Буза Лідзія Адамаўна нарадзілася 25 ліпеня 1939 года ў вёсцы Гарэлкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька – Кавальскі Адам Іосіфавіч – працаваў кавалём у калгасе «Бальшавік». Маці – Кавальская Надзея Пятроўна – паляводам. У сям’і Кавальскіх акрамя Ліды выхоўваліся брат Валодзя і сёстры Кацярына і Марыя. У родзе па матчынай лініі хораша спявалі: дзед, мама. Любоў да песні перадалася і Лідзіі, а таксама яе брату і сёстрам.
Лідзія Адамаўна скончыла ў 1954 годзе Крыўлянскую васьмігодку, пасля школы напрацягу шаснаццаці гадоў працавала паштаркай. У 1966 годзе абрала шлюб з Бузой Канстанцінам Міхайлавічам. У сям’і нарадзіліся дачка Валянціна і сын Віктар.
У пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя Лідзія пайшла працаваць у калгас «Світанак» на ферму в. Гарэлкі даяркай.
З маладосці дзяўчына спявала ў мастацкай самадзейнасці пры Крыўлянскім сельскім Доме культуры. Яе вышыванкі і караваі кожны год выстаўляюцца на раённым свяце-кірмашы працаўнікоў сяла «Дажынкі». Маладзіцы заказваюць вясельныя караваі ў Лідзіі Адамаўны, а яе ручнікі з’яўляюцца жаданым падарункам для родных і знаёмых. Яе работы ўпрыгожваюць памяшканні Крыўлянскіх сельскага Дома культуры і сярэдняй школы.
Лідзія Адамаўна таксама з’яўляецца носьбітам вуснага народнага мастацтва сваёй мясцовасці. Ведае шмат баек і легенд, мясцовых народных песень. Да яе прыязджаюць студэнцкія экспедыцыі для збору фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў. І, канечне, яна цудоўная гаспадыня, клапатлівая маці, ласкавая бабуля.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека