У сярэдзіне шасцідзясятых гадоў у калгасах і саўгасах Жабінкаўшчыны развівалася вытворчая і сацыяльная базы, трэба было расшырацца, ствараць новыя працоўныя пляцоўкі, праводзіць мэтанакіраванае капітальнае будаўніцтва, таму аб’ёмы будаўніча-мантажных работ былі вялікія. Аднак раздробленасць будаўнічых брыгад, кантор, участкаў у раёне для ўзвядзення больш маштабнага аб’екта патрабавала дапамогі з боку.
16 лістапада 1966 года рашэннем сходу старшыняў калгасаў Жабінкаўскага раёна створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (МБА), у задачы якой уваходзіла капітальнае будаўніцтва ў калгасах і сельскай мясцовасці па падрадных дагаворах. Нарада таксама зацвердзіла штатны расклад, які складаўся з 27 адзінак, кіраўніком нованароджанай арганізацыі прызначыла Івана Вакулавіча Бебеля. Калгасы «Запаветы Ільіча», «Беларусь», «Жабінкаўскі», ім.Чапаева, «Прамень», «Перамога», «Радзіма», «Усход», «Світанак», ім.Куйбышава ўнеслі сродкі для стварэння асноўных і абаротных фондаў МБА. Памяшканнем для першай канторы паслужыў звычайны вагончык.
Да лета наступнага 1967 года ў арганізацыі мелася ўжо 64 працаўніка, праз паўгода калектыў вырас да 146 чалавек. На працягу гэтага ж года МБА ўзвяла кантору (35 м2) ў Жабінцы, кацельню, кузню, склад матэрыяльных каштоўнасцяў, запусціла пілараму, арганізавала водазабеспячэнне і паставіла вакол базы агароджу.
У 1968 годзе пры «канторы» створаны вытворча-тэхнічны аддзел (ВТА), уведзена пасада інспектара па кадрах, упершыню была ўдзелена ўвага навучанню персаналу. Пад канец года калектыў налічваў
183 працоўных.
У 1971 годзе раённы цэнтр адзначаў стагоддзе з моманту заснавання, гэта ўскладала дадатковую адказнасць на МБА, бо іх сіламі ўзводзілася нямала аб'ектаў: жыллё, будынак ваенкамата ў Жабінцы, адміністрацыйны будынак МБА (407 м2), сталовая калгаса «Беларусь», клуб калгаса «Усход».
Па-сапраўднаму ўдарным стаў для міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі 1974 год. Замест 14 запланаваных будоўляў удалася завяршыць 20, што вывела Жабінкаўскую МБА ў лік лепшых падраздзяленняў аблміжкалгасбуда.
У 1975 годзе ў будаўніцтве былі заняты 265 чалавек. Значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база: грузавога транспарту налічвалася 27 адзінак, меліся 5 аўтакранаў, па 3 адзінкі экскаватараў і бульдозераў, 2 скрэпера, цэментавоз і інш. Дапаможная вытворчасць цалкам закрывала запатрабаванне будоўляў у сталярных вырабах, жалезабетонных канструкцыях, бетоне і растворы. На будпляцоўках упершыню з'явіліся сродкі малога механізавання – пнеўмаінструмент, – а таксама транспарцёр, кампрэсар і інш.
У 1986 годзе, калі Брэстсельбуд злучылі з Брэстаблміжкалгасбудам, у склад МПМК-10 увайшоў калектыў жабінкаўскага ўчастка ПМК-70, а таксама ўся яго маёмасць. У гэтым жа годзе, пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Украіна), жабінкаўскія будаўнікі ў складзе спецыяльных будаўнічых груп прынялі ўдзел ва ўзвядзенні жылля ў «чыстых» кутках Гомельшчыны.
Самым уражальным аб'ектам 1988 года, безумоўна, стала сярэдняя школа № 3 у г. Жабінка на 1296 месцаў, здадзеная ў сярэдзіне лета. Агульная сярэднегадавая колькасць работнікаў прадпрыемства на гэты перыяд складала 315 чалавек.
У 1991 годзе будаўнікі МПМК-10 здалі ў эксплуатацыю лячэбны корпус Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Складанымі выдаліся 1993-1995 гады. Эканоміка краіны знаходзілася ў крызісе. Жабінкаўскія будаўнікі сутыкнуліся з праблемамі ў фінансах і забеспячэнні, падалі аб'ёмы работ, колькасць работнікаў скарачалася. У 1999 годзе калектыў МПМК-10 налічваў 170 чалавек.
2003 год стаў для ПМК-10 адным з самых складаных за ўсю гісторыю арганізацыі з-за крызісу неплацяжоў і нізкіх аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ. У сувязі з невысокімі заробкамі арганізацыя губляла рабочых і спецыялістаў. Спісачная колькасць працуючых на канец года склала 135 чалавек – гэта быў гістарычны мінімум за чатыры дзесяцігоддзі існавання. Скарачэнні ў калектыве былі змушанымі, аднак давалі падставу задумацца над далейшай арганізацыяй работы. Упершыню сур'ёзная ўвага стала ўдзяляцца лагістыцы працы і забеспячэнню будпляцовак.
У 2007 годзе Жабінка абрана сталіцай абласнога свята «Дажынкі». ПМК-10 падключылася да рэалізацыі перадсвяточнай праграмы: рэканструявана галоўная плошча, зроблены капітальны рамонт ГДК, раённай бальніцы, прыведзены ў парадак гарадскі парк, адрамантаваны дарогі і тратуары, абноўлены фасады жылых дамоў, універмага, рэстарана.
Разам з тым прадаўжаліся работы па рэалізацыі Праграмы адраджэння вёскі на 2005–2010 гады, планка будаўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі была ўзнята на новую вышыню. Калектыў калоны рос, на канец 2008 года сярэднеспісачная колькасць працоўных у арганізацыі склала 209 чалавек.
За дасягненне ў 2014 годзе найлепшых вынікаў у выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод будаўнічых арганізацый дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства «Жабінкаўская
ПМК-10» занесена на дошку Гонару Брэсцкай вобласці.
10 красавіка 2019 года ДУБП «Жабінкаўская ПМК-10» заняла першае месца ў намінацыі «Арганізацыя года» ў рэспубліканскім конкурсе «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» за 2018 год, арганізатарамі якога штогадовага выступаюць Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Саюз будаўнікоў Беларусі.
За сваю больш чым паўвекавую гісторыю Жабінкаўская ПМК-10 унесла каласальны ўклад у развіццё роднага краю. Кожная гаспадарка Жабінкаўшчыны можа адзначыць на сваёй тэрыторыі аб’екты, узведзеныя спецыялістамі будаўнічай арганізацыі: тысячы квадратных метраў жылля, аб’екты аховы здароўя, школы, дзіцячыя сады, крамы, адміністрацыйныя будынкі ўсіх калгасаў раёна, комплексы для буйной рагатай жывёлы, збожжасховішчы, культурнамасавыя аб’екты, базы адпачынку і шматлікія іншыя збудаванні.
На працоўным рахунку калектыву ПМК-10 у Жабінцы: кінатэатр «Юбілейны» (1970), раённы Дом культуры (1979), галоўны корпус райветстанцыі (1983), дзіцячы сад «Званочак» (1984), адміністрацыйны будынак жылкамунгаса (1989), спартыўны комплекс «Бадзёрасць» (1999), рэканструкцыя танцавальнай пляцоўкі ў зоне адпачынку гараджан (2000), помнік воінам-афганцам (2001), станцыя абезжалезвання (2008), капітальная рэканструкцыя Дома піянераў і школьнікаў (1978) і дзіцячага сада пад школу мастацтваў (2005), модернізація цэхаў на Жабінкаўскіх цукровым і камбікормавым заводах.
Сёння Дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Перасоўная механізаваная калона № 10» з'яўляецца вядучай будаўнічай арганізацыяй Жабінкаўскага раёна, якой забяспечваецца поўны цыкл узвядзення будынкаў і збудаванняў вытворчага, гаспадарчага, сацыяльнага прызначэння, жылля, рамонт аб'ектаў і іх рэканструкцыя. У цяперашні час у арганізацыі працуюць 177 чалавек. Магутнасць і кампетэнцыя кампаніі дазваляюць будаваць аб'екты ўзроўню вялікіх сельскагаспадарчых, прамысловых прадпрыемстваў, весці жыллёвае будаўніцтва, праводзіць інжынерныя камунікацыі і поўнае добраўпарадкаванне тэрыторый. Вытворчая актыўнасць ПМК-10 ахоплівае Жабінкаўскі раён, які з'яўляецца базавым, а таксама Брэст, Брэсцкую вобласць і іншыя вобласці Беларусі.
Адной з канкурэнтных пераваг прадпрыемства з'яўляецца наяўнасць уласнай падсобнай вытворчасці, якая ўключае ў сябе растворабетонны вузел і цэхі: металаканструкцый, жалезабетонных вырабаў, піламатэрыялаў і сталярны.
Існаванне цэхаў дазваляе вырабляць будаўнічыя, металічныя і сталярныя вырабы, жалезабетонныя і бетонныя канструкцыі, бетон і сухія бетонныя сумесі, ажыццяўляць распілоўку і габлёўку драўніны. З
2016 года ў цэху жалезабетонных вырабаў наладжаны выпуск дарожных і тратуарных бардзюраў, пліткі і дэкаратыўнага каменя. У сталярным цэху асвоілі вытворчасць садовых арэляў, лавачак, выраб каваных мангалаў, навесаў-казыркоў, якія карыстаюцца попытам у насельніцтва. Прадукцыя дапаможнай вытворчасці таксама адпускаецца іншым заказчыкам па дагаворах і заяўках.
Акрамя будаўніцтва, Жабінкаўская ПМК-10 праводзіць разборку і знос будынкаў, земляныя, электрамантажныя, санітарна-тэхнічныя, аддзелачныя работы, рэалізуе ўласную прадукцыю, займаецца перавозкай грузаў і пасажыраў, здае ў арэнду аўтакраны і самазвалы, бартавыя аўтамабілі, аўтабетоназмяшальнікі, а таксама аўтобусы.
Цяпер у Жабінцы сіламі ПМК-10 узводзяцца двухпад'яздны сяміпавярховы жылы дом і трохпавярховы дзіцячы яслі-сад з басейнам і празрыстай ліфтавай шахтай з назіральнай пляцоўкай.
За час існавання арганізацыя пераймяноўвалася 6 разоў:
- 1966 г. – Жабінкаўская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (МСО),
- с 01.07.1977 г. – Жабінкаўская МПМК-7 Брэсцкага аблміжкалгасбуда (міжкалгасная перасоўная механізаваная калона),
- с 01.04.1986 г. – Жабінкаўская МПМК-10 Брэсцкага аблсельбуда,
- с 01.04.1991 г. – Жабінкаўскі райсельбуд,
- с 01.01.1996 г. – ПМК-10,
- с 01.11.2000 г. – РУБП «Перасоўная механізаваная калона № 10» аб'яднання «Брэстаблсельбуд» (рэспубліканскае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства),
- с 08.10.2003 г. – ДУБП «Жабінкаўская ПМК-10» аб'яднання «Брэстаблсельбуд» (дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства).
Арганізацыю ўзначальвалі:
- Бебель Іван Вакулавіч – лістапад 1966 г. – красавік 1969 г.
- Рыжко Аляксандр Паўлавіч – красавік 1969 г. – студзень 1971 г.
- Табачкоўскі Барыс Селівестравіч – студзень 1971 г. – лістапад 1972 г.
- Селіванюк Уладзімір Аляксандравіч – лістапад 1972 г. – май 1977 г.
- Канавалюк Анатоль Іосіфавіч – май 1977 г. – чэрвень 1981 г.
- Лугоўскі Васіль Васільевіч – ліпень 1981 г. – ліпень 1982 г.
- Піліпук Міхаіл Герасімавіч – ліпень 1982 г. – кастрычнік 1983 г.
- Фянюк Арсеній Андрэевіч – кастрычнік 1983 г. – сакавік 1986 г.
- Масальскі Пётр Мікалаевіч – красавік 1986 г. – май 1996г.
- Фянюк Арсеній Андрэевіч – май 1996 г. – студзень 2000 г.
- Шпакоўскі Мікалай Антонавіч – студзень 2000 г. – чэрвень 2018 г.
- Якімук Аляксандр Уладзіміравіч – з чэрвеня 2018 года.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека