1 верасня ў чытальнай зале Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося свята паэзіі “Сплятаючы творчасці вянок”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9-х классаў 1-й і 3-й сярэдніх гарадскіх школ разам са сваімі класнымі кіраўніцамі, настаўніцамі беларускай мовы і літаратуры, Таццянай Мікалаеўнай Галавейка і Марынай Аляксандраўнай Мядзведзь.
Свята распачалі ўрачыстыя строкі верша П.Броўкі “Беларусь” у выкананні вучня 10 “Б” класса 3-й школы Дзмітрука Усевалада. Пад мілагучны напеў фальклорнай группы “Стары Ольса” вядучыя, бібліятэкаркі Марыя Пратасюк і Алеся Рамановіч, павіталіся з гасцямі і распачалі гаворку аб славутых песнярах Беларусі. Цікавыя факты з біяграфіяў Купалы і Коласа суправаджаліся прэзентацыяй і вершамі паэтаў.
Прысутныя з задавальненнем слухалі пакладзенныя на музыку знаёмыя строкі ў выкананні беларускіх спевакоў, а тэатральная імпрэза – урывак з камедыі “Паўлінка” Я. Купалы (Альжбэта Крыніцкая – Галіна Дулевіч, Сцяпан Крыніцкі – Вячаслаў Фядотаў) – сарвала бурныя апладысменты гледачоў.
З хваляваннем выслухалі прысутныя трапяткія словы “Запавета” Якуба Коласа (у ролі Я.Коласа – Вячаслаў Фядотаў), якімі завяршылася свята паэзіі.
Да мерапрыемства афармлена кніжная выстава “Яны і сёння з намі, нашы песняры”.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram