06.09.1972 – 21.01.2002, з 2017 года – Ганаровы грамадзянін району
Турок Анатоль Мікалаевіч
2002 – 2003
Гладкі Андрэй Леанідавіч
19.08.2003 – 09.04.2008
Міронаў Віктар Рыгоравіч
10.04.2008 – 2020
Балтрамяюк Ігар Іванавіч
04.04.2020 – 2022
Пазнанскі Аляксандр Мікалаевіч
снежань 2022 – па цяп. час
У 1959 годзе Урад БCCP зацвердзіў эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва Жабінкаўскага цукровага завода. Размяшчэнне завода было абрана не выпадкова. Улічвалася блізкасць асноўных чыгуначных і аўтатранспартных артэрый краіны, воднага басейна, а таксама пасяўных плошчаў пад цукровыя буракі.
У кастрычніку 1960 года заключаны дагавор з польскімі спецыялістамі на пастаўку і мантаж тэхналагічнага абсталявання, а генеральным падрадчыкам па будаўніцтве завода з'яўляўся Брэсцкі будаўнічы трэст № 8 Міністэрства будаўніцтва БССР.
У 1961 годзе пачаўся мантаж будаўнічых канструкцый галоўнага корпуса завода і тэхналагічнага абсталявання. Прадпрыемства будавалася па тыпавому праекту на працягу трох гадоў. Праектная магутнасць прадпрыемства складала 3000 тон перапрацоўкі цукровых буракоў у суткі.
23 снежня 1963 года з’яўляецца днём пуску завода. Акт здачы ў эксплуатацыю падпісаны 26 снежня 1963 года.
Першым дырэктарам Жабінкаўскага цукровага завода быў прызначаны М.З. Сарачынскі, галоўным інжынерам – А.І. Кабанаў, галоўным тэхнолагам – В.М. Шапяленка. На заводзе з пачатку яго ўводу ў эксплуатацыю працавала 1163 работнікі, з іх інжынерна-тэхнічных – 61 чалавек, служачых – 36 чалавек. Жабінкаўскі цукровы завод павялічыў магутнасць беларускай цукровай галіны на 30%.
У першы працоўны сезон 1963 года сыравінай для вытворчасці цукру з’яўляліся толькі цукровыя буракі, але ўжо ў 1965 годзе прадпрыемства пачало перапрацоўваць трысняговы цукар-сырэц. За перапрацоўку цукру-сырцу завод атрымаў ІІ-ю Рэспубліканскую прэмію.
У 1973 годзе, у год 10-гадовага юбілею, за высокія працоўныя дасягненні калектыў завода узнагароджаны памятным Чырвоным Сцягам ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР і ПК ЛКСМБ.
У 1976 годзе прадукцыя завода прайшла атэстацыю на атрыманне першай катэгорыі.
У маі 1979 г. на заводзе выпушчана мільённая тона цукру.
За дасягнутыя поспехі і высокія паказчыкі ў працы ў ХІ-ай пяцігодцы (1981-1985 гг.) калектыў Жабінкаўскага цукровага завода пад кіраўніцтвам дырэктара Г.І. Вялько 5 разоў выходзіў пераможцам ва Ўсесаюзным і 3 разы ў Рэспубліканскім сацыялістычных спаборніцтвах сярод прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.
30 снежня 1995 года Жабінкаўскі цукровы завод ператвораны ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Жабінкаўскі цукровы завод».
З часу заснавання завода на прадпрыемстве двойчы праводзілася рэканструкцыя. Першая маштабная мадэрнізацыя праведзена з 1989 па 1996 гады. У гэты перыяд завод практычна нанова перабудаваны. Гэта дапамагло павялічыць магутнасць перапрацоўкі цукровых буракоў да 4500 тон у суткі.
Да другой буйнамаштабнай рэканструкцыі завода прыступілі ў 2003 годзе. На прадпрыемстве пачалася праца па праектаванню і вядзенню будаўніча-мантажных работ з мэтай давядзення перапрацоўкі буракоў да 6000 тон у суткі. За наступныя тры гады ўдалося практычна цалкам мадэрнізаваць большасць ліній і цэхаў завода, пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю станцыя дэфекасатурацыі, этажэрка буракарэзак.
У 2004-2005 гг. на прадпрыемстве ўкаранёна сістэма прамысловага тэлебачання. Звесткі з манітораў перадаюцца на цэнтральны шчыт кіравання, дзе знаходзяцца аператары асноўнай вытворчасці.
У 2005 годзе ўведзены ў эксплуатацыю першая лінія па расфасоўцы цукру-пяску ў папяровыя пакеты па 1 кг і ўпаковачная машына для расфасоўкі ў пакецікі па 5 г.
У 2006 г. на заводзе ўведзена лінія па вытворчасці і фасоўцы жэліруючага цукру. З чэрвеня 2007 года пачаўся яго выраб. Цукар жэліруючы «Класік 1:1» прызначаны для хуткага і лёгкага прыгатавання джэмаў і мармеладаў у хатніх умовах. Цукровы завод у Жабінцы стаў першым прадпрыемствам у рэспубліцы, якое наладзіла вытворчасць гэтага новага віду прадукту.
З 2008 года ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» з'яўляецца членам Саюза цукравытворцаў Расіі. Праектная магутнасць завода ў 2008 годзе дасягнула 7000 тон перапрацоўкі цукровых буракоў у суткі.
У снежні 2009 года на заводзе ўведзены ў строй сучасны жомасушыльны комплекс і наладжаны выпуск новага віду прадукцыі – грануляванага бураковага жому.
У 2010 годзе завершаны будаўніцтва склада бястарнага захоўвання цукру на 50 тыс. тон і пераабсталяванне цукрасушыльнага аддзялення; пачаўся выпуск цукру, узбагачанага ёдам, селенам, вітамінамі С і Е, фоліевай кіслатой. Пералічаныя карысныя рэчывы ў складзе узбагачанага цукру ўстойлівыя да тэмпературнай апрацоўкі, не губляюць свае ўласцівасці пры доўгім захоўванні прадукту. Важна, што узбагачанны цукар пры выкарыстанні не змяняе свой колер, пах і смакавыя якасці.
Цукровая прадукцыя ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» з 2010 года ідзе пад брэндам «Sweet line» – «Салодкая лінія». Колер лагатыпа – жоўта-аранжавы, а асноўны колер упакоўкі – сіні.
У 2011 годзе на заводзе перапрацоўваецца да 8000 тон цукровых буракоў у суткі.
3 чэрвеня 2013 года на заводзе пачала працаваць фабрыка фасоўкі цукру, работа на якой наладжана ў чатыры змены.
У цяперашні час завод праводзіць чарговы этап мадэрнізацыі вытворчасці, у ходзе якой будзе ўстанаўлівацца сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне, якое дазволіць у 2015 годзе выйсці на аб'ём перапрацоўкі цукровых буракоў да 10000 тон у суткі.
Калектыў прадпрыемства сёння – гэта больш за 900 супрацоўнікаў. 17% агульнай колькасці – кіраўнікі і спецыялісты, 83% – рабочыя. Вышэйшую адукацыю имееют 19% работнікаў прадпрыемства, сярэднююспецыяльную – 17%, прафесійна-тэхнічную – 21работнікаў.
Узроставая структура кадраў прадпрыемства збалансавана: 52% работнікаў прадпрыемства мае ўзрост ад 32 да 49 гадоў, да 31 года налічваецца 25% агульнай колькасці работнікаў, работнікі пенсійнага ўзросту складаюць 2,6%. Сярэдні ўзрост кадраў кіраўніцкага звяна – 42 гады. 70% работнікаў працуюць на займаных пасадах больш за 5 гадоў.
Асноўнымі заказчыкамі цукру ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» на тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца абласныя цэнтры «Белбакалея», раённыя базы Белкаапсаюза, ААТ «Савушкін прадукт», СП «Санта Брэмар», РУП «Брэстхлебпрам», СП ААТ «Спартак», ААТ «Слодыч», ААТ «Камунарка», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат» і ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат».
ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» экспартуе сваю прадукцыю ў Расію, Украіну, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Кыргызстан, Грузію, Польшчу, Латвію, Грэцыю, Ізраіль.
Асноўная прадукцыя ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод»на сённяшні дзень: цукар-пясок, некалькі мадыфікацый узбагачанага цукру – ёдам, селенам, вітамінамі С і Е, фоліевай кіслатой, жэліруючы цукар «Класік 1:1» і буйнакрышталічны цукар, крышталі якога памерам да 3 мм.
Спадарожныя прадукты цукровай вытворчасці, якія вырабляюцца ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод»: патака (меласа), бураковы жом, дэфекат, вапна. Прадукцыя карыстаецца пастаянным попытам не толькі на рынку Беларусі, але і за мяжой.
З мэтай павелічэння аб'ёмаў продажаў Жабінкаўскім цукровым заводам сумесна з іншымі цукровымі заводамі Беларусі створаны гандлёвыя кампаніі ў краінах СНД:
у 2006 годзе – у Расіі і Кыргызстане,
у 2010 годзе – ва Ўкраіне і Грузіі,
у 2011 годзе – у Казахстане.
У ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» сертыфікаваныя і функцыянуюць:
сістэма мэнэджмэнту якасці вытворчасці ўсіх відаў выпускаемай прадукцыі на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISО 9001-2009;
сістэма якасці і бяспекі кармавой прадукцыі ў Міжнароднай Сістэме Сертыфікацыі Кармавой Галіны GMP+;
сістэма кіравання якасцю і бяспекай вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі і аптовага продажу ўсіх відаў прадукцыі на аснове аналізу рызык і крытычных кантрольных кропак (НАССР) на адпаведнасць патрабаванням СТБ 1470-2012;
сістэма мэнэджменту прафесійнай бяспекі і аховы працы ОHSAS 18001:2007.
Узнагароды завода за высокія дасягненні ў працы:
1973 год – пераходзячы Чырвоны Сцяг ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсавпрафа і ЦК ЛКСМБ;
1977 год – пераходзячы Чырвоны Сцяг ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ за высокія паказчыкі ва ўсесаюзным сацыялістычным спаборніцтве з занясеннем на Усесаюзную Дошку гонару на ВДНГ СССР;
першы і другі кварталы 1996 года – пераходзячы Чырвоны Сцяг Госаграпрама БССР і ЦК прафсаюзаў АПК;
першы квартал 1987 і другі квартал 1988 года – пераходзячы Чырвоны Сцяг Госаграпрама БССР і БРК прафсаюзаў АПК;
2010 год – дыплом Кансультатыўнага савета па рынку краін-удзельніц Мытнага саюза за высокія вытворчыя паказчыкі ў 2009 годзе;
2011 год – дыплом Асацыяцыі цукравытворцаў дзяржаў-удзельніц Мытнага саюза за высокія вытворчыя паказчыкі у конкурсе «Лепшы цукровы завод Мытнага саюза 2010 года»;
2012 год – дыплом ІІІ ступені ў конкурсе «Лепшы цукровы завод Мытнага саюза 2011 года;
2013 год – дыплом ІІ ступені ў конкурсе «Лепшы цукровы завод Мытнага саюза».
Бібліяграфія
Бібліяграфія
ОАО «Жабинковский сахарный завод» // Жабинка – спутник Бреста / [авторы текста: Александр Седнев, Александр Ярмоц, Анатолий Бензерук ; гл. ред.: Владимир Шпарло ; фото: Светлана Кислая и др.]. – Брест : Вечерний Брест, 2022. – С. 22–25.
Жабинковский сахарный завод : 50 лет (1963-2013) = Zhabinka sugar plant : 50 years (1963-2013) / [сост. А. Качан; пер. на англ. О. Калацкая]. – Мнск : Тэхналогія, 2013. – 105 с. : цв. ил.
Жабинковский район // Брестчина, устремлённая в будущее : [фотоальбом] / [под ред. В. Шпарло; фото С. Боброва и др.]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2009. – С. 141.
Жабинка // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1. В 2 кн. Кн. 1 : Брестская область / [под ред. Т.В. Беловой и др.]. – Минск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. – С. 367.
ОАО «Жабинковский сахарный завод» : [рекламный журнал] / [оформ. ОДО «Друк-С»]. – [Минск : Друк-С, 2007]. – 24 с.
Жабинковский сахарный завод // Республика Беларусь : энциклопедия. В 6 т. Т. 3 : Герасименко – Картель / под ред. Г.П. Пашкова и др. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2006. – С. 513.
Визитная карточка // Пресс – тур в глубинку : информационный проект Министерства информаци Республики Беларусь и белорусской прессы / [сост. Е.М. Галиновская; фото В.В. Гиль и др.]. – Минск : Международный центр интеграционной информации : Общественный пресс-центр Дома прессы, 2006. – С. 301.
Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р.Я. Смірнова]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 396-397.
Жабінкаўскі цукровы завод // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6 : Дадаізм – Застава / пад рэд. Г.П. Пашкова і інш. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1998. – С. 410.
Промышленность. Строительство // Жабинковский район : справочно-информационный материал. – Жабинка, 1998. – С. 8, 25.
Хрестоматия по экономической географии БССР : книга для учащихся / под ред. О.Ф. Якушко. – Минск : Народная асвета, 1991. – С. 163.
Сельское хозяйство Белоруссии / [под. ред. Н.И. Дементея и др.]. – [Минск : Ураджай, 1980]. – С. 147.
Косціна, Л. Цукрыстась сыравіны вышей чым летась : інтэрв’ю намесніка генеральнага дырэктара па сыравіне ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» А.Я. Яраша / Людмила Косціна // Сельская праўда. – 2013. – 7 верасня. – С. 1, 2.
Макарова, Л. «Сладкая линия» сахарников из Жабинки / Людмила Макарова, Николай Кузнецов // Поле августа (Москва). – 2013. – № 6.
Заградский, В. «Сладкая линия»: к новым вершинам / Виктор Заградский // Народная газета. – 2013. – 9 красавіка. – С. 7.
Жук, І. Мадэрнізацыя : [пра фабрыку фасоўкі цукру] / Ірына Жук // Сельская праўда. – 2013. – 24 жніўня. – С. 3.
Хокимова, А. «Sweet line» стремится вверх / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. – 2011. – 7 октября. – С. 5.
Вішнеўская, С. «Салодкая лінія» рыхтуецца выйсці на еўрапейскі рынак / С. Вішнеўская // Сельская праўда. – 2011. – 11 чэрвеня. – С. 2.
Ориентир на собственные мощности // Белорусская нива. – 2011. – 22 февраля. – С. 5.
Николаева, В. Когда сладкое на пользу/ В. Николаева // Советская Белоруссия. – 2010. – 28 декабря. – С. 19.
Ганчук, А. Малады цукар: [аб абнаўленні вытворчасці цукру на Жабікаўскім цукровым заводзе] / А. Ганчук // Сельская праўда. – 2010. – 2 ліпеня. – С. 3.
Капачова, А. Салодкі прадукт цукравараў з Жабінкі / Алена Капачова // Народная трыбуна. – 2009. – 28 сакав. – С. 9.
Хокимова, А. Чай без сахара – только на любителя : 45 лет назад состоялся пуск Жабинковского сахарного завода / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. – 2008. – 24-26 декабря.
Муха, Ф. Сахар станет слаще: Жабинковский сахарный завод расширяет производство / Фёдор Муха // Рэспубліка. – 2008. – 3 верасня. – С. 7.
Еўтуховіч, А. Пад знакам якасці / А. Еўтуховіч // Сельская праўда. – 2007. – 17 лістапада. – С. 3.
ОАО «Жабинковский сахарный завод» // Белая Русь. – 2006. – № 1. – С. 26-27.
Муха, Ф. Сахарная стратегия / Фёдор Муха // Рэспубліка. – 2005. – 24 лістапада.
Бяляк, С. Будучыня – за новымі тэхналогіямі / С. Бяляк // Сельская праўда. – 2005. – 22 кастрычніка.
Свістуновіч, С. Генеральны дырэктар ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» – Андрэй Гладкі: «Найперш падумай пра Радзіму, а потым – пра сябе» / Сымон Свістуновіч, Віктар Пазнякоў, Марыя Жылінская // Звязда. – 2005. – 15 кастрычніка.
Тоболич, А. Андрей Гладкий – генеральный директор ОАО «Жабинковский сахарный завод»: «С таким коллективом, как наш, можно решать любые задачи» / Адам Тоболич // Заря. – 2005. – 22 марта. – С. 5.
Бяляк, С. Самы «салодкі» дакумент пацвердзіць імідж прадпрыемства / С. Бяляк // Сельская праўда. – 2004. – 6 лістапада.
Николайчук, С. Зри в корень! Сахарный / Владимир Николайчук // Рэспубліка. – 2004. – 3 лістапада.
Тоболич, А. Сахарный проект реализуют сельхозпредприятия Брестчины / Адам Тоболич // Заря. – 2004. – 23 октября.
Бяляк, С. 54 мільярды рублёў на рэканструкцыю / С. Бяляк // Сельская праўда. – 2004. – 17 ліпеня.
Гладкі, А. Пачыналі з магутнасці ў 3000 тон, канчатковая мэта – 6000: [да 40-годдзя ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод»] / А.Гладкі // Сельская праўда. – 2003. – 24 снежня. – С. 2.
Николайчук, В. Сладкий стол для всей страны : Жабинковкому сахарному заводу сегодня – 40 лет / В. Николайчук // Рэспубліка. – 2003. – 23 снежня.
Каско, Л. На парадку дня – мадэрнізацыя завода / Л. Каско // Сельская праўда. – 2002. – 30 кастрычніка. – С. 1.
Кукса, М. Генеральный директор ОАО «Жабинковский сахарный завод» Геннадий Велько: «Нам есть что предложить покупателю» / Михаил Кукса // Заря. – 2001. – 24 мая.
Хількевіч, У. Генадзь Велько: «Праз сённяшнія клапатлівыя будні бачым ясную перспектыву» / Уладзімір Хількевіч // Звязда. – 2000. – 20 студзеня. – С. 4-5.
Антонава, А. Цукровы трыснёг не пацясніў буракі / А. Антонова // Сельская праўда. – 1999. – 28 красавіка. – С. 2.
Хакімава, А. Жабінкаўскі цукар – марка надзейная : [Жабінкоўскаму цукроваму заводу – 35 гадоў] / А. Хакімава // Сельская праўда. – 1998. – 23 снежня. – С. 2.
Пазнякоў, В. Здаецца, у Беларусі ёсць стратэгічны тавар, які можа стаць сур’ёзнай крыніцай нацыянальнага экспарту. Яго імя – цукар / Віктар Пазнякоў, Уладзімір Хількевіч // Звязда. – 1998. – 12 сакавіка. – С. 4-5.
Цукровы завод : з гісторыі развіцця прадпрыемства // Сельская праўда. – 1998. – 4 лютага.
Вішнеўская, С. Лёсам і працай з’яднаныя: інтэрв’ю дырэктара завода Г.І. Вялько: цукроваму заводу – 30 гадоў / С. Вішнеўская // Сельская праўда. – 1993. – 22 снежня. – С. 1.
Татун, В. Не сыпь мне соль на сахар : [проблемы Жабинковского сахарного завода] / В. Татун // Белорусская нива. – 1991. – 4 декабря.
Местник, Н. Почему выгодное невыгодно: [о переходе Жабинковского сахарного завода на расширенную зону обслуживания] / Н. Местник // Заря. – 1988. – 5 января.
Што дасць рэканструкцыя // Сельская праўда. – 1987. – 25 ліпеня.
Сцягі уручаны // Сельская праўда. – 1987. – 16 мая. – С. 1.
Федзюковіч, М. Эканамічны эксперымент у дзеянні / М. Федзюковіч // Сельская праўда. – 1985. – 16 ліпеня.
Гутар, Н. Тэмпаў не зніжаць / Н. Гутар // Сельская праўда. – 1984. – 9 лютага.
Дубовік, М. Механізавалі працу рабочых / М. Дубовік // Сельская праўда. – 1983. – 27 верасня.
Велько, Г.И. В третьем году пятилетки будем работать ещё лучше: [из опыта Жабинковского сахарного завода] / Г.И. Велько, Н.И. Федюкович // Сахарная промышленность. – 1983. – № 7. – С. 12-14.
Юнжакова, Т. Канвеер поля – цукровы завод / Т. Юнжакова // Сельская праўда. – 1982. – 21 кастрычніка.
Вялько, Г. Погляд у будучыню / Г. Вялько // Сельская праўда. – 1982. – 1 студзеня.
Ганаровы вымпел Савецкага фонду міру: [уручаны калектыву Жабінкаўскага цукровага завода] // Сельская праўда. – 1981. – 6 чэрвеня.
Internet-рэсурсы
Макарова, Л. «Сладкая линия» сахарников из Жабинки [Электронный ресурс] / Людмила Макарова, Николай Кузнецов // Режим доступа: http://www.avgust.com/newspaper/topics/detail.php?ID=4445. – Загл. с экрана. – (Дата обращения: 15.01 2020).
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram