18 лютага 2024 года ў Азяцкай сельскай бібліятэцы для юных жыхароў аграгарадка прайшоў конкурс знаўцаў роднай мовы “Таямніцы беларускіх слоў”, прысвечаны Міжнародному дню роднай мовы, які дае нам нагоду яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы лічым нацыянальнай і матчынай.
У свеце існуе вялікая колькасць моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Бібліятэкар Ірына Буднік пазнаёміла прысутных з багаццем роднага слова, чытаючы вершы аб роднай мове П. Парэмскага, Ул. Дубоўкі, А. Дзеружынскага.
Далей дзеці паўдзельнічалі ў конкурсах: “Парад шарад”, “Перакладчык”, “Падбяры рыфму, “Разгадай метаграмы”, “Збяры прыказку”, адгадвалі загадкі-жарты.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы зацікаўленасці, дабразычлівасці і даверу і выклікала ў удзельнікаў жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram