Пад такой назвай 9 верасня адкрылася кніжная выстава ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.
17 верасня Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства. Што стаіць за гэтай датай? У чым каштоўныя падзеі таго часу для сённяшняй суверэннай Беларусі? Хто паўстаў супраць несправядлівасці? Што давялося перажыць беларускім патрыётам?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце знайсці, пазнаёміўшыся з матэрыяламі экспазіцыі.
На выставе прадстаўлены зборнікі архіўных дакументаў, прысвечаных падзеям 1921-1939 гадоў, з калекцый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці і інш.
Як вядома, у 1923 годзе была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, мэтай якой стала самавызначэнне Заходняй Беларусі і аб'яднанне яе з БССР. Члены партыі, сярод якіх нямала і нашых землякоў, сталі на шлях барацьбы за вызваленне народа роднага краю ад нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту. На выставе вы знойдзеце інфармацыю аб дзейнасці камуністаў-падпольшчыкаў Жабінкаўшчыны, Брэсцкай падпольнай друкарні КПЗБ, якая дзейнічала дзякуючы ўраджэнцу в. Рачкі Івану Валошку, а таксама пра дэлегатаў-землякоў на першы народны сход Заходняй Беларусі, які адбыўся ў 1939 годзе.
У наведвальнікаў бібліятэкі ёсць магчымасць пагартаць фотаальбом, у якім размешчаны цікавыя арыгінальныя фотаздымкі і паштоўкі канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў з калекцыі беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава, якія наглядна расказваюць пра палітычныя падзеі таго часу і пра жыццё простых людзей Заходняй Беларусі.
Для аматараў мастацкага слова прапануюцца паэзія, проза і публіцыстыка беларускіх аўтараў, якія вобразна і дакладна адлюстравалі той гістарычны час і сённяшні дзень роднай Беларусі.
Выстава працягнецца да 20 верасня, з радасцю чакаем вас!
Раённая бібліятэка знаходзіцца па адрасу: г. Жабінка, вул. Савецкая, 8 а. Часы працы: панядзелак-чацвер, субота, нядзеля з 10.00 да 14.00 і з 15.00 да 19.00.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram