Список произведений
Маёй маленькай Радзіме!
Вершаў яшчэ пра цябе не пісалі,
Прабач, і я не паэтка.
Я толькі жанчына,
Я вёсачкі гэтай ураджэнка.
Пра вёску Харкі
Расказаць я хачу вам,
Якой прыгажуняй была,
Побач топкіх балот і багатага лесу
Вузкай стужкай стаяла яна.
Ля кожнай хаціначкі
Раслі волаты-вязы,
Апускаючы ўніз зеляніну сваю.
І ўпрыгожвалі вуліцу нашу
Кожнае лета і кожну вясну.
Рачулка тут працякала чысцюткая,
У ёй і купаліся мы,
І ракаў лавілі, і кветкі збіралі
Па берагах яе дарагіх.
Крынічка бурліла жывая,
З празрыстай халоднай вадой.
Рачулачку нашу паіла
І не замярзала зімой.
Людзі жылі тут
Душою багаты.
І песні спявалі свае,
І Бога малілі, у Бога прасілі
Здароўя і шчасця сабе.
Мясціначкі гэты грыбамі багаты,
І ягад ўсялякіх тут шмат.
Шкада, што пакінулі людзі ўсе гэта,
Каб лепшую долю шукаць.
Гады праляцелі,
І ўсё памянялася,
І вёсачкі ўжо не пазнаць.
Вароты ў двары закрытыя шчыльна –
Няма каму добрае слова сказаць.
Нараджэнцаў сівенькіх, старэнькіх
Па пальцах магу падлічыць.
А калі з часам іх не стане,
Хто будзе ў вёсачцы жыць?
Напэўна, дачным пасёлкам стане
Без гісторыі і без імя,
А спрадвеку Харкамі
Цябе называлі, родная вёска мая.
І камень той волат
Ля крайняй сядзібы гасцінца старога,
Што Несцярчук з Калядой усталяваў
Застанецца помнікам вёсачцы гэтай
І ўсім яе жыхарам.
Жадаю, каб дачным пасёлкам не стала,
Каб не канула ўсё ў небыццё,
Каб дзеці ў Харках яшчэ нараджаліся,
Каб прадаўжалася вечна жыццё.
30.06.2023
г. Жабінка
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram