Краязнаўства заўжды актуальнае

Краязнаўства заўжды актуальнае

5 чэрвеня на базе Азяцкага сельскага дома культуры прайшоў раённы семінар супрацоўнікаў устаноў дзяржаўнай адукацыі «Узаемадзеянне УДА з соцыумам у духоўна-маральным выхаванні дашкольнікаў».

У рамках семінару бібліятэкарам Азяцкай сельскай бібліятэкі Ірынай Буднік праведзены агляд краязнаўчай выставы “Часоў былых і новых повязь”, якая складалася з трох раздзелаў. Першы – “Летапіс Азяцкай зямлі” – знаёміў з гісторыяй і сучаснасцю аг. Азяты.

Наступны раздзел выставы “Славутыя людзі з Азят” паведамляў аб мясцовых знакамітасцях, бо галоўным багаццем азяцкай зямлі з’яўляюцца перш за ўсё людзі і сярод іх нямала тых, хто вызначаецца выдатнымі здольнасцямі і дасягненнямі.

5 чэрвеня з’яўляецца Днём памяці першай беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай, таму трэцяя частка выставы “Нябесная заступніца зямлі беларускай” прысвячалася менавіта ёй.