Андрэй Аляксеевіч Трафімук нарадзіўся 16 жніўня (па старым стылі 3.08) 1911 года ў сялянскай сям’і ў в. Федзькавічы Рагазнянской воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). Праз 4 гады ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны бацькі эвакуіруюцца у Ніжнеўдзінск (цяпер Іркуцкая вобласць). У сем гадоў хлопчык застаўся без маці і разам з бацькам, які працаваў на рамонце чыгунак, вандраваў па Омску, Слаўгараду і іншых гарадах Заходняй Сібіры. Да 1927 года Андрэй вучыўся ў школе-інтэрнаце ў Слаўгарадзе, дзе закончыў 7 класаў, у 1929 годзе, – сярэднюю школу ў Казані. Атрымаўшы атэстат сталасці, паступіў на геалагічны факультэт Казанскага ўніверсітэта ім. У.І. Леніна. Адначасова з 1930 года ў якасці начальніка навукова-даследчай партыі займаўся вывучэннем жалезных руд і баксітаў Урала.
У 1933 годзе абараніў дыплом на тэму «К познанию Алапаевских железорудных месторождений». У гэтыя ж гады ім падрыхтавана зводка матэрыялаў па нафтаноснасці пермскіх адкладаў Татарстана.
Пасля заканчэння ўніверсітэта завочна навучаўся ў аспірантуры і працаваў тэхнічным кіраўніком Татарскага геалагічнага бюро Маскоўскага геолага-разведачнага трэста Народнага камісарыята цяжкай прамысловасці СССР. З 1934 года – старшы геолаг, а з 1937 года – навуковы кіраўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі трэста «Усходнафта» ў Уфе. Узначальваючы вывучэнне нафтаносных вапняковых масіваў Ішымбаеўскага раёна, Андрэй Аляксеевіч прадставіў асноўныя вынікі даследаванняў у шэрагу навуковых публікацый і ў сваёй кандыдацкай дысертацыі «Нефтеносные известняки Ишимбаево», якую абараніў у 1938 годзе.
У 1940 годзе Трафімук назначаны галоўным геолагам трэста «Ішымбайнафта», які з'яўляўся ў той час вядучым прадпрыемствам па здабычы нафты ў Урала-Паволжы. У тым жа годзе навуковец апублікаваў артыкул «Где и как искать нефть в Башкирии» і ўпершыню звярнуўся да праблемы дэвонскай нафты.
З 1942 да 1950 года Андрэй Трафімук узначальваў геалагічную службу аб'яднання «Башнафта», дабіўся правядзення комплексу работ, якія забяспечылі адкрыццё вялікай дэвонскай нафты.
У гады Вялікай Айчыннай вайны, калі краіна адчувала вострую патрэбу ў нафце, пад кіраўніцтвам Трофімука ў 1943 годзе ў Прыўраллі адкрыта ўнікальнае нафтавае радовішча – Кінзебулатаўскае, якое забяспечыла бесперабойную дастаўку гаручага арміі і тылавым прамысловым рэгіёнам СССР.
За адкрыццё новага радовішча і ўкараненне прагрэсіўных метадаў здабычы нафты 32-гадоваму Андрэю Аляксеевічу Трафімуку, першаму сярод савецкіх геолагаў, 24 студзеня 1944 года было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Адкрыццё Андрэем Аляксеевічам і яго паплечнікамі ў верасні 1944 года дэвонскай нафты – Туймазінскае радовішча – прынцыпова змяніла геаграфію нафтавай прамысловасці СССР. Перапрацоўка нафты за гады вайны ўзрасла ў Башкірыі амаль у 2 разы, у тым ліку і вытворчасць авіяцыйнага бензіну, што забяспечыла нашы танкі і авіяцыю нафтапрадуктамі для Перамогі. Працяг геалагічнай і даследчай работы ўвянчаўся поспехам: у 1946 годзе адкрыта Баўлінскае радовішча нафты.
За адкрыццё радовішчаў дэвонскай нафты Трафімуку Андрэю Аляксеевічу ў 1946 годзе была прысуджана Сталінская прэмія I ступені, а ў 1950-м яму паўторна прысуджана Сталінская прэмія І ступені за распрацоўку і ажыццяўленне законтурнага заваднення Туймазінскага нафтавага радовішча.
У 1949 годзе Трафімук абараніў доктарскую дысертацыю «Нефтеносность палеозоя Башкирии» і з 1950 года працаваў на пасадзе галоўнага геолага «Глаўнафтагазразведкі» Міністэрства нафтавай прамысловасці СССР, займаўся праблемамі пошукаў нафты і газу ў Сібіры. У 1951 годзе ўзначаліў Урадавую камісію па ацэнцы перспектыў нафтагазаноснасці паўночных раёнаў Краснаярскага краю і Якуціі. Адначасова ён працягваў навуковыя даследаванні і ў 1953 годзе выбраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, а з 1958 – сапраўдны член Акадэміі навук СССР.
З 1953 года Андрэй Трафімук – намеснік дырэктара, з 1955 па 1957 гады – дырэктар Усесаюзнага нафтагазавага Навукова-даследчага інстытута ў Маскве. У 1953-1954 гадах узначальваў буйную навуковую экспедыцыю ў Кітай па просьбе ўрада КНР, дзе правёў вялікі комплекс навуковых прац і выявіў прамысловы нафтавы раён.
Калі ў 1957 годзе было прынята рашэнне аб стварэнні Сібірскага аддзялення (СА) Акадэміі навук СССР, Андрэй Аляксеевіч, які ужо стаў вучоным з сусветным імем, пераехаў жыць і працаваць у Навасібірск і стаў арганізатарам і дырэктарам Інстытута геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР, узначальваў інстытут да 1988 года (з 1988 г. – ганаровы дырэктар). За гады працы ў Навасібірску акадэмік Трафімук абгрунтаваў методыку пошукаў радовішчаў нафты і газу ў адносінах да ўмоў Сібіры і Далёкага Усходу, адкрыў тры найбуйнейшыя нафтагазаносныя правінцыі (Волга-Уральскую, Заходне-Сібірскую, Усходне-Сібірскую), дзесяткі радовішчаў нафты і газу. Сваімі працамі вучоны бліскуча пацвердзіў свае ж уласныя словы: «Сібір плавае па нафтавым акіяну». У 1960 годзе ўпершыню ў свеце навукова абгрунтаваў наяўнасць нафты ў пародах дакембрыйскага перыяду, пры яго ўдзеле ў 1980-х гадах гэта адкрыццё пацверджана практыкай – нафта ў такіх пародах знойдзена ва Усходняй Сібіры і Рэспубліцы Саха (Якуція), за што ў 1994 годзе яму прысуджана Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі, грошы ад якой ён перадаў для дапамогі дзецям Беларусі, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.
З I958 па 1961 год Трафімук з'яўляўся намеснікам, а ў 1961-1988 гадах – першым намеснікам старшыні Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР і членам Прэзідыума АН СССР (1988-1999 – саветнік Прэзідыума АН СССР); у 1962-1973 гадах – прафесар і загадчык кафедры карысных выкапняў геолага-геафізічнага факультэта Навасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта; 1973-1988 гг. – старшыня Навуковага савета СА АН СССР па праблемах Байкала.
Андрэй Трафімук – суаўтар двух значных навуковых адкрыццяў: аб уласцівасці прыродных газаў знаходзіцца ў цвёрдым стане ў зямной кары (1969), што адкрыла чалавецтву новыя вялікія рэсурсы энергетычнай сыравіны, і аб пераўтварэнні арганічнага рэчыва асадкавых парод пад дзеяннем тэктанічных працэсаў зямной кары (1986). Ён распрацаваў аб'ёмна-генетычны метад ацэнкі прагнозных рэсурсаў нафты і газу. Адным з першых прымяніў матэматычныя метады даследаванняў у геалогіі. Асабіста і ў суаўтарстве напісаў больш за 500 навуковых прац, у тым ліку дзясяткі буйных манаграфій.
Разам з навуковай дзейнасцю Андрэй Аляксеевіч вёў вялікую дзяржаўную і грамадскую працу: быў дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР (1963-1990), дэлегатам ΧΧΙV і ΧΧVΙ з'ездаў КПСС, членам Навасібірскага абкама КПСС (1963-1986), дэпутатам Навасібірскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных (1967-1972), галоўным рэдактарам часопіса «Геология и геофизика» (1960-1988), членам рэдкалегіі часопісаў «Геология нефти и газа», «Геология СССР», членам рэдкалегіі «Горной энциклопедии».
Шматгранная і плённая дзейнасць вучонага высока ацэнена: ён узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна (1944, 1948, 1967, 1975, 1981, 1986), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1959, 1961), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (1998, адмовіўся прыняць ордэн ад Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына ў знак пратэсту супраць палітыкі, якую ён праводзіў), шматлікімі медалямі; ён заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1957), Ганаровы нафтавік Міннафтапрама СССР (1971), лаўрэат прэміі АН СССР І.М. Губкіна (1974), Заслужаны дзеяч навукі Якуцкай, Башкірскай, Бурацкай АССР (1981), Ганаровы работнік газавай прамысловасці СССР і Ганаровы разведчык нетраў (1981), Ганаровы грамадзянін Навасібірска (1983), Ганаровы акадэмік АН Башкартастана (1991) і Акадэміі прыродазнаўчых навук РФ (1997), Ганаровы член Расійскай экалагічнай акадэміі.
Пайшоў з жыцця Андрэй Аляксеевіч Трафімук 24 сакавіка 1999 года, пахаваны ў Навасібірску.
У 2000 годзе вучоны ўдастоены ганаровага звання «Грамадзянін XX стагоддзя Навасібірскай вобласці». У гэтым жа годзе Аб'яднанаму інстытуту геалогіі, геафізікі і мінералогіі СА РАН прысвоена імя Героя Сацыялістычнай Працы Андрэя Аляксеевіча Трафімука і на будынку інстытута ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імем названы адна з вуліц Навасібірскага Акадэмгарадка, вучэбная аўдыторыя ў Навасібірскам дзяржаўным універсітэце і кафедра ў Казанскім федэральным універсітэце, заснаваны прэмія ім. акадэміка А.А. Трафімука для маладых навукоўцаў СА РАН, стыпендыя ім. акадэміка А.А. Трафімука для студэнтаў НДУ і Сібірскай дзяржаўнай геадэзічнай акадэміі.
16 жніўня 2010 года ў музеі Інстытута нафтагазавай геалогіі і геафізікі СА РАН адбылася ўстаноўка бюста заснавальніка інстытута акадэміка Андрэя Аляксеевіча Трафімука.
Да 100-гадовага юбілею вучонага з сусветным імем Андрэя Трафімука кінастудыяй «Азія-фільм» падрыхтаваны дакументальны фільм: «Жизнь в борении».
У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адкрыта экспазіцыя аб знакамітым земляку, у новай застройцы г. Жабінка плануецца адной з вуліц надаць імя акадэміка Андрэя Трафімука.
Бібліяграфія
Бібліяграфія
Кнігі:
Трофимук Андрей Алексеевич : учёный в области геологии и разведки нефтяных и газовых месторождений // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / [сост. : И.Н. Кулан, В.І. Козак, Е.Е. Соколов ; под общ. ред. А.Н. Новикова]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. – С. 221 : ил.
Ломов, В. Три провинции Трофимука / Виорель Ломов // 100 великих научных достижений России / [Виорель Ломов]. – Москва : Вече, 2011. – 432 с.
Куперштох, Н.А. Академик А.А. Трофимук – организатор и первый директор Института геологии и геофизики / Н.А. Куперштох // Очерки о лидерах академической науки Сибири / Н.А. Куперштох. – Новосибирск : Гео, 2011. – С. 140-150 : ил.
Гумённая, Н.И. Андрей Алексеевич Трофимук / Н.И. Гумённая // Золотые имена Новосибирска : почетные граждане и жители города : [сборник очерков] / Новосибирская гос. обл. науч. б-ка ; [отв. за вып. Н.П. Носова]. – Новосибирск : НГОНБ, 2008. – С. 64-71 : портр.
Бензярук, Р. Зазірнуць у глыбіні зямлі : Трафімук Андрэй Аляксеевіч // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. – Брэст : Альтернатива, 2007. – С.43-45.
Нотман Р.К. Благодарный отклик : [об А.А. Трофимуке] / Р.К. Нортман // Преемственность : научные школы СО РАН : [о видных ученых Сибири и созданных ими научных академических школах] / Р.К. Нортман ; [отв. ред. В.И. Молодин]. – Новосибирск : СО РАН, 2007. – С. 187-199. : ил. – (Интеллигенты России. Вып. 2).
Соколов, Б.С. «Ваша слава будет и моей славой». Личность в истории Сибирского отделения Академии наук : [об А.А. Трофимуке] / Борис Сергеевич Соколов // Очерки о науке и ученых. Научная публицистика / Борис Сергеевич Соколов. – Москва : Наука ; Новосибирск : Гео, 2006. – С. 180-194. – (Памятники отечественной науки. XX век).
Профессионалы нефтегазовой отрасли : биографический справочник : посвящается 60-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. / [под ред. Т.Ф. Рустамбекова и др.] – Москва : Нефтяное хозяйство, 2005.
Нотман, Р. «Триллионер» с несдающейся душой / Ролен Нотман // Созидатели : очерки о людях, вписавших свое имя в историю Новосибирска. В 2 т. Т. 1 / [сост. Н.А. Александров ; под ред. Е.А. Городецкого]. – Новосибирск : Клуб меценатов, 2003. – С. 447-456 : ил., портр.
Трафімук Андрэй Аляксеевіч // Беларуская Энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15 : Следавікі–Трыо / рэд. кал. : Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2002. – С. 521 : партр.
Главный геолог : [сб. статей, посвящ. памяти А.А. Трофимука] / [отв. ред. : Н.Л. Добрецов, А.Э. Конторович]. – Новосибирск : Гео, 2002. – 332 с. : ил.
Трофимук Андрей Алексеевич // Отечественные действительные и почетные члены Российской академии наук XVIII–XX вв. Геология и горные науки / Ю.Я. Соловьев, З.А. Бессуднова, Л.Т. Пржедецкая. – Москва : Научный мир, 2000. – С. 271-274 : ил., портр.
Міцковіч, І.С. А.А. Трафімук / І.С. Міцковіч // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укл. Р.Я. Смірнова ; рэдкал. : А.Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мінск : Ураджай, 1999. – С.441-442.
Андрей Алексеевич Трофимук / [сост. : Д.Х. Гик, Р.И. Кузьменко, Г.С. Фрадкин]. – Изд. второе, дополненное. – Москва : Наука, 1991. – 176с. – (Материалы к биобиблиографии ученых. Сер. геол. наук . Вып. 43).
Соломенко, Е.Н. Карта его жизни : [о Трофимуке А.А.] / Е.Н. Соломенко // Ищу человека : очерки / Е.Н. Соломенко. – Новосибирск : Книжное издательство, 1989. – С. 7-37.
Ибрагимова, З.М. Высокие цели требуют высоких энергий / 3.М. Ибрагимова // Ученый и время : [беседы журналиста с сибирскими академиками, в том числе с А.А. Трофимуком] / 3.М. Ибрагимова. – Новосибирск : Новосибирское книжное издательство, 1986. – С. 222-280.
Вельская, А. Быть у начала / А. Вельская // Как не думал никто : книга о людях сибирской науки / [сост. В.З. Коган]. – Новосибирск : Западно-Сибирское книжное издательство, 1981. – С. 145-167.
Грецкая, Т.А. Трофимук Андрей Алексеевич / Т.А. Грецкая // Большая Советская Энциклопедия В 30 т. Т. 26 : Тихоходки–Ульяново / глав. ред. А.М. Прохоров. – 3-е изд. – Москва : Советская Энциклопедия, 1977. – С. 250 : портр.
Могилевский, Л.Б. Андрей Алексеевич Трофимук / Л.Б. Могилевский. – Москва : Профиздат, 1947. – 56 с.
Перыёдыка:
Бензярук, А. Чорнае, белае і іншыя колеры жыцця кавалера шасці ордэнаў Леніна Андрэя Трафімука / А. Бензярук // Заря. – 2013. – 19 сентября. – С. 6-7.
Бензярук, А. Жыццёвыя шляхі Трафімука : [да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка А.А. Трафімука] / А. Бензярук // Сельская праўда. – 2011. – 21 верасня. – С. 3.
Колесова, О. Покоритель нефтяных морей. Некоторым прогнозам выдающегося геолога Андрея Трофимука еще только суждено сбыться / Ольга Колесова // Поиск : еженедельная газета научного сообщества. – Москва, 2011. – 9 сентября.
Оптимист в поисках нефти : к 100-летию со дня рождения академика А.А. Трофимука // Наука из первых рук : научно-популярный журнал. – Новосибирск, 2011. – № 4. – С. 66-87.
Памятник геологу-учёному : об установке бюста академика Андрея Алексеевича Трофимука в музее Института нефтегазовой геологии и геофизики СО РАН // Наука в Сибири : газета Сибирского Отделения Российской Академии Наук. – 2010. – 19 августа. – С. 2.
Бензярук, А. Беларускі сібірак : нарыс : [да 10-годдзя з дня смерці акадэміка А.А. Трафімука] / Анатоль Бензярук // Народная трыбуна. – 2009. – 18 ліпеня. – С. 11.
Ермоленко, В. «Родословная» нефтяных фонтанов : имена белорусских ученых-геологов вписаны в историю создания нефтегазового комплекса России / Валерий Ермоленко // Советская Белоруссия. – 2009. – 5 февраля. – С. 3.
Куперштох, Н.А. Роль академика А.А. Трофимука в формировании геологических школ и развитии геологических исследований Сибири / Наталья Александровна Куперштох // История науки и техники. – Москва, 2008. – № 2. – С. 27-33.
Светлой памяти Андрея Алексеевича Трофимука, выдающегося российского ученого, патриота и гражданина // Наука в Сибири : газета Сибирского Отделения Российской Академии Наук. – 1999. – 9 апреля.
Академик А.А. Трофимук : [к 85-летию со дня рождения] // Геология и геофизика : [ежемесячный научный журнал]. – Новосибирск, 1996. – № 8. – С. 3-4.
Высакароднасць акадэміка : акадэмік Андрэй Трафімук перадаў сваю грашовую Дзяржпрэмію Расіі чарнобыльскім дзецям Беларусі // Сельская праўда. – 1994. – 26 лістапада.
Іванчанка, М. Родам з Федзькавіч : [да 80-годдзя з дня нараджэння акадэміка А.А. Трафімука] / М. Іванчанка // Сельская праўда. – 1991. – 17 жніўня.
Новые прогрессивные концепции в геологии нефти и газа : [к 80-летию со дня рождения академика А.А. Трофимука] // Геология и геофизика : [ежемесячный научный журнал]. – Новосибирск, 1991. – № 8. – С. 3-7.
Академик Андрей Алексеевич Трофимук : [к 75-летию со дня рождения] // Геология и геофизика : [ежемесячный научный журнал]. – Новосибирск, 1986. – № 8. – С. 143-145.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram