previo zrb5 мая ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў Крыўлянскай сярэдняй школы прайшла літаратурная сустрэча «Вішнёвая квецень паэта» з мясцовым паэтам і пісьменнікам, лаўрэатам прэміі У.Калесніка Расціславам Бензеруком. Разам з ім наведаў бібліятэку і сын Анатоль, таксама пісьменнік, журналіст, краязнаўца.

Вядучыя Валянціна Цыбуля і Кацярына Піваварук прадставілі гасцей, пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй Расціслава Мацвеевіча і перадалі слова пісьменніку.

Расціслаў Мацвеевіч успамінаў дзяцінства, што прыйшлося на ваенную пару, калі яны разам з братам засталіся без бацькі, які загінуў у Польшчы, рассказаў як і калі адчуў прагу да творчасці і пісьменства, аб сваёй першай працы настаўнікам у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна, адказваў на пытанні вучняў, чытаў вершы “Шапка медзякоў” і “Бастынь”.

Анатоль Расціслававіч распавёў пра сумесную працу з бацькам над кнігай “Сорак дарог” і засяродзіў увагу на збоніку “Сустрэча з пісьменнікам”, які выйшаў у 2021 годзе, і куды ўвайшлі шматлікія беларускія аўтары, у тым ліку Анатоль і Расціслаў Бензерукі.

Прыемным падарункам для Расціслава Мацвеевіча стала выкананне ягоных вершаў школьнікамі.

Да мерапрыемства падрыхтавана аднайменная кніжная выстава, на якой прадстаўлены зборнікі паэта, кнігі аб ім, артыкулы з перыядычнага друку.

1.vse zrb2.vistava