7 лістапада 2022 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Брытуна (1957), празаіка, публіцыста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Анатоль Арцёмавіч Брытун нарадзіўся 7 лістапада 1957 года ў вёсцы Баранцы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. З дзяцінства дапамагаў бацькам па гаспадарцы, хадзіў палоць буракі і збіраць бульбу ў мясцовы калгас «Беларусь» (цяпер сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «АграАзяты» Жабінкаўскага раёна), дзе маці Анатоля працавала паляводам. Бацька шмат гадоў быў работнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Шмат часу хлопчык праводзіў у дзядулі на хутары каля вёскі Хідры Кобрынскага раёна. З юнацкіх гадоў быў летуценнікам, любіў прыгодніцкія кнігі, з'яўляўся самым адданым чытачом у сельскай бібліятэцы. Любоў да кнігі прывіла яму Соф’я Рыгораўна Карась, якая была бібліятэкарам у Баранцах.
Анатоль скончыў пачатковую школу ў Баранцах, потым вучыўся ў Верхалескай сярэдняй школе (Кобрынскі раён). Пасля васьмі класаў паступіў у Пінскі гідрамеліяратыўны тэхнікум, які скончыў у 1977 годзе і па размеркаванню накіраваны у Пскоў (РСФСР), дзе 5 гадоў працаваў у праектным інстытуце, потым вярнуўся ў Брэст, завочна вучыўся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе атрымаў дыплом інжынера-гідратэхніка, працаваў у Брэсцкай дырэкцыі Галоўпалессевадбуд. Яшчэ адну вышэйшую адукацыю набыў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.С. Пушкіна на факультэце грамадскіх прафесій. Там авалодаў польскай мовай, працаваў гідам-перакладчыкам у турыстычнай фірме «Спутник», затым у «Интуристе», потым – у маскоўскім «Интурбюро». За пяць гадоў зведаў усе куточкі Савецкага Саюза. Пасля распаду Савецкага Саюза Анатолю Арцёмавічу, як перакладчыку, прапанавалі работу ў Брэсцкай мытні, дзе ён і працаваў да самага выхаду на пенсію, спачатку супрацоўнікам мытнага паста «Брэст-Цэнтральны», потым афармляў на вылет самалёты ў аэрапорце «Брэст».
У 32 гады ажаніўся, у сям'і нарадзіўся сын Арцём. У 2013 годзе Анатоль Арцёмавіч прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Творчыя здольнасці з’явіліся ў Анатоля Брытуна яшчэ ў школе. Недзе ў восьмым класе напісаў сачыненне на вольную тэму, якое вельмі здзівіла настаўнікаў, якія не паверылі, што так можа пісаць падлетак, далі ліст паперы і загадалі паказаць сваё ўменне яшчэ раз. Той самы момант, калі зачынены ў пакоі школьнік складаў нешта, каб даказаць аўтарства, ён і лічыць першай спробай пяра.
Актыўна займацца літаратурнай дзейнасцю Анатоль Брытун пачаў у 2007 годзе. Першае прыгодніцкае апавяданне, прысвечанае паляўнічым і рыбалоўным прыгодам, было надрукавана ў рэспубліканскім часопісе «Паляўнічы і рыбалоў». Аўтар любіў лавіць рыбу, збіраць грыбы, таму вельмі хутка нараджаліся ў яго невялічкія прыгодніцкія і гумарыстычныя апавяданні. Бывала, што ў нумары часопіса выходзілі адразу некалькі гісторый. Пісаў на рускай і беларускай мовах, але потым пераключыўся толькі на беларускую. Яго творы публікаваліся ў літаратурных часопісах «Полымя» і «Маладосць», дзіцячым часопісе «Бярозка», рэспубліканскіх газетах «Паляўнічы і рыбалоў» і «Таможенный вестник», рэгіянальных газетах: «Народная трыбуна», «Брестский вестник», «Заря», «Брестская газета».
Белавежскім летапісцам сталі называць Анатоля Брытуна пасля таго, як убачыў свет яго першы раман «Пах мускусу». У творы пісьменнік знаёміць чытача з яцвяжскім паданнем пра Вечнага стражніка, які ахоўвае некранутыя лясы Белавежы. Старажытная пушча стала месцам дзеяння невыпадкова: аднойчы Анатоль пачуў ад маці, что дзед і прадзед з боку бацькі раней жылі ў Белавежскай пушчы, працавалі там вартаўнікамі і ляснічымі. Падчас Першай сусветнай вайны акупацыйныя ўлады іх выселілі, бо дзед са сваім бацькам стралялі ў кайзераўцаў, якія пілавалі дубы і забівалі зуброў. Гэта гісторыя і стала асновай першага рамана, які ў часопіснай версіі з’явіўся ў першых нумарах «Полымя» за 2010 год. У 2012 годзе пісьменнік за свае грошы выдаў трыста экзэмпляраў кнігі пад аднайменнай назвай, якая разышлася па бібліятэках краіны. У 2014 годзе за «Пах мускусу» стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя У. Каласніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза».
Наступная кніга Анатоля Брытуна – аповесць «Сяліба» – з'явілася ў 2015 годзе. Яна адлюстроўвае жыццё селяніна-беларуса на працягу амаль усяго ХХ стагоддзя. У аснове «Сялібы» – аповеды дзеда пісьменніка з боку маці, таго самага, што жыў недалёка ад Хідраў. Праз погляды галоўнага героя пісьменнік паказаў лёс нашай малой радзімы на працягу доўгага часу, адносіны простага чалавека да змены ўлады, якая адбывалася сем разоў.
У 2019 годзе, да 1000-годдзя Брэста, выходзіць трэцяя кніга Анатоля Брытуна «Трылогія прыгод тысячагоддзя». Выданне ўключыла ў сябе тры творы, прысвечаныя мінулым старонкам гісторыі нашай краіны, Бярэсця і Белавежскй пушчы, супрацьстаянню з вікінгамі, барацьбе з мангола-татарамі і крыжаносцамі. Героямі аўтар абраў яцвягаў і літвінаў, якія мужна змагаліся за сваю незалежнасць, адстойвалі сваю зямлю і свой гонар.
Уся творчасць аўтара паказвае адносіны творцы да роднага краю, яго гісторыі. Пісьменнік па-сапраўднаму ўлюблёны ў родную мову і гісторыю беларускага краю, таму ўсе яго творы напісаныя па-беларуску і прысвечаныя мінуламу.
Анатоль Брытун заўсёды цікавіўся гісторыяй мясцін, дзе нарадзіўся і жыве, вывучае гістарыяграфію роднай краіны, чытае старажытныя летапісы, гістарычныя дакументы. Аднойчы аддаў увесь заробак, каб набыць кнігу 1882 года, якая прысвечана гісторыі нашай зямлі і вельмі захапіла Анатоля Арцёмавіча. Пісьменнік вырашыў дзяліцца сваімі думкамі наконт гістарычнага мінулага ў Інтэрнеце – так з’явіўся форум для тых, хто цікавіцца старажытнай гісторыяй Беларусі. Спачатку старонку наведвалі чалавек сто, потым іх колькасць вырасла да некалькі тысяч. Па папулярнасці форум значыўся трэцім па Брэстчыне і дзевяностым па Беларусі.
У 2021 годзе Анатоль Арцёмавіч выйшаў на пенсію, жыве ў Брэсце. Яго празаічныя творы перыядычна з’яўляюцца ў мясцовым і рэспубліканскім друку, кнігі пісьменніка можна сустрэць у кожнай бібліятэцы краіны.
Аўтар гістарычных кніг з задавальненнем сустракаецца з прыхільнікамі свайго таленту, так напярэдадні 25-годдзя ўтварэння мытнай службы Рэспублікі Беларусь, у 2016 годзе, у музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» ў Брэсце прайшла творчая сустрэча са старшым інспектарам Брэсцкай мытні Анатолем Брытуном, а ў красавіку гэтага ж года пісьменнік выступаў на раённым фестывалі дзіцячай кнігі ў Жабінцы. У 2018 годзе ў складзе дэлегацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ён прыняў удзел у XXV Дні беларускага пісьменства, які прайшоў у горадзе Іванава. 27 кастрычніка 2022 года ўдзельнічаў у Першым абласным літаратурным фестывалі «Берасцейскае шматгалоссе», які адбыўся ў Жабінцы. У 2023 годзе пісьменнік стаў лаўрэатам літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч» у намінацыі «Літаратура для дзяцей і юнацтва» з кнігай «Трылогія прыгод тысячагоддзя».
У бібліятэках Брэсцкай вобласці праводзяць прэзентацыі кніг вядомага земляка, запрашаюць яго на літаратурныя сустрэчы і мерапрыемствы.Дзякуючы творам Анатоля Арцёмавіча кожны мае магчымасць адарвацца ад рэчаіснасці і апынуцца ў краіне неверагодных падзей, прайсці шляхам селяніна-беларуса праз цэлае стагоддзе, даведацца аб старажытнай гісторыі Беларусі больш. Усе яго творы пранікнёныя любоўю і цеплынёй да самага дарагога, што ёсць у кожнага з нас – малой і вялікай Радзімы, роднай мовы.
Бібліяграфія
Бібліяграфія
Творы А. А. Брытуна
Брытун, А. Трылогія прыгод тысячагоддзя : легенды і аповесць / Анатоль Брытун. – Брэст : Альтернатива, 2019. – 179 с.
Брытун, А. Сяліба : аповесць / Анатоль Брытун. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2015. – 245 с.
Брытун, А. Пах мускусу : раман / Анатоль Брытун. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. – 326, [1] с.
Брытун, А. Жаночы гумар ; Кампраміс : [гумарэскі] / Анатоль Брытун // Берасцейская скарбніца : літаратурна-мастацкі альманах Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» / составитель С.С. Мартынюк. – Брест : Редакция Брестской областной газеты «Заря», 2019. – Вып. 2. – С. 146-151.
Брытун, А. Каўнер : [апавяданне] / Анатоль Брытун // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / [ сост. А.Р. Бензерук ; гл. ред. Т.М. Гагакова]. – Брест : Редакция Брестской областной газеты «Заря», 2018 – С. 37-40.
Брытун, А. «Рыгор зачаравана аглядзеўся…» : [урывак з рамана «Пах мускусу»] / А. Брытун // Беларуская мова. 7 клас. Слова ў тэксце : дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская ; Нац. iн-т адукацыi. – 2 выданне. – Мінск : Аверсэв, 2012. – С. 9-10. – (Факультатыўныя заняткі).
Брытун, А. Куток адзіноты : апавяданне / Анатоль Брытун // Сельская праўда. – Жабінка, 2021. – 7 ліпеня. – С. 5.
Брытун, А. Гармонік ці стрэльба? : гумарэска / Анатоль Брытун // Сельская праўда. – Жабінка, 2020. – 19 жніўня. – С. 5.
Брытун, А. Рыбацкае шчасце : [апавяданне] / Анатоль Брытун // Сельская праўда. – Жабінка, 2020. – 12 лютага. – С. 6.
Брытун, А. Вяртанне Явара : [урывак з аповесці « Трылогія прыгод тысячагоддзя»] / Анатоль Брытун // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 4 снежня. – С. 6.
Брытун, А. Стары Ян : урывак з аповесці «Сяліба» / Анатоль Брытун // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 13 сакавіка. – С. 5.
Брытун, А. Каўнер : апавяданне / Анатоль Брытун // Сельская праўда. – Жабінка, 2018. – 10 студзеня. – С. 5.Брытун, А. Стары Ян : урывак з аповесці «Сяліба» / Анатоль Брытун // Сельская праўда. – Жабінка, 2019. – 13 сакавіка. – С. 5.
Брытун, А. Анатоль Брытун: «Культура – крыніца духоўнага здароўя» / Анатоль Брытун // Народная трыбуна. – 2015. – 3 января.
Брытун, А. Славянская еднасць, або Пра што гаварыў беларускі мытнік з пасажырамі міжнароднага цягніка : [апавяданне] / Анатоль Брытун // Народная трыбуна. – 2011. – 16 ліпеня. – С. 10.
Брытун, А. Ашуканая ганарыстасць вікінга : легенда / Анатоль Брытун // Маладосць. – 2010. – № 11. – С. 62-72.
Брытун, А. Пах мускусу : раман / Анатоль Брытун // Полымя. – 2010. – № 1. – С. 13–65 ; № 2. – С. 69–98 ; № 3. – С. 85–113.
Аб жыцці і творчасці А. А. Брытуна
Брытун Анатоль Арцёмавіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / [склад. Н. М. Парчук]. – Брэст : Альтернатива, 2018. – С. 27–28.
Анатоль Брытун // Літаратурная прастора Берасцейшчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / [гл. ред. Т.М. Гагакова ; сост. А.Р. Бензярук]. – Брест : Редакция Брестской областной газеты «Заря», 2018. – С. 37.
Брестская таможня : 80 лет / [редактор Т.М. Савоневская]. – Брест : Брестская типография, 2019. – 225, [2] с. : цв. ил. – Из содержания : [Таможенник-писатель Анатолий Бритун].
Елізарава, Ж. Белавежскі летапісец / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2022. – 4 чэрвеня. – С. 12.
Пихун, А. Под надежным присмотром... и не только : [беседа с начальником Брестской таможни А. Пихуном и таможенником, литератором А. Бритуном] / [Александр Пихун, Анатолий Бритун ; беседовала] Наталья Шляжко // Брестский вестник. – 2020. – 17 сентября. – С. 6
Ростаў, А. «Жніво» на творчай ніве : [пра калектыўны зборнік «Берасцейская скарбніца», у які ўвашлі творы пісьменнікаў Берасцейшчыны, у т.л. А. Брытуна] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. – Жабінка, 2020. – 1 лютага. – С. 8.
Шляжка, Н. Падарунак да тысячагоддзя ад Анатоля Брытуна / Наталля Шляжка // Брестский вестник. – 2019. – 28 ноября. – С. 17.
Пихун, А.К. О таможнях в фактах / Александр Константинович Пихун // Таможенный вестник. – 2019. – № 9. – С. 6-7.
Сіняўская, А. Яго вабіць лес пушчанскі : [у бібліятэцы імя Пушкіна г. Брэста адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам А. Брытуном] / Алена Сіняўская // Брестский вестник. – 2017. – 21 декабря. – С. 20.
Бензярук, Р. Рамантык з Баранцоў : пісьменніку Анатолю Брытуну – 60 / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2017. – 11 лістапада. – С. 3.
Дольская, Д. Лёсы, дарогі, шляхі…: [водгук на абедзве кнігі А. Брытуна] / Дзіна Дольская // Літаратура і Мастацтва. – 2016. – 7 кастрычніка. – С. 2.
Бурдыка, В. З крыніц белавежскіх : [пра творчы вечар пісьменніка А. Брытуна ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. – 2016. – 30 верасня. – С. 12.
Александров, Н. В «Спасенке» прошла встреча с писателем-таможенником / Николай Александров // Брестский курьер. – 2016. – 21 сентября.
Бурдыка, В. Белавежскі летапісец : [аб жыцці і творчасці пісьменніка Анатоля Брытуна] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. – 2016. – 3 чэрвеня. – С. 11.
Аляксейчык, Н. Кніжнае свята было на сюрпрызы багата : [А. Брытун прыняў удзел у раённым фестывалі дзіцячай кнігі ў Жабінцы] / Наталля Аляксейчык // Сельская праўда. – Жабінка, 2016. – 9 красавіка. – С. 2.
Ефціфеева, Н. Калі словы ідуць з глыбіні... [у Кобрынскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча з членамі Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, сярод якіх быў А. Брытун] / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. – 2016. – 10 лютага. – С. 3.
Ціхан, Т. Казкі Белавежы : [аб творчасці А. Брытуна] / Таццяна Ціхан // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 24 снежня. – С. 11.
«Сяліба». Сто гадоў таму : [выйшла чарговая кніга нараджэнца в. Баранцы Жабінкаўскага раёна А. Брытуна] // Сельская праўда. – Жабінка, 2015. – 17 кастрычніка. – С. 2.
Бензярук, Р. Суразмоўцы : [сустрэча пісьменнікам А. Брытуном у Жабінкаўскай раённай бібліятэцы] / Расціслаў Бензярук // Літаратура і Мастацтва. – 2015. – 24 ліпеня. – С. 15.
Бензярук, Р. Стражнікі Белавежскай пушчы : [сустрэча з аўтарам кнігі «Пах мускусу» А. Брытуном у Жабінкаўскай раённай бібліятэцы] / Расціслаў Бензярук // Літаратура і Мастацтва. – 2015. – 15 мая. – С. 10.
Ціхан, Т. Казкі Белавежы : [аб творчасці А. Брытуна] / Таццяна Ціхан // Літаратура і Мастацтва. – 2015. – 24 снежня. – С. 11.
Брытун, А. Лаўрэат нарадзіўся ў Баранцах / [Анатоль Брытун] ; інтэрв’ю ўзяў Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. – Жабінка, 2014. – 10 снежня. – С. 4.
Нікалаеў, А. Фарбы «Лунінскай восені» : [аб уручэнні літаратурнай прэміі імя У. Калесніка] / Анатоль Нікалаеў // Заря. – 2014. – 29 ноября. – С. 3.
Алейникова, Н. Литераторы Брестчины получили премии от облисполкома / Наталья Алейникова // Брестский курьер. – 2014. – 28 ноября.
В «спасенке» прошла встреча с писателем-таможенником : [о писателе-таможеннике А. Бритуне] // Брестский курьер. – 2014. – 22 сентября. – С. 3.
Дубинко, А. Писатель-таможенник / Андрей Дубинко // Таможенный вестник. – 2013. – № 10. – С. 22.
Брытун, А. Неверагодныя прыгоды ў Белавежскай пушчы : [гутарка з аўтарам кнігі «Пах мускусу»] / Анатоль Брытун ; [гутарыла Марта Мартынюк] // Брестская газета. – 2013. – 27 сентября - 3 октября. – С. 9.
Курэц, А. А пуцёўку ў прафесію дала вёска Баранцы / Аляксандр Курэц // Белорусская нива. – 2013. – 20 сентября. – С. 3.
Макаревич, Е. Анатолий Бритун, писатель-таможенник: «Книга для меня – это святое…» / Елена Макаревич // Брестский курьер. – 2012. – 4 июля.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram