «Рагазнянскі» Кобрынскага раёна (цяпер Жабінкаўскі р-н). Работы па асушэнню забалочаных зямель, адведзеных пад сыравінную базу завода скончаны ў снежні 1968 года.
31 снежня 1968 года загадам Міністэрства тарфяной прамысловасці БССР торфабрыкетны завод уводзіцца ў эксплуатацыю з 1 студзеня 1969 года. У гэты дзень выпушчана пробная партыя прадукцыі, а па-сапраўднаму вытворчасць тарфянога брыкету распачалася 7 лютага, пасля давяршэння пусканаладачных работ. Першапачатковая магутнасць завода склала 50 тыс. тон тарфяных брыкетаў у год.
Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае торфапрадпрыемства «Гатча-Осаўскае» створана на падставе пастановы Савета Міністраў БССР № 10 ад 15 студзеня 1969 года і ўвайшло ў склад Беларускага дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліву і газіфікацыі (ДВА «Белпалівагаз»). У першы год на торфапрадпрыемстве працавалі 231 чалавек.
У 1975 годзе з мэтай павышэння якасці прадукцыі праведзена рэканструкцыя брыкетнага цэха з устаноўкай сушылкі вытворчасці ГДР. Праектная прадукцыйнасць завода пасля рэканструкцыі склала 55 тыс. тон тарфяных брыкетаў у год.
У сувязі з вычарпаннем сыравінных рэсурсаў, памяншэннем аб'ёмаў здабычы торфу і вытворчасці таварнай прадукцыі і ў мэтах спрашчэння структуры кіравання, у адпаведнасці з Пастановай СМ БССР ад 23 лютага 1984 года з 01.01.1985 года торфапрадпрыемства «Гатча-Осовское» аб'яднана з торфапрадпрыемствам «Чапелеўскае багно» Пружанскага раёна, пасля чаго аб'яднанае прадпрыемства названа торфабрыкетны завод «Гатча-Осаўскі».
На падставе загаду № 106 ад 24.12.1985 г. «Аб удасканаленні структуры кіравання галіной» створана вытворчае торфабрыкетнае аб'яднанне «Гатча-Осаўскае»: аб'яднаны торфабрыкетны завод «Гатча-Осаўскі» (галаўное прадпрыемства) і полубрыкетны завод «Любашкінскае» (на правах вытворчай адзінкі; в. Любашкі (з 1970 – в. Галоўчыцы) Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці).
У 1987 годзе праведзена рэканструкцыя кацельні завода з пераводам на прыродны газ.
У 1988 годзе ўпершыню апрабаваная тэхналогія вытворчасці торфавугольных брыкетаў, у 1989 годзе іх выпушчана 83 тыс. тон.
Загадам «Дзяржкампалгаз» № 37 ад 21 лістапада 1988 года торфабрыкетнага аб'яднанне «Гатча-Осаўскае» пераўтворана ў торфабрыкетны завод «Гатча-Осаўскі».
22 кастрычніка 1996 года праведзена агульнарэспубліканская рэгістрацыя торфабрыкетнага завода «Гатча-Осаўскі» за № 9 у Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб.
1 студзеня 2009 года прадпрыемства адзначыла 40-гадовы юбілей. 3 снежня 2009 года яно рэарганізавана ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Торфабрыкетны завод «Гатча-Осаўскі».
У 2011 г. на заводзе завершана будаўніцтва лініі па выпуску фрэзернага торфу. У наступныя гады праведзены: распрацоўка пляцоўкі пад здабычу фрэзернага торфу на захад ад в. Падзяменне на землях ААТ «Гарадзец-Агра» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці (2016); рэканструкцыя кацельні з пераводам на фрэзерны торф (2017); распрацоўка пляцоўкі для здабычы фрэзернага торфу з пад'язной аўтамабільнай дарогай і месцам для складавання торфу на тарфяным радовішчы «Завіднюўка» на захад ад в. Козій Брод Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (2017-2018).
Торфабрыкетны завод прызнаваўся пераможцам сацыялістычных спаборніцтваў сярод прамысловых прадпрыемстваў Жабінкаўскага раёна: у 1989, 1983, 1982, 1979, 1974, 1971 гадах.
Пастановамі ЦК КПБ калектыў торфабрыкетнага завода «Гатча-Осаўскі» за датэрміновае выкананне народнагаспадарчага плана 1974 і 1975 гадоў прызнаны пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый і ўзнагароджаны пераходным Чырвоным Сцягам ЦК КПБ, Савета міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ.
ААТ «Торфабрыкетны завод «Гатча-Осаўскі» ў перыяд на 2018 год уяўляе сабой: участак здабычы торфу; брыкетны цэх; транспартны цэх; рамонтна-механічны ўчастак; рамонтна-будаўнічы ўчастак; цэх па здабычы і брыкетаванню торфу «Кобрынскі». Кацельня брыкетнага цэха ўжываецца толькі ў вытворчых мэтах (да кастрычніка 2011 года яна выкарыстоўвалася для ацяплення і гарачага водазабеспячэння аграгарадка Ленінскі). Асноўным відам дзейнасці ААТ «Торфабрыкетны завод «Гатча-Осаўскі» з'яўляецца вытворчасць тарфяных брыкетаў, да іншых відах дзейнасці арганізацыі адносяцца здабыча торфу і аказанне транспартных паслуг. Агульныя вытворчыя магутнасці прадпрыемства складаюць 70 тыс. тон тарфяных брыкетаў у год, у тым ліку магутнасць брыкетнага цэха «Гатча-Осаўскі» – 55 тыс. тон і магутнасць брыкетнага цэха «Кобрынскі» – 15 тыс. тон. У 2018-м годзе здабыча торфу склала больш за 80 тыс. тон. На прадпрыемстве працуе звыш 120 чалавек. Прадукцыя торфабрыкетнага завода пастаўляецца як на ўнутраны рынак, так і на экспарт. Асноўнымі спажыўцамі замежжа з'яўляюцца Рэспубліка Польшча і Літоўская Рэспубліка.
У 2023 годзе ААТ «Торфабрыкетны завод «Гатча-Осаўскі» рэарганізавана шляхам далучэння да ААТ «Ляхавіцкі торфабрыкетны завод» на правах філіяла. У структуру філіяла ў цяперашні час ўваходзяць: сыравінная база, якая складаецца з палёў здабычы на тарфяных радовішчах «Гатча-Осаўскае», «Ель», «Перелумье» і «Завиднюўка», вытворчыя ўчасткі здабычы «Гатча-Осаўскае» і «Кобрынскі», транспартна-рамонтны цэх, аўтатранспартны цэх, рамонтна-будаўнічы ўчастак. Выпускаемая прадукцыя: торф фрэзерны паліўны, сушонка тарфяная, торф для падрыхтоўкі кампостаў, паліўныя брыкеты на аснове торфу. Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца на ўнутраны рынак.
Торфабрыкетны завод узначальвалі:
Путырскі Рамуальд Паўлавіч (першы дырэктар завода) – 1966–1978 гг.
Скрабін Вячаслаў Іванавіч – 22.12.1978 г. – 23.12.1991 г.
Бортнік Мікалай Уладзіміравіч – 03.01.1992 г. – 2015 г.
Кляўзо Міхаіл Мікалаевіч – 22.12.2016 г. – 2021 г.
Кандрацюк Дзмітрый Мікалаевіч – з 2021 г. – па цяперашні час.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека