У Сцяпанкаўскай бібліятэцы з 2 па 4 студзеня 2015 г. прайшоў тыдзень казак. Аформлена кніжная выстава “Падарожжа ў вёску казак” з аддзеламі: “Казкі чужаземкі”, “Казкі і казачнікі”, “Руская народная казка”, “Цудоўны свет беларускай казкі”. Прайшло мерапрыемства падарожжа па казках “Запрашаем у Казкаград: усіх дзяўчынак і рабят”.Падарожнічая па казках дзеці 3-7 класаў спыняліся на прыпынках: “Назаві імя”, тут дзяцей ждалі героі казак, а рабята называлі іх поўнае імя. Наступны прыпынак меў назву “Угадай казку”, па пытаннях і ўрыўках казак дзеці давалі назву. На прыпынку “Канек-гарбунок”, дзецям трэба было паказаць акцёрскае майстэрства, паказаць вобраз, звычкі героя. Прыпынак “Пошта”, усіх ждалі тэлеграмы, а дзеці адгадвалі каму, ці ад каго яна прыйшла.
У наступны дзень прайшла віктарына “Знаўцы казак”, дзецям 1-7 класаў. Бібліятэкар паведаміла што такое казка, якія яны бываюць. А дзеці адказвалі на пытанні па вядомым казкам.
Яшчэ у тыдзень казак быў конкурс малюнкаў “Мая любімая казка”, чытачы малявалі сваіх любімых казачных герояў, хто карыстаўся кнігамі, хто па памяці.
Актыўнымі ўдзельнікамі на працягу ўсіх мерапрыемстваў былі: Саўчук Насця, Савашэвіч Даша, Самасюк Сярожа, Мендзяльчук Дзяніс (7 кл.), Цярохіна Паліна, Аўсяйчук Даша (5 кл.), Аўсяйчук Карына (3 кл.)
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram