Зямныя і зорныя масты паэта

Зямныя і зорныя масты паэта

7 ліпеня ў Ленінскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар паэзіі “Пад вечнымі сузор’ямі”, прысвечаны 70-годдзю паэта, перакладчыка, журналіста Васіля Якаўлевіча Сахарчука.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар Парукава Ірына згадала найбольш яскравыя і значныя старонкі жыцця і творчасці паэта. На працягу вечара гучалі лепшыя вершы Васіля Сахарчука, напрыканцы ў выкананні ансамбля “Сябры”  ў відэазапісу прагучала песня на верш паэта “Чысціня”, які пакладзены на музыку кампазітарам Мікалаем Сацурам.

Бібліятэкар Галаўчук Марыя правяла прэзентацыю кніжна-ілюстраванай выставы “Зямныя і зорныя масты паэта”. На ёй выстаўлены фотаздымкі і творы юбіляра, вершы-прысвячэнні і ўспаміны сяброў і калег Васіля Сахарчука. Выстава складалася з трох раздзелаў, кожны з якіх названы вершаванымі радкамі паэта.