Начная мара
Кружыць паветра пялёсткi-сняжынкi,
Кружыць завея думкi мае.
Вас няма побач. На вулiцы вечар
І хваля чакання мне спаць не дае.
Пачуйце мой голас ў заметнi зiмовай,
Пабачце мой твар сярод зорак ў начы,
Адчуйце, як з кожнай хвiлiнай новай
Каханнем п’янее паветра…Маўчы!
Маўчы, не кажы мне нiчога.
Луна паглядае ў акно,
Расце ў тваiм сэрцы трывога
I сёння мы з ёй заадно.
Зiхоткаю белаю птушкай
Ў далонi твае упаду
I ўзмахам крыла над падушкай
Я сон ад цябе адвяду.
Да шчасця адчынiцца дзверца –
Вунь зоркi, мы дойдзем да iх!
Бы ружа, раскрылася сэрца
Ў пяшчотнасцi вуснаў тваiх.
Назаўтра сустрэлiся зранку…
О, Божа, як сорамна мне
За гэтую неспадзяванку,
За гэты парыў пры луне.
Ды раптам злавiла твой позiрк:
Рамэо Джульетту знайшоў!
Нарэшце, мой любы. Кахаю.
Ты глянуў – дай мiма прайшоў.
I я пасмiхнулася прыкра:
Надзьмуты, бы фiлiн ў начы.
Сляпы и глухi ты, каханы.
Ўсё скончана, сэрца. Маўчы.