13 жніўня ў Дзямінічах прайшло Свята вёскі, прымеркаванае да яе 530-годдзя.
Бібліятэкар Хмелеўскай сельскай бібліятэкі Ала Мікуц падрыхтавала прэзентацыю “Краязнаўчая скарбонка”, на якой прадстаўлены папкі-назапашвальнікі: “Хмелеўская Спаса-Праабражэнская царква”, “Запаветы Ільіча”, “СВК “Хмелева”, “Германовіч Маркіян Якаўлевіч” і інш., а таксама краязнаўчая выдавецкая прадукцыя: зборнік мясцовага дыялекта “Хмэлёвськы заколОты”, літаратурна-мастацкі зборнік “Таямніцы роднага краю: легенды і паданні Жабінкаўшчыны” і зборнік вершаў “Выбор дорогы” Міцькі Хутарскога, дапаможнік аб воінах-земляках “Яна змагаліся за Пабеду”, бібліяграфічны паказальнік “Хмелеўская Спаса-Праабражэнская царква”.
Мясцовыя жыхары знаёміліся з прадстаўленымі матэрыяламі і актыўна абмяркоўвалі з бібліятэкарам цікавыя факты гісторыі свайго краю. Асаблівую цікавасць выклікала асоба Маркіяна Германовіча – знакамітага аднавяскоўца.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram