Друщиц Ольга
Список произведений
Прытулі ты, матуля, да сэрца...
Прытулі ты, матуля, да сэрца...
Прытулі ты, матуля, да сэрца,
Да грудзей да сваіх прытулі...
Ля цябе – найцяплейшае месца
З усіх месцаў, што ёсць на зямлі.
Да лагоднай шчакі прыціскацца,
Цёплы подых адчуць на ілбе...
Толькі гэта і трэба для шчасця:
Трэба проста мне быць ля цябе.
Пацалунак сагрэе твой душу,
І фізічны ён вылечыць боль,
Матчын дотык у хвіліну асушыць
Маіх кропель-слязіначак соль...
Мне так добра з табой і спакойна!
Твой абдымак – анёла крыло!
Ты ніколі не зробіш мне больна,
І ў руках тваіх толькі цяпло.
І калі я ўжо сталаю стану,
Так жа сама да мамы прыду.
Бо ля маці — ні злосці, ні зману
Я ніколі ў жыцці не знайду.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram