Ёсць на Жабінкаўшчыне самабытны куточак – аграгарадок Хмелева. Зямля там намоленная і людзі добрыя, вясёлыя і працавітыя. Усё там непараўнальнае, у тым ліку і мясцовая гаворка, якая з’яўляецца духоўным здабыткам у скарбонцы народных багаццяў.
На жаль, у наш час дыялекты знікаюць, страчваюцца мясцовыя асаблівасці.
Намаганнямі бібліятэкара Хмелеўскай сельскай бібліятэкі Мікуц Аллы Канстацінаўны, загадчыцы Хмелеўскага СДК Грыцук Таццяны Дзмітрыеўны, мясцовых жыхароў Масейчука Дзмітрыя Дзмітрыявіча і Мікуца Аляксандра Рыгоравіча сабраныя мясцовыя словы, найменні мясцовасці, мянушкі і аб’яднаны ў зборнік мясцовага дыялекта “Хмэлёвськы заколоты”, які выдадзены аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Зборнік таксама ўтрымлівае вершы мясцовых жыхароў, напісаныя на хмелеўскай гаворцы.
Усе, хто цікавіцца народнай спадчынай, могуць пазнаёміцца з гэтым выданнем у чытальнай зале Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і ў Хмелеўскай сельскай бібліятэцы.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram