23 лютага бібліятэкар Ленінскай сельскай бібліятэкі Марыя Галаўчук правяла для вучняў 8 класа ДУА «Ленінская сярэдняя школа» інтэлектуальна-пазнавальную гадзіну «Таямніцы родных слоў», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
Прысутныя даведаліся, чаму менавіта дата 21 лютага абвешчана UNESCO Днём роднай мовы.
Прыгожа і эмацыянальна прагучаў верш Ігара Пракаповіча «Пагавары са мной на мове роднай» у выкананні вучаніц Казловай Ганны і Кавылінай Дар’і. Увагу ў прысутных выклікалі 10 цікавых фактаў аб роднай мове.
Другая палова мерапрыемтсва прайшла ў форме конкурсаў паміж трох каманд. Спаборнічалі ў заданнях: «Размінка», «Перакладчыкі», «Шчодрасць слова», «Загадкавы свет фразеалогіі», «Мудрыя словы», «Ветлівыя словы», «Падумай і адкажы».
Да мерапрыемства падрыхтавана аднайменная кніжная выстава.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека