Юльян Фаміч Крачкоўскі нарадзіўся 25 ліпеня (па новым стылi 6 жніўня) 1840 года ў вёсцы Азяты Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і арганіста мясцовай уніяцкай царквы. Бацька Юльяна паходзіў з беларускіх сялян і быў жанаты на дачцы медніка. Фама Крачкоўскі меў нямнога зямлі і змалку прывучаў дзяцей да гаспадаркі, вучыў сеяць, касіць, жаць.
Бацька памёр у 1847 годзе, пакінуўшы трох дачок і малодшага сына – сямігадовага Юльяна, якога маці ўладкавала ў панамарскую школу ў вёсцы Тараканы пад Брэст-Літоўскам, а неўзабаве перавяла ў Жыровіцкае духоўнае вучылішча. Там яго спевы пачуў рэгент мітрапаліцкага хору і забраў юнака з цудоўным голасам у духоўнае вучылішча ў Вільні.
Першым настаўнікам Юльяна ў Вільні стаў Антон Іванавіч Пшчолка. Свяшчэннік і пісьменнік кансерватыўных поглядаў, ён заахвочваў дзяцей да чытання, расказваў ім пра гісторыю краю, старажытныя помнікі, тэатр. Пэўна, ён і кінуў у душу Крачкоўскага зярняты цікавасці да роднага краязнаўства.
Як здольнага вучня яго адпраўляюць на вучобу ў духоўную семінарыю. Будучы святар нараўне з багаслоўскімі дысцыплінамі з цікавасцю вывучае літаратуру па агульнай гісторыі, філасофіі, прыродазнаўстве, самастойна авалодвае некалькімі замежнымі мовамі. Дзякуючы выдатным музычным і вакальным здольнясцям, ён становіцца рэгентам семінарскага хору.
Таленавітага і працавітага выпускніка семінарыі накіроўваюць для далейшага ўдасканалення ў багаслоўі на вучобу ў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію, дзе ён трапляе пад апеку прафесара-славянафіла Міхаіла Восіпавіча Каяловіча, становіцца яго любімым вучнем. Пры садзеянні Каяловіча Крачкоўскі пазнаёміўся з пісьменнікам Іванам Аксакавым і гісторыкам Мікалаем Кастамаравым, што дало новы імпульс яго фальклорна-этнаграфічным захапленням.
Пасля паспяховага заканчэння акадэміі Юльян Крачкоўскі рашуча адмаўляецца ад духоўнага сану. У 1865 годзе ён вяртаецца на Беларусь і пачынае працаваць выкладчыкам рускай мовы ў Маладзечынскай настаўніцкай семінарыі, дзе паралельна вядзе заняткі па царкоўных спевах, кіруе семінарскім хорам.
Пасля падаўлення паўстання 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў Паўночна-Заходнім краі ажыццяўлялася мураўёўская праграма вытручвання ў народзе нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта ў гэты перыяд Крачкоўскі зацікавіўся вуснай паэтычнай творчасцю народа, пачаў збіраць і запісваць беларускія народныя песні, звычаі, абрады. Да збору фальклору ён прыцягвае і сваіх вучняў. На падставе сабраных матэрыялаў піша шэраг артыкулаў для газеты “Виленский Вестник”.
Педагагічная дзейнасць Юльяна Фаміча Крачкоўскага працягвалася каля 30 гадоў. Пасля Маладзечна ён выязджае ў Тульскую губерню, дзе працуе на педагагічных курсах у Навасілаве. Праз год зноў вярнуўся на радзіму. Некаторы час займае пасаду інспектара народных вучылішчаў Вілейскай вучэбнай акругі, а ў 1872 г. прызначаецца дырэктарам толькі што адкрытай Полацкай настаўніцкай семінарыі.
У 1874 г. выязджае ў Германію, каб азнаёміцца там з арганізацыяй навучальнага працэсу. Вынікі службовай камандзіроўкі падае ў аб’ёмістай запісцы “Да пытання пра навучальныя праграмы настаўніцкіх семінарый”, змешчанай у “Циркуляре округа” за той жа год. У наступным годзе Крачкоўскаму даручаюць пасаду дырэктара Віленскага хрысціянскага настаўніцкага інстытута. Па яго ініцыятыве ў інстытуце наладжваюцца літаратурныя і музычныя вечары са спевамі і чытаннем вершаў, спектаклямі, пастаўленымі сіламі студэнцкай моладзі. Выхаваўча-культурныя мерапрыемствы, прапанаваныя і распрацаваныя Крачкоўскім, былі навіною ў сістэме адукацыі Паўночна-Заходняга краю. Але метадычныя навацыі дырэктара інстытута выклікалі незадавальненне ў кансерватыўнай адміністрацыі вучэбнай акругі, і яна паклапацілася хутчэй пазбавіцца педагога-наватара. Крачкоўскі вязджае ў Сярэднюю Азію. Там у 1884 г. узначальвае настаўніцкую семінарыю ў Ташкенце.
Праз 4 гады Юльян Фаміч вяртаецца ў Вільню і з 1888 г. па 1902 г. займае пасаду старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі па разбору і выданню старажытных актаў. За гэты час камісія выдала 14 тамоў актаў. Крачкоўскі быў складальнікам 16, 20 і 25-га тамоў, напісаў прадмовы да іх. Яго прадмовы да актаў адрозніваюцца ад іншых сваімі незвычайнымі памерамі (прадмова да 20 т. займала больш за 200 старонак). У той жа час ён напісаў некалькі прац, якія тычацца гісторыі уніі, праваслаўных храмаў Вільні, а таксама тапаграфіі Вільні XVI-XVII стст. У віленскіх перыядычных выданнях Крачкоўскі друкуе артыкулы, водгукі. Некаторыя з іх мелі самастойнае навуковае значэнне. Так, за рэцэнзію на “Исторический очерк состояния православной церкви в Литовской епархии за время с 1839-1889 гг.” Ізвекава Імператарскае таварыства гісторыі і старажытнасцей Расійскіх пры Маскоўскім універсітэце ўзнагародзіла яго залатым медалём.
Некаторы час Юльян Фаміч працаваў старшынёй часовай камісіі па наладжванню і кіраванню Віленскай публічнай бібліятэкай і этнаграфічным музеем. У 1893 годзе ён падрыхтаваў ІХ археалагічны з’езд, які праходзіў у Вільні, быў старшынёю мясцовага камітэта. За старанную службу Юльян Крачкоўскі атрымаў тытул сапраўднага стацкага саветніка, ордэна Святога Уладзіміра III і IV ступені, Святой Ганны II ступені і Святога Станіслава І-й ступені.
Сур’ёзным даследчыкам народных звычаяў і абрадаў Крачкоўскі выявіў сябе ў асноўных сваіх фальклорна-этнаграфічных працах “Очерки быта западно-русского селянина” (1869) і “Быт западно-русского селянина” (1874). Першы твор прысвечаны галоўным чынам нараджэнню дзіцяці і яго самаму ранняму выхаванню. Аўтар увесь час падкрэслівае, што нараджэнне дзіцяці лічылася ў народзе святам, асновай жа дабрабыту – праца. Крачкоўскі разгортвае ва ўсёй паслядоўнасці цэлую панараму радзіннага хрэсьбіннага святкавання беларусаў. Ён першы ў дарэвалюцыйнай фалькларыстыцы апісаў шэраг дзіцячых гульняў (у рэдзьку, праменьчык, гаршкі, ката, казла, каня, блудзеня, кацялка, крупніка, яшчара, золата і інш.) паказаў іх багацце і разнастайнасць.
“Быт западно-русского селянина” складаецца з дзвюх частак. Першая прысвячаецца беларускаму вяселлю, другая – каляндарным абрадам. Пры апісанні вяселля, былі ўключаны звыш 200 песень, 90 прыказак. У другім раздзеле падаецца шэраг дакладных апісанняў беларускага хаўтурнага абраду, народнай медыцыны, кулінарыі. Каштоўную навуковую інфармацыю змяшчаюць параграфы, у якіх расказваецца пра першую баразну, засеўкі, пра знахарства, забабоны, пра святкаванне Вялікдня, Дзядоў, Купалля і інш.
У 1903 г. Юльян Крачкоўскі выдаў апошні свой твор – грунтоўны зборнік дакументаў аб гісторыі Віленскай вучэбнай акругі, які прысвячаўся стагоддзю яе заснавання і ахопліваў першы перыяд яе дзейнасці – з 1803 па 1833 гг.
Нягледзячы на вялікія заслугі перад навуковай грамадкасцю, Крачкоўскі быў цалкам пазбаўлены амбіцый і ўсё жыццё заставаўся сціплым і простым чалавекам, добрым мужам і бацькам. Ён быў жанаты на дачцы віленскага пратаіерэя, свайго першага настаўніка, Ганне Антонаўне Пшчолцы. У іх было чацвёра дзяцей: Мікалай (1871-1927), Юлія (1874-1942), Аляксей (1876-1905) і апошні, многа маладзейшы за братоў і сястру, – Ігнат (1883-1951). Мікалай Юльянавіч скончыў Пецярбургскую ваеннна-медыцынскую акадэмію і лічыўся здольным ваенным хірургам. Ігнат Юльянавіч Крачкоўскі вядомы як буйнейшы вучоны-ўсходазнаўца, заснавальнік арабістыкі ў Савецкім Саюзе, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
Абарвалася жыццё Юльяна Фаміча Крачкоўскага раптоўна, у дзень свайго нараджэння – 25 ліпеня 1903 года. Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні.
У гонар знакамітага земляка на яго радзіме ў вёсцы Азяты адна з вуліц носіць імя Юльяна Фамича Крачкоўскага. У 1995 годзе на будынку Азяцкага сельскага дома культуры ўсталявана мемарыяльная дошка ў памяць Юльяна Крачкоўскага.
7 мая 2023 года ў аграгарадку Азяты арганізавана памятная акцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня смерці ўраджэнца гэтых мясцін этнографа, фалькларыста, вучонага Юльяна Крачкоўскага і 145-годдзю з дня смерці будаўніка і настаяцеля азяцкага храма святара Адама Лехачэўскага. Мерапрыемства пачалося ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца, дзе благачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэй Сергій Петрусевіч у саслужэнне настаяцеля храма святара Вадзіма Літвінюка здзейсніў паніхіду. У завяршэнне набажэнства ажыццёўлена памінальная літыя на месцы спачынку святара Лехачэўскага каля паўночнай сцяны храма. Далей удзельнікі сустрэчы наведалі Азяцкую сельскую бібліятэку, дзе бібліятэкар Буднік І.У. пазнаёміла з выставай-падарожжам у гісторыю «Азірнуцца назад праз гады», прысвечанай мінуламу і сучаснасці населенага пункта Азяты і яго выбітным ураджэнцам. Працяг адбыўся ў Озятском сельскім Доме культуры, дзе прайшла літаратурна-музычная сустрэча «Знакамітыя людзі Азяцкай зямлі».
Очерки из русской истории / сост. Ю. Крачковский. – Выпуск первый. – Вильна : печатня А.Г. Сыркина, 1869. – 250 с.
Крачковский, Ю.Ф. Очерки Униятской церкви. Кн. 1-2 / Ю.Ф. Крачковский. – Москва, 1871. – 404 с.
Крачковский, Ю.Ф. Очерки Униятской церкви. Кн. 3-4 / Ю.Ф. Крачковский. – Москва, 1876.
Крачковский, Юл.Ф. Бытъ западно-русскаго селянина / Юл. Ф. Крачковский. – Москва : Императорское Общество Исторіи и Древностей Россійскихъ при Московскомъ Университетѣ, 1874. – 212 с.
Крачковский, Ю. Пятидесятилетие воссоединения западно-русских униатов с православной церковью (1839-1889 г.): издано на средства Виленского учебного округа / сост. Ю. Крачковский. – Вильна : типография А.Г. Сыркина, 1889. – 130 с.
Крачковский, Ю.Ф. Памяти Помпея Николаевича Батюшкова / Ю.Ф. Крачковский. – Вильна : типография А.Г. Сыркина, 1892. – 34 с.
Крачковский, Ю. Старая Вильна до конца XVII столетия / Ю. Крачковский. – Вильна : типография А.Г. Сыркина, 1893. – 207 с., [4] л. план.
Крачковский, Ю.Ф. Православные святыни г. Вильны: из «Трудов Девятого Археологического Съезда в Вильне». / Ю.Ф. Крачковский. – Москва : тип. Г. Лисснера и А. Гешеля, преемн. Э. Лисснера и Ю. Романа, 1897. – 28 с.
Крачковский, Ю.Ф. Русско-польские отношения: некоторые замечательные по этому предмету мысли, слова, речи, узаконения, размышления и рассуждения / Ю.Ф.Крачковский. – Изд. 2-е доп. – Вильна : типография А.Г. Сыркина, 1897. – 178 с.
Исторический обзор деятельности управления Виленского учебного округа за первый период его существования. 1803 г. - 1832 г. В 3-х частях / [сост. Ю.Ф. Крачковский] ; под ред. А.В. Былецкого. – Вильна : типография А.Г. Сыркина, 1903. – 70 с.
Аб жыцці і творчасці Ю.Ф. Крачкоўскага
Крачкоўскі Юльян Фаміч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4 : З-Л / рэд. кал. У.Ю. Аляксандраў і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. – С. 567.
Крачковский Ю. Ф. // Регионы Беларуси : энциклопедия. В. 7 т. Т. 1 : Брестская обл. В 2 кн. Кн. 1. / [ред. кол. Т.В. Белова и др.]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. – С. 508.
Юльян Крачкоўскі (1840–1903) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Кафедра методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства, вучэбная літаратурна-краязнаўчая лабараторыя УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ; [укл. Анатоль Крэйдзіч]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – С. 198-201.
Снітко, Г.М. Збіральнікі духоўнай спадчыны / Г.М. Снітко // Літаратурная Берасцейшчына: краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В.Я. Ляшук, Г.М. Снітко. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – С. 18-19.
Бензярук, Р. Зямля і навука: Крачкоўскі Юльян Фаміч / Расціслаў Бензерук, Анатоль Бензерук // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. – Брэст : Альтернатива, 2007. – С. 17-19.
Крачковский Юлиан Фомич // Республика Беларусь: энциклопедия. В.6 т. Т. 4: Картография – Миноговые / редкол. Г.П. Пашков и др. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – С. 277.
Крачкоўскі Юльян Фаміч // Беларускі фальклор : энціклапедыя. [У 2 т.]. Т. 1 / [рэд. кал. Г.П. Пашкоў і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2005. – С. 718.
Крачкоўскі Юльян Фаміч // Асветнікі зямлі беларускай Х – ХХ ст.: энцыклапедычны даведнік / [рэд. кал. Г.П. Пашкоў і інш.]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2001. – С. 241-242.
Крачкоўскі Юльян Фаміч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8 : Канто – Кулі / рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1999. – С. 470.
Ю.Ф. Крачкўскі // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р.Я. Смірнова ; рэд. А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С. 133-135.
Крачкоўскі Юльян Фаміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4 : Кадэты – Ляшчэня / рэд. кал. Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. – С. 255.
Крачкоўскі Юльян Фаміч // Асветнікі зямлі беларускай : энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б.І. Сачанка. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – С. 467.
Крачкоўскі Юльян Фаміч // Этнаграфія Беларусі :энцыклапедыя / рэд. кал. І.П. Шамякін і інш. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1989. – С. 272.
Крачкоўскі Юльян Фаміч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 3 : Карчма – Найгрыш / рэд. кал. І.П. Шамякін і інш. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986. – С. 125.
Крачкоўскі Ю. Ф. // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 4 т. Т. 4 : насельніцтва, мова, этнаграфія, фальклор, літаратура, мастацтва, архітэктура / рэд. кал. І.П. Шамякін і інш. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1981. – С. 213, 586, 622.
Крачковский Ю. Ф. // Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 4. / ред. кол. И.П. Шамякин и др. – Минск : Белорусская Совецкая Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1981. – С. 205, 609, 644.
Крачковский Ю.Ф. // Белорусская ССР: краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 3. / ред. кол. П.У. Бровка и др. – Минск : Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1980. – С. 131, 345, 406, 456.
Крачкоўскі Юльян Фаміч // Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6 : Кішынёў – Манцэвічы / Акадэмія навук БССР ; рэд. кал. П.У. Броўка і інш. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1972. – С. 111.
Юлиан Фомич Крачковский : биографический очерк / составитель В. Голуб. – Вильна : Типография А.Г. Сыркина, 1904. – 38 с.
Бензярук, А. Вучоны з Вёскі Азяты // Свята для сэрца : невялікія гісторыі для юных беларусаў / Анатоль Бензярук ; [маст. Алег Алейнік]. – Мінск : Литература и Искусство, 2009. – С. 114-115.
Вывучэнне Беларусі мясцовымі сіламі // Беларусы. У 8 т. Т. 3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / [В.К. Бандарчык ; рэдкал.: В.К. Бандарчык, М.Ф. Піліпенка, А.I. Лакотка] ; НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – С. 82–107. – Гл. на с. 90–93.
Снітко, Г.М. Асоба Ю.Ф. Крачкоўскага і яго ўклад у развіццё беларускай этнаграфіі / Г.М. Снітко // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 23–24 крас. 1998 г. / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Брэсц. дзярж. ун-т ; [навук. рэд.: С.В. Арцёменка і інш.]. – Брэст, 1998. – Ч. 1. – С. 213–216.
Долинина, А.А. Невольник долга / А.А. Долинина. – Санкт-Петербург : Центр «Петербургское Востоковедение», 1994. – С. 10-18. – (Научная биография академика И.Ю. Крачковского).
Беларуская фалькларыстыка : збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60-х гадах XIX – пачатку XX ст. / Г.А. Пятроўская, І. К. Цішчанка, У.А. Васілевіч ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – С. 64–72.
Улащик, Н.Н.Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода / Н.Н. Улащик. – Москва : Наука, 1973. – Гл. с. 110–113.
Бандарчык, В.К. Вывучэнне быту і культуры беларускага народа / В.К. Бандарчык // Гісторыя Беларускай ССР. У 5 т. Т. 2 : Беларусь у перыяд капіталізму (1861 – 1917 гг.) / Акадэмія навук БССР, Інстытут гісторыі ; рэд. кал. І.М. Ігнаценка і інш. – Мінск : Навука і тэхніка, 1972. – С. 230, 231.
Бандарчык, В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. / В.К. Бандарчык ; [Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору М-ва культуры БССР]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1964. – 280, [2] с. : партр. – Гл. “Алфавітны паказальнік імён і навуковых устаноў”, с. 279.
Берасток, А. Славутасці азяцкай зямлі / Антон Берасток // Сельская праўда. – 2023. – 11 мая. – С. 4.
Бензярук, А. 30 зорак, народжаных на жабінкаўскай зямлі / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2022. – 24 жніўня. – С. 5.
Ростаў, А. Юльян Крачкоўскі: 10 фактаў, якія патрэбна ведаць /Анатоль Ростаў // Сельская праўда. – 2020. – 5 жніўня. – С. 6.
Бензярук, А. “Генерал” з Азятаў / падрыхтаваў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2020. – 4 сакавіка. – С. 6.
Бензярук, А. Жабінкаўшчына навуковая / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2017. – 12 кастрычніка. – С. 3.
Федарук, С. Падарожжа па яго радзіме : да 170-годдзя Ю.Ф. Крачкоўскага / С. Федарук // Сельская праўда. – 2010. – 24 ліпеня. – С. 7.
Бензярук, А. Вучоныя – нараджэнцы Жабінкаўшчыны / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2010. – 30 студзеня. – С. 3.
“165 гадоў з дня нараджэння...” : [Крачкоўскага Юльяна Фаміча (1840–1903), фалькларыста, этнографа] / аўтар рубрыкі Л. Галубовіч // Полымя. – 2005. – № 7. – С. 238.
Замкавец, У. Вучоны з вёскі Азяты : Юльян Крачкоўскі (1840 – 1903) / Уладзімір Замкавец // Настаўніцкая газета. – 2004. – 20 сакавіка. – С. 6.
Бензярук, А. Зямля і навука /Анатоль Бензярук // Сельсккая праўда. – 2003. – 23 ліпеня. – С. 2.
Бензярук, А. Вучоны з Азятаў: да 160-годдзя Юльяна Крачкоўскага / А. Бензярук // Сельская праўда. – 2000. – 26 ліпеня.
Цішчанка, І. Адна навука не пакіне чалавека: да 145-годдзя з дня нараджэння Ю.Ф. Крачкоўскага / Іван Цішчанка // Мастацтва. – 1995. – № 12. – С. 45-48.
Бензярук, Р. На вуліцы Крачкоўскага : верш / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – 1995. – 13 верасня.
Манец, Г. Вучоны з вёскі Азяты / Галіна Манец // Сельская праўда. – 1993. – 8 верасня. – С. 1, 2.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram