dezkay 2 19 студзеня 2022 года ў дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5 «Б» класа СШ № 3 адбыўся краязнаўчы экскурс «Хата з матчынай душою».

 Прысутныя мелі магчымасць убачыць, як выглядае печ, маслабойка, гліняны посуд, плеценыя кашы, карабы, лапці, саматканыя дываны і іншыя рэчы хатняга ўжытку старажытных часоў. Дзеці ахвотна расказвалі, што з гэтых рэчаў яны бачылі раней, што захавалася ў іх бабуль і сёння. Для замацавання пачутага прысутным былі прапанаваны загадкі. Вучні не толькі атрымалі ўяўленне пра беларускі побыт, але і далучыліся да спадчыны свайго народа.

 Напрыканцы мерапрыемства госці частаваліся смачным караваем.