На залатым ганку сядзелі…
Гульня-паралель

Шматлікія выдатныя прадстаўнікі беларускага народа перыяду Вялікага Княства Літоўскага дабіліся сусветнага прызнання. Нашых слаўных продкаў да гэтага часу шануюць у розных кутках планеты. Красамоўным сведчаннем іх жыцця стала створаная імі дзяржава, помнікамі іх дзейнасці засталіся ўзведзеныя імі замкі і храмы.

З дапамогай гульні “На залатым ганку сядзелі…” прапануем асвяжыць вашыя веды пра вялікіх князёў, якія прынеслі гістарычны поспех ВКЛ, дзякуючы сваім энэргічным дзеянням.