4 верасня ў Ракітніцкай сельскай бібліятэцы прайшла тэматычная гульня-квіз «Радзіма мая – я часцінка твая» да Дня беларускай пісьменнасці, які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю гэтага месяца. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці і іх бацькі.
Класічны квіз уключаў у сябе сем раундаў па сем пытанняў: “Мой народ”, “Людзі. Падзеі. Факты”, “Міфы Беларусі”, “Беларускія святы, абрады”, “Жывёлы”, “Рэкі і азёры”, “Гарады”.
Да мерапрыемства падрыхтаваны кніжныя выставы “Из родной Беларуси я встречаю зарю, всем мальчишкам, девочкам “Добры дзень!” говорю” і “Мастацтва кнігі”. На апошняй былі прадстаўлены творы лепшых беларускіх пісьменнікаў: Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча, В.Быкава, І.Шамякіна, А.Бадака, М.Чаргінца.
Мерапрыемства праходзіла ў святочнай абстаноўцы пад прыемныя беларускія мелодыі. Удзельнікі маглі не толькі добра правесці вольны час, пазнаёміцца з гісторыей свята, але і пачаставацца пірагамі з кубачкам мядовай гарбаты і какао.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram