Сярод шматлікіх жанраў беларускай народнай вуснай творчасці найбольшай папулярнасцю карыстаюцца прыказкі і прымаўкі. У іх выяўляецца мудрасць і дух народа, адлюстроўваецца яго багаты працоўны і жыццёвы вопыт, псіхалогія і светапогляд, маральна-этычныя і эстэтычныя ідэалы, вобраз думак і характар. Таму пры перакладзе прыказак і прымавак на іншую мову звычайна ўзнікаюць цяжкасці, бо перакласці трэба не словы, а сэнс.
Параўнанне рускіх і беларускіх прыказак і прымавак паказвае, як шмат агульнага ў нашых народаў. Бывае, для выказвання адной і той жа думкі выкарыстоўваюцца розныя вобразы, якія адлюстроўваюць розны сацыяльны ўклад і побыт дзвюх народаў. Часта яны не з'яўляюцца абсалютнымі эквівалентамі. Прапануем вам эрудыт-гульню “Матай на вус”, у якой патрэбна да знакамітай рускай прымаўкі ці прыказкі падабраць правільны варыянт беларускай.
КРЫНІЦА
- Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склаў Ф. Янкоўскі ; [прадмова У. Калесніка]. – Выд. 3-е, дапрац., дап. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 490, [4] с.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека