12 верасня ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна краязнаўства “Памяць і боль беларускай зямлі”, прысвечаная трагедыі вёскі Драмлёва.
Гасцямі мерапрыемства сталі навучэнцы 10 “А” класа гарадскога ліцэя з настаўніцай А.В. Юрчук. Бібліятэкары Пратасюк Марыя і Цыбуля Валянціна нагадалі прысутным жудасную гісторыю спаленай карнікамі вёскі. Узгадалі і некаторыя іншыя населеныя пункты нашай Радзімы, якія не адрадзіліся пасля знішчэння фашыстамі: Дальву, Шунеўку, Чырвоны Бор, Боркі, Байкі…
У чытальнай зале бібліятэкі гучалі незабыўныя радкі з успамінаў нашых землякоў, сведкаў трагедыі Драмлёва – Віталя Чахлова, Змітра Юрасіка, Васіля Вашчука. Разам з вядучымі прысутныя здзейснілі віртуальнае падарожжа па жалобным мемарыяле і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека